Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Пастаўскі раён>

Сістэма культуры Пастаўскага раёна апошніх гадоў уключае ў сябе як установы дасугавай накіраванасці, так і ўстановы адукацыі ў галіне культуры.

Установы культуры сёння накіраваны на рэалізацыю дзяржаўных прыярытэтных накірункаў:

– захаванне і развіццё нацыянальнай традыцыйнай культуры;

– арганізацыя работы з дзецьмі і моладдзю;

– забеспячэнне даступнасці да культурных каштоўнасцей усіх катэгорый насельніцтва;

– паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў раёна.

На тэрыторыі Пастаўскага раёна дзейнічаюць: ДУК «Пастаўскі раённы Дом культуры», ДУК «Цэнтр культуры і народнай творчасці», які аб'ядноўвае Варапаеўскі гарпасялковы Дом культуры і Лынтупскі, 6 сельскіх Дамоў культуры (Парыжскі, Дунілавіцкі, Камайскі, Курапольскі, Ляхоўшчынскі, Юнькаўскі) і 10 сельскіх клубаў (Андронаўскі, Ваўкоўскі, Лукашоўскі, Мулярскі, Норыцкі, Палескі, Старадворскі, Варэнькаўскі, Хацілаўскі, Ярэўскі), а таксама Гуцкі сацыяльна-культурны цэнтр, Навасёлкаўскі цэнтр культуры і Дом рамёстваў «Стары млын». Пачатковую музычную адукацыю дзеці могуць атрымаць у ДУА «Пастаўская школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза», у яе Лунтупскім філіяле, а таксама ў ДУА «Варапаеўская дзіцячая школа мастацтваў», якая мае свой філіял у в. Навасёлкі. ДУА «Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Альфрэда Рамэра» далучае вучняў да выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У раёне дзейнічаюць наступныя калектывы мастацкай самадзейнасці:

arrow ансамбль барабаншчыц Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза;

arrow заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер'е» Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза;

arrow народны ансамбль беларускай песні «Маладзіца» настаўнікаў Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка» настаўнікаў Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow народны ансамбль народнай песні «Вітанне» Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза;

arrow народны вакальна-інструментальны ансамбль «Скіфы» Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow народны жаночы клуб «Юнчанка» Юнькаўскага сельскага Дома культуры;

arrow народны клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду «Традыцыя» Курапольскага сельскага Дома культуры;

arrow народны лялечны тэатр «Вытварашкі» Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow народны тэатральны калектыў «Сваякі» Камайскага сельскага Дома культуры.

arrow народны хор ветэранаў вайны і працы «Памяць» Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow народны хор настаўнікаў Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow народны эстрадны ансамбль «25 плюс-мінус» Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow узорная вакальная эстрадная студыя «Юніта» Пастаўскага раённага Дома культуры;

arrow узорны дзіцячы ансамбль народнай музыкі і песні «Званочкі» Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў;

arrow узорны дзіцячы аркестр баянаў і акардэонаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза;

arrow узорны дзіцячы духавы аркестр Пастаўскага дзяржаўнага каледжа.

Іншыя яркія і цікавыя калектывы мастацкай творчасці Пастаўшчыны – аматарскі тэатр «Мясцовы час» (кіраўнік – Юлія Галяш), аркестр народных інструментаў «Акцэнт» (кіраўнік – Вольга Танана), танцавальныя гурткі (кіраўнік – Ірына Кузьміч) Варапаеўскага гарпасялковага Дома культуры, а таксама тэатр песні «Вясковы экстрым» Камайскага сельскага Дома культуры (кіраўнік – Галіна Бразюль) і вакальная студыя Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна пад кіраўніцтвам Аксаны Нікалаевай, узорная цыркавая студыя «Каскад» Пастаўскага раённага Дома культуры.

З 1992 г. у Паставах праходзіць рэспубліканскі фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», які ў 1996 г. набыў статус міжнароднага.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бут, А. Семья по имени «Цирк!» / А. Бут // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 22 лістап. – С. 8.

2. Гамзовіч, Р. Захавальнікі музычных традыцый – ансамблі «Паазер'е» і «Заранка» Пастаўскага раёна / Р. Гамзовіч // Голас Радзiмы. – 2006. – 21 снеж. – С. 7.

3. Грэська, К. Парад талентаў / К. Грэська // Пастаўскi край. – 2006. – 29 крас. – С. 7.

4. Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – 76 с.

5. Лекарэвіч, Л. Праз стагоддзі музыка ляцела... / Л. Лекарэвіч // Пастаўскi край. –2007. – 20 кастр. – С. 4.

6 Народныя і ўзорныя самадзейныя калектывы Пастаўшчыны // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 567–569.

7. Новік, Р. У Паставах перазвоны – ад відна і да змяркання / Р. Новік // Народная газета. – 2004. – 30 чэрв. – С. 4.

8. Пракаповіч, І. Груздаўскія музыкі / І. Пракаповіч // Краязнаўчая газета. – 2006. – № 28 (ліп.). – С. 7.

9. Система культуры Поставского района // Культурная палитра Поставщины / авт.-сост. Л. Четович. – Поставы : Поставская типография, [20--?]. – С. 25.

10. Чарнюк, А. Б. «Будзем працаваць яшчэ лепш» / А. Б. Чарнюк // Пастаўскi край. – 2008. – 9 лют. – С. 8.

11. Шапавалава, А. Ён, яна, яны і ... Цырк! / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2007. – 5 мая. – С. 9.

12. Шапавалава, А. Час запальвання зорак / А. Шапавалава // Пастаўскi край. – 2007. – 28 сак. – С. 2.