Крывінка, рака. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 08.08.2017 08:40
- Адноўлена 09.08.2017 08:33
Крывінка (Крывіна, Ніжняя Крывіна) – рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня ракі 34 км, плошча вадазбору 637 км², сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Асноўны прыток – рака Бярозка (з правага боку). Выцякае з возера Багданоўскае за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Запруддзе Сенненскага раёна, цячэ па Чашніцкай раўніне, вусце за 0,3 км на ўсход ад в. Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна. Даліна да в. Асавец (Бешанковіцкі раён) невыразная, ніжэй па цячэнні шырынёй 0,2–0,5 км. Пойма забалочаная, да в. Асавец шырынёй 2–3 км, ніжэй 50–100 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,5 км каналізаванае, яго шырыня 4–8 м, у ніжнім цячэнні 10–15 м.
На берагах Крывінкі або блізу яе ляжаць вёскі Асавец, Добрыгоры, Дуброўка, Старыя і Новыя Ранчыцы, Верхняе Крывіна, Бараўцы і Хмельнікі.
ЛІТАРАТУРА
1. Кривинка, Кривина, Нижняя Кривина // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 233.
2. Крывінка, Крывіна, Ніжняя Крывіна // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 207.
3. Крывінка, Крывіна, Ніжняя Крывіна // Блакітны скарб Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 235.