Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзісненскі лясгас, ДЛГУ. Мёрскі раён, г. Дзісна

 

Сучасная назва ДЛГУ «Дзісненскі лясгас»
Тып дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова
Дата заснавання 1940 
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна
Галіна лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая прамысловасць
Сайт http://disnales.by 


ДЛГУ «Дзісненскі лясгас» адносіцца да дзяржаўнай формы ўласнасці, уваходзіць у склад Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Міністэрства лясной гаспадаркі.

Тэрыторыя лясгаса адносіцца да падзоны шыракаліста-яловых лясоў (дубова-цёмнахваёвых) Заходне-Дзвінскага лесарасліннага раёна Полацкага комплексу лясных масіваў. Клімат раёна адносна цёплы, вільготны. У цэлым, кліматычныя ўмовы цалкам спрыяльныя для росту асноўных лесаўтваральных парод: хвоі, елкі, бярозы, асіны, вольхі чорнай. Плошча ляснога фонду складае 102,2 тыс. га, з іх пакрытая лесам – 70,8 тыс. га. Агульны запас насаджэнняў 13590,92 тыс. м3. Маладнякі займаюць плошчу 14505,2 га, сярэднеўзроставыя – 30267,8 га.

Дзейнасць арганізацыі ўключае у сябе наступныя напрамкі: кіраванне выкарыстаннем, узнаўленнем, аховай і абаронай ляснога фонду, стварэнне лясных насаджэнняў, а таксама своечасовае аднаўленне лясоў на высечаных плошчах гаспадарча-каштоўнымі пародамі.

Дзісненскі лясгас створаны ў студзені 1940 года, у склад яго ўваходзіла семь лясніцтваў: Дзісненскае, Лужкоўскае, Германавіцкае, Мёрскае, Ёдскае, Франопальскае і Язненскае. Зараз іх дзевяць: Германавіцкае, Дзісненскае, Лужкоўскае вопытна-вытворчае, Мёрскае, Навапагосцкае, Перабродскае, Празароцкае, Узмёнскае і Язненскае.

Прамысловая вытворчасць мае наступную базу: лесапункт, рамонтна-механічныя майстэрні, пункт пагрузкі-разгрузкі лесаматэрыялаў. ДЛГУ «Дзісненскі лясгас» аказвае паслугі па вытворчасці драўніны, нарыхтоўцы лесу. Установа рэалізуе лесаматэрыял, піламатэрыял, дранку паліўную, дровы, прадукцыю пабочнага лесакарыстання, саджанцы дэкаратыўных парод, малыя архітэктурныя формы па індывідуальных праектах (альтанкі, арэлі, лаўкі), аказвае паслугі паляўнічага комплексу (два дамы ў сасновым лесе на беразе р. Заходняя Дзвіна з усімі выгодамі), паляўнічы і экалагічны турызм і інш.

Дзісненская лесапаляўнічая гаспадарка арганізавана ў 1997 годзе. Плошча паляўнічых угоддзяў складае 41 тыс. га, у тым ліку лясных – 12,3 тыс. га, палявых – 23,6 тыс. га, водна-балотных – 5,1 тыс. га. Арганізуе паляванне (ёсць уладкаваны кемпінг), наведванне крыніц і асабліва ахоўных тэрыторый, у тым ліку рэспубліканскіх заказнікаў «Ельня» і «Жада».

Кемпінг «Мярэя» створаны ў 2018 годзе на тэрыторыі ляснога фонду ДЛГУ «Дзісненскі лясгас» каля в. Зачарэўе на беразе воз. Абстэрна. Гэты праект здзейснены разам з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва.

Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Дзісна, вуліца Леніна, 73 а.

 

ДЛГУ «Дзісненскі лясгас». Мёрскі раён. Фота з сайта https://mijory.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бочаренко, И. И. Время сменить ориентир / И. И. Бочаренко ; беседовал И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 15 верас. – С. 3.

2. Горнова, Т. Каждая щепка – в дело / Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 20 сент. – С. 8.

3. Касаты, Л. Што можа лясгас / Л. Касаты // Міёрскія навіны. – 2002. – 14 верас. – С. 1–2.

4. Мателенок, И. Из бревна получается доска / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 29 чэрв. – С. 3.

5. Мателенок, И. Природа зовёт / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 7 сак. – С. 4.

6. Мателенок, И. Профессия – одна на двоих / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2019. – 1 чэрв. – С. 8.

7. Муравский, С. В медвежьем углу / С. Муравский // Народная газета. – 2012. – 30 мая. – С. 14.

8. Муравский, С. Дорога к богатству / С. Муравский // Народная газета. – 2012. – 30 мая. – С. 12–13.

9. Немизанская, Г. Зеленое богатство / Г. Немизанская // Вiцебскі рабочы. – 1999. – 16 верас. – С. 2.

10. Пашкевіч, Т. Грошы вяртаюцца з прыбыткам / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2016. – 12 нояб. – С. 7.

11. Пашкевіч, Т. Квітней, наш лес! / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 10 сент. – С. 10.

12. Пашкевич, Т. Хозяин леса / Т. Пашкевич // Витебские вести. – 2017. – 1 июня. – С. 5.

13. Полсотни славных лет // Міёрскія навіны. – 2020. – 5 мая. – С. 4.

14. Прызначэнні // Міёрскія навіны. – 2019. – 2 сак. – С. 2.