Дружба народаў, манументальна-дэкаратыўная скульптура. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 11.03.2022 08:43
- Адноўлена 11.03.2022 08:43
Манументальна-дэкаратыўная скульптура «Дружба народаў» (1952) усталявана ў індустрыяльным раёне г. Віцебска на вуліцы Максіма Горкага, 36/25 каля 5-га камунальнага дома звыш 70 гадоў назад. Яе рэстаўрацыя за гэты час праводзілася неаднаразова. Але ў 2010 годзе ў адпаведнасці з фатаграфіяй арыгінала скульптуру аднавілі цалкам. Рэстаўрацыйнымі работамі займаліся скульптары І. Каладоўскі і С. Сотнікаў разам са студэнтамі кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П. М. Машэрава.
Прадстаўнікі маладога пакалення розных нацыянальнасцяў, якія горда глядзяць у светлую будучыню, – знак той эпохі. Яны ўвасабляюць як інтэрнацыянальнае адзінства, так і адзінства працоўнага народа. Скульптура – адлюстраванне духу савецкага часу, але і зараз тэма братэрства, інтэрнацыяналізму вельмі актуальная.
Адкрыццё адрэстаўраванай скульптурнай кампазіцыі адбылося ў 2010 годзе і было прымеркавана да Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які аб'ядноўвае людзей усіх нацыянальнасцяў з дапамогай мастацтва.
ЛІТАРАТУРА
1. Дроздова, Н. Это был факел эпохи... / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 19 окт. – С. 6.
2. Маркова, Е. Равенство, братство, интернационализм / Е. Маркова // Народнае слова. – 2010. – 15 ліп. – С. 2.
3. Фондаренко, Н. А в это время в городе... / Н. Фондаренко // Віцебскі рабочы. – 2010. – 15 июля. – С. 2.