Дзевінскае возера. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2017 08:40
- Адноўлена 05.05.2017 05:36
Дзевінскае возера – другое па велічыні возера Аршанскага раёна. Знаходзіцца на мяжы Аршанскага і Сенненскага раёнаў у басейне р. Лучоса, за 30 км на поўнач ад г. Оршы, каля в. Дзевіна. Яго плошча 2 км2, а найбольшая глыбіня 9,6 м. Даўжыня 5,1 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Аб'ём вады 9,73 млн. м3. Плошча вадазбору 26,9 км2. Схілы катлавіны вышынёй 5–8 м (на поўнач і паўночны захад 10 м), пад лугам ці разараныя, асобныя ўчасткі на поўнач, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход параслі лесам. Берагі вышынёй 0,3–0,4 м, пад хмызняком. Падводная частка катлавіны ўскладняецца мелямі і ўпадзінамі. Маецца востраў плошчай 0,2 га. Прыбярэжную зону да глыбіні 3 м высцілаюць пяскі, глыбакаводную – сапрапелі і ілы. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 25 м і глыбінёй 1–1,5 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. У возера ўпадае 9 ручаёў і каналаў, на поўначы выцякае р. Серакаратнянка. Уваходзіць у зону адпачынку Дзевінскае. На беразе возера размешчана база адпачынку «Дзевіна». Аршанцы любяць гэтае маляўнічае возера.
ЛІТАРАТУРА
1. Дзевінскае // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 158.
2. Девинское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 338.
3. Девинское озеро // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн, 2008. – С. 141.
4. Калинин, М. Ю. Водные ресурсы. Гидрография / М. Ю. Калинин // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. – Минск : Белсэнс, 2008. – С. 70–77.