Усвяча, рака, Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 10.04.2017 11:40
Усвяча – рака ў Пскоўскай вобласці і Віцебскім раёне, правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 100 км. Пл. вадазбору 2340 км2.
Выцякае з возера Ардосна каля в. Шастакова Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, праз азёры Сарочына і Усвяцкае. Вусце за 3 км на паўднёвы ўсход ад г. п. Сураж (Віцебскі р-н). Асноўныя прытокі на Беларусі – Аўсянка і Рудня (справа). Даўжыня ракі на тэрыторыі Віцебскага р-на 31 км. Даліна трапецападобная, шырыней ад 50 м да 3 км (пераважная шырыня 0,3–0,8 км). Пойма двухбаковая, часта чаргуецца па берагах, шырыня 0,2–0,3 км. Рэчышча слабазвілістае і звілістае, неразгалінаванае, у сярэднім цячэнні трапляюцца валуны. Разводдзе звычайна пачынаецца ў канцы сакавіка, працягласць да 65 сутак. Найбольшае перавышэнне вады над межанным узроўнем каля 2,9 м (у сярэднім цячэнні). Замярзае ў канцы лістапада, ледаход у канцы сакавіка.
ЛІТАРАТУРА
1. Усвяча // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – C. 429.
2. Усвяча // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – C. 460.
3. Усвяча // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.:Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 544.