Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дабееўскае возера. Шумілінскі раён

Дабееўскае возера знаходзіцца ў басейне ракі Сечна (правы прыток Заходняй Дзвіны), якая выцякае з возера, за 7 км на паўднёвы захад ад г. п. Шуміліна, каля в. Дабея. Плошча возера 2,3 км2, найбольшая глыбіня 3,6 м, даўжыня 2,22 км, найбольшая шырыня 1,35 км, даўжыня берагавой лініі 6,3 км, аб’ём вады 1,65 млн. м3, плошча вадазбору яго складае 31,9 км2. Мае круглую катлавіну. Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе 4–5 м, разараныя. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, які здабываецца на ўгнаенне. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м. Моцна зарастае па ўсёй плошчы. Злучана ручаём з азёрамі Круглік і Мошна.

 

 

Возера Дабееўскае. Шумілінскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.freebloger.byВозера Дабееўскае. Шумілінскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.freebloger.byВозера Дабееўскае. Шумілінскі раён. Фотаздымак з сайта http://www.freebloger.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дабееўскае // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 154.

2. Добеевское, озеро // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 153.