Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Свячанка, рака. Бешанковіцкі раён

 

Свячанка – рака ў Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 84 км, плошча вадазбору 551 км², сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с, сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з в. Вялікае Святое за 1,6 км на ўсход ад в. Замошша, вусце за 1,8 км на захад ад в. Броды Бешанковіцкага раёна. Прытокі – рака Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Даліна амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і воз. Сцержань У-падобная; пераважная шырыня 0,2–0,44 км, каля азёр, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1–1,5 км. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1–0,3 км, каля в. Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага раёна адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5–10 м, у ніжнім цячэнні 15 м.

 

Бешанковіцкі раён. Рака Свячанка. Фотаздымак з сайта http://www.panoramio.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Свечанка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 398.

2. Свячанка // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 329.

3. Свячанка // Блакітны скарб Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; мастакі: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 376.