Алея Славы. Расонскі раён, г. п. Расоны
- Подробности
- Створана 07.04.2020 09:34
- Адноўлена 08.04.2020 10:22
У г. п. Расоны 13 лютага 2018 года адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага архітэктурнага комплексу каля раённага Музея баявой садружнасці.
На сямі гранітных плітах выгравіраваны імёны тых, хто залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс Расоншчыны.
Алею Славы адкрывае стэла ў гонар Героя Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча П. М. Машэрава.
У адзін рад устаноўлены памятныя знакі, на якіх увекавечаны Героі Савецкага Саюза: партызанскі разведчык Уладзімір Хамчаноўскі; ваенны лётчык Сцяпан Жукаў; артылерыст, які асабліва вызначыўся ў баях пры ўзяцці Берліна, Аляксандр Шэлепень; поўны кавалер ордэна Славы, які адважна змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, Павел Рубіс; а таксама Героі Сацыялістычнай Працы – звеннявая калгаса «Расоны» Ганна Гарэцкая і свінарка саўгаса «Расонскі» Таццяна Хмялькова.
На стварэнне Алеі Славы, як і на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу, пайшлі толькі народныя сродкі, заробленыя падчас раённага і абласнога суботнікаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Кириллова, Е. В райцентре открыли Аллею славы! / Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2018. – 17 лют. – С. 1, 5.
2. Пастернак, Т. Чтобы помнили! / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2018. – 15 февр. – С. 2.
СПАСЫЛКІ