Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 28.11.2019 08:40
- Адноўлена 26.01.2023 16:08
Асноўнымі дзяржаўнымі накірункамі ў галіне культуры Чашніцкага раёна з'яўляюцца: захаванне і развіццё нацыянальнай традыцыйнай культуры; арганізацыя работы з дзецьмі і моладдзю; забеспячэнне даступнасці да культурных каштоўнасцей усіх катэгорый насельніцтва; паляпшэнне культурнага абслугоўвання жыхароў раёна.
Адным з прыярытэтных накірункаў работы Дамоў культуры з'яўляецца захаванне і папулярызацыя народнай культуры, развіццё самадзейнай творчасці.
Структура культурнай сферы ў Чашніцкім раёне прадстаўлена 38 ўстановамі культуры розных тыпаў: 16 устаноў ДУ «Чашніцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці»: 5 сельскіх Дамоў культуры; 2 гарадскія Дамы культуры; 5 сельскіх клубаў; Кашчынскі культурна-спартыўны цэнтр; Іванскі Дом фальклору; аўтаклуб; раённы Дом рамёстваў.
19 публічных бібліятэк ДУК «Чашніцкая раённая бібліятэчная сістэма»: 5 гарадскіх; 11 сельскіх філіялаў; 3 бібліятэкі-клубы; ДУ «Новалукомльскі Палац культуры»; ДУ «Чашніцкі гістарычны музей»; ДУ «Чашніцкая дзіцячая школа мастацтваў»; ДУ «Новалукомльская дзіцячая школа мастацтваў».
Чашніцкі гарадскі Дом культуры з'яўляецца цэнтрам культурнага адпачынку. Тут працуюць 13 калектываў мастацкай самадзейнасці і 2 аматарскія аб'яднанні. У іх задзейнічаны дарослыя і дзеці. Не адарваны ад культурнага жыцця і пенсіянеры. Усяго ў аб'яднаннях гарадскога Дома культуры займаюцца больш за 200 чалавек, з якіх 130 складаюць дзеці.
У клубных установах Чашніцкага раёна працуе 137 гуртоў і мастацкіх калектываў, у якіх займаецца 1488 чалавек, 13 калектываў носяць званне «народны» і «ўзорны», сярод якіх:
агітбрыгада «Каласок» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
ансамбль народнай песні «Ульчанка» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
вакальны калектыў «Рабінушка» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
вакальна-харэаграфічны ансамбль «Прамень» Новалукомльскага Палаца культуры;
гурт сучаснага танца «MIX» Новалукомльскага Палаца культуры;
гурт эстраднага танца «Лонж» Новалукомльскага Палаца культуры;
дзіцячы вакальны калектыў «Сонейка» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
дзіцячы вакальны калектыў «Калейдаскоп» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
дзіцячы драматычны калектыў «Фантазёр» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
дзіцячы фальклорны калектыў «Вербачка» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
дзіцячы калектыў эстрадных сольных спеваў «Стыль» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
дзіцячы гурток прыкладной творчасці «Юны дызайнер» Новалукомльскага Палаца культуры;
калектыў «Батлейка» Чашніцкага гарадскога Дома культуры»;
калектыў эстраднай песні «Голас» Новалукомльскага Палаца культуры;
калектыў эстрадных сольных спеваў «Стыль» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
клуб для пенсіянераў «Трэці ўзрост» Новалукомльскага Палаца культуры;
клуб «Какетка» Новалукомльскага Палаца культуры;
клуб «Нам года не беда» Новалукомльскага Палаца культуры;
клуб народных майстроў «Майстар» Чашніцкага Дома рамёстваў;
народны клуб «Ветэран» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
народны тэатр мініяцюр «Каласок» Чашніцкага гарадскога Дома культуры;
самадзейны калектыў «Свет танца» Новалукомльскага Палаца культуры;
танцавальны калектыў «Дзiва-дэнс» Новалукомльскага Палаца культуры;
узорная студыя дзіцячай эстраднай песні «Ля-Ля-Фанька» Новалукомльскага Палаца культуры;
узорны ансамбль танца «Светлячок» Новалукомльскага Палаца культуры;
хор ветэранаў Новалукомльскага Палаца культуры.
У 2017 годзе клубныя ўстановы правялі 114 абрадаў і свят народнага каляндара: «Каляды», «Хрышчэнне», «Масленіца», «Вялікдзень», «Яблычны Спас», «Купалле», «Свята першай баразны», «Зажынкі» і інш. Таксама праводзіліся сучасныя грамадзянскія абрады: «Праводзіны ў войска», «Вяселле».
На працягу 2017 года было арганізавана і праведзена 5 раённых конкурсаў: раённы конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў»; сельскагаспадарчы конкурс сярод маладых сем'яў «Уладар сяла», конкурс прафесійнага майстэрства сярод творчых работнікаў клубных устаноў «Гэта наша любоў, а не толькі праца»; раённы конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Запальваем зоркі», агляд-конкурс фальклорных калектываў «Чашніцкая скарбонка».
У жніўні 2017 года адбыўся першы фестываль эксперыментальнага мастацтва SPRAVA, які з працягам часу адзінага ў Беларусі стал сапраўдным soul-фестывалем, пакуль што, адзіным у Беларусі.
Прапагандуючы культурную спадчыну Чашніччыны, аматарскія калектывы раёна на працягу 2017 года прынялі ўдзел у 25 рэспубліканскіх і абласных мерапрыемствах і атрымалі дыпломы.
За 2018 год для насельніцтва Чашніцкага раёна ўстановамі культуры было праведзена 4094 мерапрыемствы, на якіх прысутнічала каля 195 тысяч чалавек.
ЛІТАРАТУРА
1. Алексеева, Е. Вся жизнь в вихре танца / Е. Алексеева // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 27 ліп. – С. 1.
2. Вярава, В. Дзе спее культура / В. Вярава // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 1997. – 3 мая. – С. 3.
3. Деревяго, М. Созвездие талантов / М. Деревяго // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2006. – 13 чэрв. – С. 1.
4. Кашпар, А. Тут для суму месца мала / А. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2005. – 8 кастр. – С. 3.
5. Кашпар, Е. Как по нотам / Е. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2006. – 4 сак. – С. 3.
6. Кашпар, Е. Напевы Чашникской земли / Е. Кашпар // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2006. – 20 мая. – С. 3.
7. Культура // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 17.
8. Мастацкія калектывы // Памяць: Чашніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: М. Ц. Дробыш [і інш.]; аўт.-уклад. Н. Т. Кіндзяева ; рэд.: А. І. Валахановіч, В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – С. 473–474.
9. Сеем среди людей зерна духовности // Чашникский район. Агрогородок «Иванск» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 6.
10. Сеем среди людей зерна духовности // Чашникский район. Агрогородок «Лукомль» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 5.
11. Сеем среди людей зерна духовности // Чашникский район. Агрогородок «Новая Заря» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 5.
12. Чашничан объединяет искусство // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2004. – 10 верас. – С. 6.