Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Воласа Паўночны, возера. Браслаўскі раён

Возера Воласа Паўночны (Волас Паўночны) знаходзіцца ў басйне р. Друйка, за 6,5 км на паўночны ўсход ад г. Браслаў, каля в. Лявошкі, у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка. Плошча 4,21 км2. Найбольшая глыбіня 29,2 м. Даўжыня 3,56 км. Найбольшая шырыня 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі 13,7 км. Аб’ём вады 30,5 млн. м3. Плошча вадазбору каля 12 км2. Схілы катлавіны пад лесам, на поўдні, усходзе і паўночным усходзе высокія, на захадзе і поўначы нізкія, спадзістыя, часткова разараныя. Дно са шматлікімі ўпадзінамі і мелкаводдзямі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбей – сапрапелі і ілы. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 6–7 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Мае багаты жывёльны свет. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду – лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўднёвы, канавай з воз. Снуды.

 

Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Паўночны. Фотаздымак з сайта https://trofei.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Паўночны. Фотаздымак з сайта https://trofei.by/Браслаўскі раён раён. Возера Воласа Паўночны. Фотаздымак з сайта https://trofei.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браславская группа // География озер Белоруссии / О. Ф. Якушко ; под ред. В. Г. Завриева. – Минск : Вышэйшая школа, 1967. – С. 142–148.

2. Валасо Паўночны// Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 114–115. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).

3. Воласа Паўночны // Блакітная кніга Беларусі (водныя аб’екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.] ; мастак В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 102.

4. Воласа Паўночны // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 113.

5. Волосо Северный // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.]/ редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 791.

6. Волосо Северный // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 114.

7. Волосо Северный // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 134.

8. Национальный парк «Браславские озера» [Изоматериал] : [комплект из 13 открыток] / авт. текста К. Шидловский ; фото С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2007. – 1 обл. (13 отд. открыток).

9. Северный Волос // Браслав и его окрестности : путеводитель / авт. текста: К. Шидловский ; фото: С. Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2006. – С. 51.