Вузел чыгуначны. Аршанскі раён, Орша, г.
- Подробности
- Створана 17.05.2017 12:23
- Адноўлена 25.03.2024 16:27
Вузлавая станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў горадзе Орша – унікальны чыгуначны аб'ект Беларусі, развязка якога дае магчымасць прымаць цягнікі з шасці напрамкаў на любую станцыю вузла. Гэта найбуйнейшы транспартна-лагістычны і пасажырскі комплекс Беларусі. На працягу больш за 150 гадоў фарміравалася пуцявое развіццё вузла, абнаўляласятэхнічнае пераабсталяванне цягнікоў, выкананне грузавой работы і абслугоўванне пасажыраў з бесперапынным удасканаленнем перавозачнага працэсу.
А пачыналася ўсё ў другой палове XIX ст., калі Міністэрствам шляхоў зносін Расійскай імперыі было арганізавана маштабнае будаўніцтва новых чыгуначных ліній, якія б маглі злучыць цэнтральныя раёны Расіі з заходнімі губернямі і партамі Балтыйскага мора. Сярод іншых праектаў, па сваім значэнні і працягласці, вылучаўся праект па будаўніцтве Маскоўска-Брэсцкай магістралі. Было прынята рашэнне, што істотна танней і хутчэй будаваць дарогу па найкарацейшым шляху праз Оршу і Смаленск. Узнікненне станцыі Орша і адпаведнай чыгуначнай інфраструктуры адбылося ў 1871 годзе пасля таго, як праз тэрыторыю горада пралегла чыгуначная лінія Смаленск – Мінск. У 1900 годзе пачалося будаўніцтва новай магістралі Віцебск – Жлобін, якая праходзіла па правым беразе Дняпра. 24 снежня 1902 года (6 студзеня 1903 года) яна была здадзена ў эксплуатацыю. Новая магістраль, якаяперасякалачыгуначную лінію Смаленск – Мінск, мела вялікае гаспадарчае значэнне: забяспечвала надзейную транспартную сувязь Санкт-Пецярбурга (сталіцы Расійскай імперыі) з прамысловым і сельскагаспадарчым поўднем краіны. Так, пачынаючы з 2-й паловы ХІХ ст. і да пачатку ХХ ст., пасля далейшага будаўніцтва чыгунак і перасячэння галоўных з іх – Пецярбургска-Кіеўскай і Маскоўска-Варшаўскай, Орша стала буйным чыгуначным вузлом, які працаваў на 4 напрамкі і складаўся з дзвюх станцый – пасажырскай і грузавой (належалі дзвюм розным дарогам). Чыгункі на тэрыторыі Беларусі будаваліся аж да 30-х гадоў XX ст., узнікалі новыя чыгуначныя вузлы.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны горад Орша і станцыя падвяргаліся пастаянным бамбардзіроўкам варожай авіяцыі, будынак вакзала быў часткова разбураны. Орша была занята нямецкімі войскамі 14 ліпеня 1941 года. У 1941–1942 гг. на станцыі дзейнічала падпольна-дыверсійная група Канстанціна Заслонава. Падпольшчыкі, ужываючы «вугальныя міны», за тры месяцы вывелі са строю 93 нямецкія паравозы. Станцыя і горад былі вызвалены ад ворага 27 чэрвеня 1944 года. Праз трое сутак, 1 ліпеня 1944 года, паміж Масквой і Оршай быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў.
Сучасная станцыя Орша, размешчаная на скрыжаванні двух еўрапейскіх транспартных калідораў, з'яўляецца галоўнай чыгуначнай станцыяй Аршанскай дыстанцыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, найважнейшым звяном у чыгуначнай сетцы Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Гэта чыгуначны вузел кальцавога тыпу: складаецца з дзвюх сартавальных (Орша-Цэнтральная, Орша-Заходняя), адной грузавой (Орша-Усходняя), адной прамежкавай станцый (Орша-Паўночная) і пуцявога паста Гараднянскі, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Яна мае складанае і разгалінаванае пуцявое развіццё, якое складаецца больш чым з 40 пуцей рознай працягласці і прызначэння, абсталявана сучасным камп'ютарызаваным комплексам кіравання СЦБ. Акрамя таго, структурнымі падраздзяленнямі станцыі з'яўляюцца чыгуначны вакзал. Вакзал чыгуначныі адзіная на Беларускай чыгунцы дэзынфекцыйна-прамывачная станцыя. У двухпавярховым будынку вакзала ёсць залы чакання, у тым ліку павышанай камфортнасці, аддзяленне банка, гатэль, кафэ і рэстаран. Прасторныя холы аснашчаны сучаснымі даведачна-інфармацыйнымі сістэмамі і банкаматамі. Устаноўлена некалькі гандлёвых павільёнаў па продажы сувеніраў, друкаванай прадукцыі і дзіцячых цацак. Пешаходныя пераходы, адзін высокі і некалькі нізкіх, з металічнымі насціламі, звязваюцьпасажырскія платформы з горадам. У межах станцыі размешчана вялікая колькасць іншых тэхнічных, дапаможных пабудоў.
Па аб'ёме манеўровай работы станцыя з'яўляецца адной з самых загружаных станцый Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Кожныя суткіпраз станцыю праходзіць не менш за 15–20 пар пасажырскіх міжнародных, рэгіянальных і міжрэгіянальных цягнікоў, скорасных цягнікоў «Ластаўка», дызель-цягнікоў серыі ДП3, бесперасадачных вагонаў. Маюцца прамыя чыгуначныя зносіны з Мінскам, Брэстам, Масквой, Калінінградам, Санкт-Пецярбургам, Смаленскам і іншымі гарадамі і пасёлкамі Беларусі і Расіі.
У структуру УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» ў горадзе Орша ўваходзяць: лакаматыўнае дэпо Орша імя К. С. Заслонава, Аршанскае вагоннае дэпо, Аршанская дыстанцыя пуці, Аршанская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі, Аршанская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэнняў, Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў, Аршанская дыстанцыя электразабеспячэння.
ЛІТАРАТУРА
1. Автономов, В. В. Важная задача – максимальное содействие в решении проблем / В. В. Автономов ; [беседовала] О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 10 февр. – С. 8.
2. В начале XX века : локомотивному депо Орша им. К. С. Заслонова – 150 лет / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2021. – 14 крас. – С. 15.
3. Героическое подполье : Локомотивному депо Орша им. К. С. Заслонова – 150 лет / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2021. – 28 ліп. – С. 15.
4. История ОРСа в старых снимках / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2023. – 5 жн. – С. 5.
5. Как зарождался Оршанский ОРС / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2023. – 4 лют. – С. 5.
6. Лебедева, О. В ногу с прогрессом / О. Лебедева // Витебские вести. – 2018. – 27 дек. – С. 5.
7. Лебедева, О. Держи руку на пульте / О. Лебедева // Витебские вести. – 2019. – 6 авг. – С. 4.
8. Людмина, Л. На станции кипит работа / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2021. – 31 ліп. – С. 1.
9. Людмина, Л. Точно выверенными маршрутами / Л. Людмина // Аршанская газета. – 2022. – 6 жн. – С. 5.
10. Маршалович, Л. Значит много – родная дорога / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2021. – 3 лістап. – С. 5.
11. Маршалович, Л. С готовностью отправиться в путь / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2021. – 31 ліп. – С. 4.
12. Маршалович, Л. Сердца стучат колесам в такт / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2019. – 3 жн. – С. 1, 3.
13. Маршалович, Л. Традиции высокого мастерства / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2020. – 30 чэрв. – С. 3.
14. Мачкова, В. Ее судьба – железная дорога / В. Мачкова // Аршанская газета. – 2022. – 6 жн. – С. 4.
15. Машарский, К. По жизни с железной дорогой / К. Машарский // Телеком-экспресс (Орша). – 2020. – 11 марта. – С. 1.
16. Мухин, С. На страже имущества железной дороги / С. Мухин // Аршанская газета. – 2021. – 29 верас. – С. 15.
17. От 70-х до перестройки : станции Орша – 150 лет / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2021. – 17 лістап. – С. 15.
18. Первая железная дорога в Орше / подгот. А. Турок // Аршанская газета. – 2021. – 31 сак. – С. 15.
19. Семашко, М. Дорога начинается с пути / М. Семашко // Аршанская газета. – 2019. – 3 жн. – С. 3.
20. Слепцов, С. На пересечении важных путей / С. Слепцов // Аршанская газета. – 2022. – 6 жн. – С. 4.
21. Создание узла : станции Орша – 150 лет / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2021. – 19 мая. – С. 15.
22. Солдатенко, М. Дистанция гражданских сооружений / М. Солдатенко // Телеком-экспресс (Орша). – 2018. – 8 авг. – С. 3.
23. Сорок первый год : станции Орша – 150 лет / подгот. А. Александрова // Аршанская газета. – 2021. – 7 ліп. – С. 15.
24. Сосновский, В. Полтора века в пути / В. Сосновский, С. Слепцов // Аршанская газета. – 2021. – 10 лістап. – С. 4.
25. Турок, А. Год 1871. Отсчет времени : Локомотивному депо Орша им. К. С. Заслонова – 150 лет / А. Турок // Аршанская газета. – 2021. – 17 сак. – С. 5.
26. Турок, А. Полный спектр логистических услуг / А. Турок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 17 янв. – С. 4.
27. Хаецкая, О. Дорога трех поколений / О. Хаецкая // Витебские вести. – 2023. – 11 июля. – С. 13.
28. Хасанова, И. Сокращая расстояния, соединяя судьбы / И. Хасанова // Витебские вести. – 2021. – 5 нояб. – С. 12–13.
29. Шурдукова, А. Любые задачи по плечу / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2019. – 6 чэрв. – С. 2.
30. Шурдукова, А. Музей локомотивного депо / А. Шурдукова // Аршанская газета. – 2012. – 17 лістап. – С. 3.
31. Эффективный транспортный сервис // Телеком-экспресс (Орша). – 2019. – 30 янв. – С. 2.
32. Юрьева, В. Железнодорожный узел держал оборону / В. Юрьева // Аршанская газета. – 2023. – 21 чэрв. – С. 6.
СПАСЫЛКІ