Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дняпро, рака. Дубровенскі раён

Дняпро, Днепр, рака ў Расіі, Беларусі і Украіне. Другая па даўжыні і плошчы басейна рака Усходне-Еўрапейскай раўніны (пасля Волгі). Даўжыня 2145 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км). На тэрыторыі Беларусі 689 км. Працягласць на тэрыторыі Дубровенскага раёна – 52 км. Плошча вадазбору 504 тыс. км², на тэрыторыі Беларусі 63,7 тыс. км².

Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м³/с, каля Оршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 %.

Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобласць) на вышыні 236 м над узроўнем мора. Упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Густата рачной сеткі басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі 0,39 км/км².

Асноўныя прытокі на Беларусі: Ухлясць, Ржаўка, Сож, Аршыца, Адроў, Лахва, Друць, Бярэзіна, Прыпыць.

У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця Сожа невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8–3 км, ніжэй (да вусця Сожа) 5–10 км, у межах Палескай нізіны зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12–35 м, парэзаныя ярамі, логамі, далінамі прытокаў. Пойма двухбаковая. Рэчышча на вялікім працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на дзялянцы паміж вусцямі рэчак Друць і Сож. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаны берагавыя замацаванні.

Галоўная крыніца жыўлення – снегавыя воды (у верхнім цячэнні каля 50 %). Грунтавыя воды складаюць 27 %, дажджавыя 23 % гадавога сцёку.

Замярзае ў канцы лістапада – пачатку снежня, крыгалом у сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка – пачатку красавіка. На Беларусі найбольшая таўшчыня лёду 60–80 см (у пачатку сакавіка). Веснавы крыгаход 4–9 сутак.

У рацэ водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя – судак, мінога ўкраінская, галавень, падуст, вусач і інш.

Суднаходства ад г. Дарагабуж (Расія) да вусця.

 

01.jpg02.jpg03.jpg

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дняпро // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 163–164.

2. Днепр, Дняпро // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 6–7.

3. Днепр // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 150–152.

4. Дняпро: праблемы вялікай ракі / літ. апрацоўка тэксту Г. Рабянкова. – Кіеў : Ай Бі, 2003. – 54 с.