Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Аршыца, рака. Аршанскі раён

 

Аршыца – рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Дняпра. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 519 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Выцякае з возера Арэхаўскае, цячэ па Аршанскім узвышшы. Упадае ў р. Днепр каля г. Орша. Асноўныя прытокі: Пачаліца, Міронаўка (справа), Выдрыца (злева). Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім – карытападобная. Пойма двухбаковая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае.

 

Аршанскі раён. Рака Аршыца. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by/Аршанскі раён. Рака Аршыца. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by/Рака Аршыца ў Оршы. Фотаздымак з сайта https://be-tarask.wikipedia.org/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршыца // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 44.

2. Калинин, М. Ю. Водные ресурсы. Гидрография / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 70–77.

3. Оршица // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 340.