Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Комплекс воінскі мемарыяльны імя Ленінскага камсамола. Віцебскі раён, аг. Копці

У гады Вялікай Айчыннай вайны за аграгарадок Копці, што ў Віцебскім раёне, разгарнулася жорсткая барацьба. У канцы 1943 – пачатку 1944 года ў яго ваколіцах ішлі бесперапынныя кровапралітныя баі, двойчы населены пункт пераходзіў з рук у рукі. Менавіта тут 23 чэрвеня 1944 года на Віцебскім напрамку пачаўся прарыў нямецкай абароны ў час аперацыі «Баграціён». Паводле архіўных дакументаў, на шасцікіламетровым участку загінула 11408 салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі.

У памяць аб тых гераічных падзеях у аг. Копці быў створаны воінскі мемарыяльны комплекс імя Ленінскага камсамола. На ўскраіне населенага пункта ўзвышаецца трохметровы пагорак з танкам Т-76 на вяршыні. Кажуць, што Курган Славы людзі насыпалі, прыносячы зямлю ў далонях.

Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола ўключае ў сябе каля 60 помнікаў і абеліскаў, у тым ліку:

– 10 гранітных помнікаў з назвамі вёсак і ўказаннем колькасці воінаў 33-й і 39-й армій, якія загінулі пры вызваленні гэтых населеных пунктаў;

– Сцяна Памяці са схемай аперацыі «Баграціён» і спісам воінскіх падраздзяленняў, якія вызвалялі тэрыторыю сельсавета;

– помнік «Магіла невядомага салдата»;

– помнік мясцовым жыхарам, якія не прыйшлі з вайны;

– помнік вязням фашызму;

– помнік лётчыкам эскадрыллі «Нармандыя-Нёман»;

помнік Герою Савецкага Саюза Пятру Антонавічу Галецкаму;

помнік Герою Савецкага Саюза Грыгор'еву Георгію Сцяпанавічу;

– помнік партызанскай брыгады А. Данукалава;

– помнік сыну Сталіна артылерысту Якаву Джугашвілі;

– помнік сыну Сталіна лётчыку Васілю Сталіну;

– памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (скульптар А. Н. Тарасян);

– помнік на магіле патрыёткі – урача Ганны Мікалаеўны Мамонавай, якая загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікі ўклад у стварэнне гэтага памятнага комплексу ўнёс мясцовы жыхар, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, падпалкоўнік у адстаўцы Віктар Дзям'янавіч Цярэшчанка. Дзякуючы яго намаганням, атрымалася выявіць 1290 прозвішчаў воінаў, якія ў 1944 годзе былі пахаваныя непасрэдна ў аграгарадку Копці і ваколіцах. Было адкрыта 17 мемарыяльных пліт «Алеі памяці» на воінскім мемарыяле ў аграгарадку Копці.

 

Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола, аг. Копці. Фотаздымак з сайта geocaching.su

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. Там, где земля омыта кровью / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 12 нояб. – С. 1–2, 16.

2. Бегунова, Е. Героиня «Черной березы» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 6 мая. – С. 3.

3. Большакова, Е. Французский атташе благодарен за увековечивание памяти эскадрильи «Нормандия–Неман» // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2006. – 16 верас. – С. 1.

4. Времени не подвластна / подгот. А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2014. – 13 нояб. – С. V.

5. Голесник, С. Он был первым номером пулеметного расчета / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2013. – 5 сент. – С. IV.

6. Диканова, Т. Воскреснуть в памяти людской / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2011. – 16 жн. – С. 2.

7. Диканова, Т. По следам памяти... / Т. Диканова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 31 жн. – С. 4.

8. Кочетов, С. Памятный знак сыну Сталина / С. Кочетов // Витебский курьер. – 2003. – 13 мая. – С. 1.

9. Кузьміч, Т. Трэба абавязкова паспець... / Т. Кузьміч // Витебские вести. – 2016. – 10 марта. – С. 20.

10. На добрую память : памятный мемориал им. Ленинского комсомола д. Копти, Витебский район. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 53 с.

11. Пукшанскі, А. Ветэрану падарылі... танк / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 13 мая. – С. 1–2.

12. Пукшанскі, А. У вёсцы паставілі помнік урачу / А. Пукшанскі // Звязда. – 2011. – 12 мая. – С. 4.

13. Русланова, Н. Величие подвига / Н. Русланова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 6 ліп. – С. 4.

14. Русланова, Н. У. «Стены Памяти» в Коптях / Н. Русланова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2019. – 2 лют. – С. 3.

15. Сеньков, В. За каждую пядь родной земли / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 24 дек. – С. 4.

16. Степаненко, О. Героизм и отвага не должны быть забыты / О. Степаненко // Витебские вести. – 2013. – 29 авг. – С. 10.

17. Степаненко, О. Истинное предназначение / О. Степаненко // Витебские вести. – 2013. – 12 сент. – С. 10.

18. Телятко, Е. Обрели вечный покой / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 3 нояб. – С. 2.

19. Терещенко, В. Никогда не забыть / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 2 снеж. – С. 3.

20. Терещенко, В. Нить судьбы / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 18 ліп. – С. 3.

21. Терещенко, В. Одна фамилия и номер на двоих / В. Терещенко // Витебские вести. – 2015. – 15 сент. – С. 11.

22. Терещенко, В. По зову сердца / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 10 студз. – С. 3.

23. Терещенко, В. Увековечено имя комбрига / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 7 чэрв. – С. 3.

24. Терещенко, В. Чтобы память жила / В. Терещенко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 26 ліп. – С. 2.

25. Тонина, Н. Вернулся он на родину / Н. Тонина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 6 ліст. – С. 1, 3.

26. Тонина, Н. Хранят память внуки / Н. Тонина // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2015. – 22 сент. – С. 2.

27. Ханис, О. Завершить начатое / О. Ханис // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 апр. – С. 10.

28. Чуйко, А. Помним всех поименно / А. Чуйко // Народнае слова. – 2004. – 4 верас. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

Цифровая звезда. Воинский мемориал имени Ленинского комсомола