Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Парк партызанскай славы імя Міная Шмырова. Віцебск, г.

Парк партызанскай славы імя Міная Шмырова (ранейшая назва – парк імя Леніна) размешчаны ў цэнтры горада на высокім левым беразе Заходняй Дзвіны на тэрыторыі былога Узгорскага замка. Межамі асноўнай часткі парку з'яўляюцца плошча Леніна, вуліца Урыцкага, Заходняя Дзвіна і вуліца Чэхава.

Парк закладзены ў канцы XVIII ст., а ў сярэдзіне XIX ст. ён функцыянаваў як грамадскі сад. У 1924 годзе перайменаваны ў парк імя Леніна. У парку высаджана каля 800 дрэў і кустоў. Сярод іх: ліпа, таполя канадская і пірамідальная, ясень звычайны, клёны вастралісты і чырвоны, бяроза пухнатая, елка блакітная, акацыя белая і іншыя. Пераважная планіроўка парку – рэгулярная. Плошча – звыш 7 га.

У 1957 годзе на месцы сучаснага парку адкрыты парк культуры і адпачынку імя У. І. Леніна. Паркавы комплекс кампазіцыйна складаўся з трох частак: сад Леніна, партызанскі сквер і сквер Успенка (сквер герояў Айчыннай вайны 1812 года). Часткі парку злучаліся алеямі і вуліцай Путна. Зараз алея з кветак злучае цэнтр партызанскага сквера з плошчай Леніна. Тут знаходзіцца музей М. П. Шмырова, побач з будынкам музея бюст Героя Савецкага Саюза, экспазіцыя артылерыйскай зброі, дубовая алея, пасаджаная былымі партызанамі. У частцы парку ад плошчы Леніна да музея Шмырова зараз размешчана абласная Дошка Гонару прадпрыемстваў і арганізацый.

У студзені 2008 года ўчастак парку паміж вуліцай Суворава і Заходняй Дзвіной быў названы «скверам 70-годдзя ўтварэння Віцебскай вобласці», пазней на алеі быў усталяваны валун з памятнай дошкай.

У 2010 годзе, падчас святкавання 66-й гадавіны вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, парк быў названы ў гонар Міная Піліпавіча Шмырова, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, і ўрачыста адкрыты. Наведвальнікам была прадстаўлена і новая экспазіцыйная рэкрэацыя пад адкрытым небам, якая ўяўляе сабой рэканструкцыю партызанскай стаянкі часоў Вялікай Айчыннай вайны. У парку таксама знаходзяцца іншыя атрыбуты партызанскага лагера: акоп, чыгуначная платформа ўзору 1940-х гадоў, будан, вогнішча і колы.

У асноўнай частцы парку ў 2011 годзе была праведзена рэканструкцыя і быў усталяваны памятны знак «Дзецям вайны» (скульптар В. Магучы).

 

Парк партызанскай славы імя М. П. Шмырова. г. Віцебск. Фота з сайта http://evitebsk.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Константинович, А. Большое начинается с малого / А. Константинович // Витебские вести. – 2022. – 20 сент. – С. 6.

2. Леонькина, А. Вклад в благоустройство города / А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 20 сент. – С. 4–5.

3. Об утраченном детстве / подгот. Ю. Прищепа // Гарадоцкі веснік. – 2020. – 30 кастр. – С. 4.

4. Парк имени Ленина // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелСЭ, 1988. – С. 276–277.

5. Пастернак, Т. Партизанская стоянка в центре Витебска / Т. Пастернак // Народнае слова. – 2010. – 17 чэрв. – С. 9.

6. Чабатарова, Т. У Віцебску адкрыўся парк Партызанскай славы / Т. Чабатарова // Вольнае Глыбокае. – 2010. – 1 ліп. – С. 2.

7. Яковлева, С. Деревья героев / С. Яковлева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 1 нояб. – С. 4.