Расасенка, рака. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:25
- Адноўлена 21.05.2018 11:25
Расасенка, рака, левы прыток Дняпра ў Дубровенскім раёне. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкі, вусце на паўночнай ускраіне вёскі Перавалочка. Даўжыня 43 км. Плошча вадазбору 271 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %. Цячэ па заходніх схілах Смаленскага ўзвышша. Пойма двухбаковая або чаргуецца па берагах, вузкая, шырыня яе месцамі да 100 м. Рэчышча ў вярхоўі на працягу 2,4 км каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5–7 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток – Перавалочка. Адносіцца да басейна Чорнага мора.
ЛІТАРАТУРА
1. Расасенка // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 349.
2. Расасенка // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 12.
3. Россасенка // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 390.