Мярэя, рака. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:25
- Адноўлена 21.05.2018 11:21
Мярэя, рака, левы прыток Дняпра. Працякае ў Горацкім і Дубровенскім раёнах, на мяжы Дубровенскага раёна і Смаленскай вобласці. Пачынаецца на ўсход ад вёскі Стараселле (Горацкі раён Магілёўскай вобласці), вусце за 0,8 км ад вёскі Лазараўка Дубровенскага раёна. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 694 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Асноўныя прытокі на тэрыторыі раёна – Ірвяніца (Ірвянчанка), Івата. Цячэ па заходніх схілах Смаленскага ўзвышша. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, шырыня ракі 3–6 м, у ніжнім цячэнні 10–15 м.
ЛІТАРАТУРА
1. Мерея // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 282.
2. Мярэя // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 295.
3. Мярэя // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 10.