Спіс помнікаў археалогіі. Аршанскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 09:34
- Адноўлена 13.11.2018 13:58
Археалагічны помнік у цэнтральнай частцы г. Орша па вуліцы Замкавая, на мысе пры ўпадзенні рэчкі Аршыца ў Дняпро.
Гарадзішча за 1 км ад вёскі Барадзіно
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадок, на мысе. Пляцоўка памерам 60х50 м з боку поля ўмацавана 2 валамі і 2 равамі. Унутраны вал у тыльнай частцы вышынёй да 5 м, з паступовым паніжэннем па баках. Вышыня знешняга вала да 3 м. Глыбіня равоў да 2,5 м. Выявіў і даследаваў у 1971 годзе Л. Д. Побаль. Культурны пласт 0,25 м, бліжэй да краю – 0,9 м. У шурфах, закладзеных ва ўсходняй частцы пляцоўкі, знойдзены рэшткі ляпных гладкасценных пасудзін днепра-дзвінскай культуры.
Гарадзішча за 1 км на поўнач ад вёскі Барэйша
Знаходзіцца на мысе з пакатымі схіламі вышынёй да 20 м над лугам. Мае амаль круглую форму дыяметрам каля 17–18 метраў. Па звестках XIX ст. гарадзішча было ўмацавана 3 канцэнтрычнымі валамі, засталося 2. Вышыня ўнутранага вала да 4–5 м, знешняга 3–4 м. Даследавалі ў 1959 годзе Л. В. Аляксееў, у 1971 годзе Л. Д. Побаль. У агаленнях вала знойдзена ляпная гладкасценная кераміка. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 1,5 км на поўнач ад вёскі Вусце
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадзец, па правым беразе Дняпра. Пляцоўка памерам 50х40 м, з боку поля ўмацавана дугападобным валам вышынёй 4 м, даўжынёй 18–20 м. Выявіў у 1929 годзе С .А. Дубінскі, даследавалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе – М. І. Лашанкоў. Культурны пласт чорнага колеру. Выяўлена ляпная гладкасценная, штрыхованая кераміка жалезнага веку і ганчарная кераміка перыяду Кіеўскай Русі.
Гарадзішча за 3 км на ўсход ад вёскі Вялікае Бабіна
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадзец. Пляцоўка памерам 45х42 м узвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 15–18 м і акружана 3 канцэнтрычнымі валамі: адзін па краі і 2 па схілах. Вышыня ўнутранага вала – 2–3 м, знешняга і суседняга – да 1,5 м. Даследавалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. У паўднёвай частцы пляцоўкі выяўлены культурны пласт да 0,6 метраў з ляпной гладкасценнай керамікай VI–IX ст.
Гарадзішча за 0,5 км на поўнач ад дарогі Орша – Коханава (в. Гараны)
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадзішча паміж 2 ярамі, на правым беразе р. Крапівенка (левы прыток р. Адроў). Мае 2 пляцоўкі. Першая пляцоўка тэрасападобная, з паніжэннем у бок ракі да 5 м, з закругленымі вугламі памерам каля 60х50 м, ніжэй размешчана другая, меншая пляцоўка памерам 30х40 м са стромкасцю схілаў больш за 45°, вышынёй да 10 м. З боку поля гарадзішча было ўмацавана дугападобным валам вышынёй да 4 м, у сярэдняй частцы з паступовым паніжэннем па баках. Вядома з канца XIX ст., даследавалі ў 1969 годзе. Л. В. Аляксееў, у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. На першай пляцоўцы ў паўднёвай частцы культурны пласт да 0,5 м, знойдзена ляпная гладкасценная кераміка, адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Датуецца VI–VIII ст. н. э.
Гарадзішча за 0,2 км на паўдневы ўсход ад вёскі Горная Веравойша
Знаходзіцца на левым беразе р. Адроў ва ўрочышчы Гарадок. З заходняга і ўсходняга бакоў абмежавана ярамі, узвышаецца на 40 м над поймай ракі Адроў. Пляцоўка памерам 55х55 м з закругленымі вугламі, з паўночнага боку ўмацавана ровам глыбінёй да 1 м, шырынёй да 8 м і валам, вышынёй каля 8 м, шырынёй каля 20 м. Па перыметры пляцоўкі ёсць другі вал вышынёй да 1 м, шырынёй каля 5 м, трэці вал такіх жа памераў на схіле пляцоўкі. У паўднёва-ўсходняй частцы прасочваецца яшчэ 3 дугападобныя валы вышынёй 0,5 м, вышынёй 3–5 м, даўжынёй 25–35 м. Даследавалі ў 1926 годзе Д. З. Васілеўскі, у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. У культурным пласце 0,6–1 м знойдзена ляпная гладкасценая кераміка, блізкая да днепра-дзвінская культуры.
Гарадзішча на паўночнай ускраіне вёскі Кучына
Знаходзіцца паміж 2 ярамі, ва ўрочышчы Гарадзец, на правым беразе р. Адроў. Амаль круглая пляцоўка дыяметрам 55 м па ўсім перыметры акружана валам. З напольнага боку быў вал вышынёй да 8 м, а таксама роў глыбінёй 0,5 м. Рэшткі 2-га вала вышынёй 0,3 м прасочваюцца на схіле гарадзішча. Вядома з 1873 года. Даследаваў у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Культурны пласт да 0,7 м. Знойдзены абпаленыя камяні і дробныя абломкі ляпных гладкасценных пасудзін.
Гарадзішча за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Ляўкі
Пляцоўка чатырохвугольная, вышынёй 20 м, памерам 40х30 м. З трох бакоў захаваўся вал вышынёй да 1 м. Даследаваў у 1969 годзе Г. В. Штыхаў. Раскапана плошча 12 м2. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены ляпны посуд VI–VIII ст. культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны і ганчарная кераміка XIII–XIV ст.
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы г. Орша.
Гарадзішча за 1 км на поўнач ад вёскі Пагост
Знаходзіцца паміж 2 ярамі, ва ўрочышчы Тарэлка, за 200 м ад левага берага р. Адроў. Узвышаецца над узроўнем ракі да 20 м. Пляцоўка памерам 70х45 м апускаецца ў паўднёвым і паўднёва-ўсходнім напрамках. З напольнага боку ёсць роў глыбінёй да 3 м і вал вышынёй 2,5 м. З паўднёва-ўсходняга боку пляцоўка была ўмацавана ровам глыбінёй да 3 м, шырынёй каля 10 м. Выявіў у 1928–1930 гг. І. А. Сербаў, даследавалі ў 1971 годзе Л .Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Культурны пласт да 0,7 м. У шурфе памерам 1х1 м, закладзеным у паўночна-ўсходняй частцы гарадзішча, знойдзены абпаленыя камяні, абломкі ляпных гладкасценных пасудзін.
Гарадзішча за 0,5 км на паўдневы ўсход ад вёскі Рагозіна
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадок. Авальная пляцоўка памерам 60х40 м узвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 15–18 м. Вядома з 1873 года. Даследавалі ў 1926–1929 гг. Д. З. Васілеўскі і І. А. Сербаў, у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. У паўднёва-ўсходняй частцы знойдзены 2 каменныя крыжы, трэці крыж – за 100 м ад усходняга боку гарадзішча. У траншэі ваеннага часу прасочваецца культурны пласт да 1 м. Выяўлена ляпная кераміка мілаградскай, дняпра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, знойдзена льячка.
Гарадзішча за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэпухава
Знаходзіцца ва ўрочышчы Гарадзішча, на беразе безыменнага ручая. Узвышаецца над узроўнем ракі да 18 м. Пляцоўка амаль круглай формы памерам 65х60 м. Па перыметры акружана валам вышынёй да 5 м. У асобных месцах на схілах прасочваюцца рэшткі другога вала. Выявіў і даследаваў у 1971 годзе Л. Д. Побаль. Культурны пласт у зачыстках 0,25 м. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча на ўскраіне вёскі Сімахі
Знаходзіцца на беразе Дзевінскага возера, ва ўрочышчы Царкавішча. Пляцоўка дыяметрам 20 м, вышыня над узроўнем возера 20 м. Адкрыў і даследаваў у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. У абрыве схілу пляцоўкі знойдзены 2 круглыя абломкі ляпных гладкасценных пасудзін. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Чаркасава
Знаходзіцца на левым беразе р. Пачаніцы, ва ўрочышчы Замчышча. Пляцоўка памерам 45х40 м узвышаецца на 10,5 м над забалочанай мясцовасцю. Па ўсім перыметры была ўмацавана валам. З напольнага боку прасочваецца другі вал. Вядома з 1873 года. Даследавалі ў 1928 годзе С. А. Дубінскі, у 1971 годзе Л. Д. Побаль. Каля 40 % знойдзенай керамікі была ляпной, 60 % ганчарнай.
Гарадзішча за 1,5 км на захад ад вёскі Яромкавічы
Знаходзіцца паміж невялікімі ярамі, ва ўрочышчы Гарадок. Пляцоўка памерам 52х60 м, узвышаецца на 10 м. З боку поля была ўмацавана 2 валамі. Выявіў у 1971 годзе Л. Д. Побаль, даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзена кераміка мілаградскай і днепра-дзвінскай культур і перыяду Кіеўскай Русі (IX–XI).
Курганны могільнік – за 2,5 км ад гарадскога пасёлка Арэхаўск
Знаходзіцца ва ўрочышчы Бабінская Прыстань. 22 насыпы вышынёй 0,8–2,5 м, дыяметрам 7–12 м. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 1,5 км на поўнач ад вёскі Вярхоўе
2 курганы вышынёй 1,5 м, дыяметрам 13–15 м. Выявіў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў, даследавалі ў 1972 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М .І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 0,3 км на поўнач ад вёскі Гародня
Знаходзіцца на могілках. 10 насыпаў вышынёй 0,5–1,5 м, дыяметрам 5–8 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курган і курганны могільнік каля вёскі Дзятлава
Курган знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад вёскі Дзятлава на могілках. Насып дыяметрам 7 м, вышынёй 1,5 м. Выявіў і даследаваў у 1981 г. М. І. Лашанкоў.Курганны могільнік знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі Дзятлава. 2 насыпы вышынёй 1,9 м, дыяметрам 8 м. Выявіў у 1959 годзе Л. В. Аляксееў, даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Жалезнікі
Знаходзіцца ва ўрочышчы Курганы. 2 насыпы дыяметрам 12 м, вышынёй 1,5 і 2 м. За 0,15 км ад іх, ва ўрочышчы Красны Бор, яшчэ адзін курган вышынёй 2 м, дыяметрам 12 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік каля ўсходняй часткі селішча за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Задроўе
Знаходзіцца на левым беразе р. Адроў. 9 насыпаў дыяметрам 4–7 м, вышынёй да 0,7 м. Даследавалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курган і курганны могільнік каля вёскі Зайцава
Курган знаходзіцца за 0,5 км ад вёскі Зайцава Забалацкага сельскага Савета. Вышыня 2,5 м, дыяметр 15 м. Даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Курганны могільнік знаходзіцца за 1 км на поўдзень ад вёскі Зайцава, 2 насыпы вышынёй 2 м, дыяметрам 10 і 15 м. Выявіў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курган і курганны могільнік каля вёскі Межава
Курган знаходзіцца ў саўгасным садзе вёскі Межава Межаўскага сельскага Савета. Дыяметр 8 м, вышыня 1,5 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М .І. Лашанкоў. Курган знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Межава. Насып даўжынёй 11 м, шырынёй 3 м, вышынёй 0,7 м. Выявіў у 1972 годзе Л. Д. Побаль, даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў.
Курганны могільнік знаходзіцца за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Межава, у пойме правага берага р. Скупая (правы прыток р. Аршыца). 2 насыпы вышынёй 0,8 м, шырынёй 4 м, даўжынёй 11 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І .Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганныя могільнікі каля вёскі Пагост
Курганны могільнік знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі Пагост Задроўеўскага сельскага Савета на левым беразе р. Адроў. 2 насыпы вышынёй 3,5 і 4,5 м, дыяметрам 15 і 20 м.
Курганны могільнік знаходзіцца за 1,5–2 км на поўдзень ад вёскі Пагост каля чыгуначнай станцыі. 3 насыпы дыяметрам 8, 10, 13 м, вышынёй 0,7, 2,5 і 3 м, вышынёй 0,7, 2,5 і 3 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік у вёсцы Панізоўе
Знаходзіцца за 0,5 км на ўсход ад могілак у калгасным садзе вёскі Панізоўе. 2 насыпы вышынёй 1,8 і 2,5 м, дыяметрам 12 і 18 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курган за 1 км на поўнач ад вёскі Папоўка
Знаходзіцца на беразе р. Пачапіца. Вышыня 4 м, дыяметр 20 м. Выявіў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў.
Курган за 2 км на захад ад вёскі Рэпухава
Дыяметр 10 м, вышынёй 2 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў.
Курган за 2,5 км на захад ад вёскі Слабада
Дыяметр 12 м, вышынёй 2 м. Выявіў і даследаваў у 1981 годзе М. І. Лашанкоў.
Курганны могільнік за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Чаркасова
80 насыпаў вышынёй 0,5–5 м, дыяметрам 5–20 м. Даследавалі ў 1922 годзе А. Л. Аніхоўскі і ў 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскапаны 22 пахаванні. Знойдзены крэсіва, нажы, серп, скроневыя кольцы, спражкі, званочкі, шкляныя і сердалікавыя пацеркі, пярсцёнак, ганчарныя гаршкі з клеймамі на дне. Пахавальны абрад – трупапалажэнне на гарызонце. Належаў крывічам. Датуецца XI – пачатак XII ст.
Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Вялікая Міцькаўшчына, ва ўрочышчы Замак, на левым беразе ручая Негаўка (Міцькаўка), за 3 км на паўднёвы ўсход ад Дняпра. Вядома з 1873 года, даследавалі ў 1966 годзе К. П. Шут, у 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе даследаваў М. І. Лашанкоў. Пляцоўка памерам 107х100 м умацавана земляным валам вышынёй да 5 м, шырынёй 15–20 м. У паўночна-ўсходнім і паўднева-ўсходнім вуглах земляныя, амаль квадратныя ў плане выступы, на якіх раней былі драўляныя вежы. Яны ўзвышаюцца над валамі на 1,5–2 м. Знешняя іх частка заканчваецца квадратнымі ў плане пляцоўкамі (12х12, 13х13, 15х15). З заходняга боку пляцоўка была дадаткова ўмацавана другім валам вышынёй да 4 м, даўжынёй да 50 м. Трэці вал вышынёй 4 м, даўжынёй да 40 м праходзіў па беразе ракі, у бок якой ёсць выступ 10х10 м. Паміж другім і трэцім валам – пляцоўка, якая мае нахіл у заходнім напрамку. Замчышча было акружана ровам глыбінёй 2–3 м, шырыня каля вежы – да 12 м, з бакоў – да 25 м. У паўночна-заходняй частцы замчышча знаходзіцца ўезд. Помнік адносіцца да XIV–XVIII ст. Раскопкі не праводзіліся.
Замчышча Пятроўскі вал (Копыскі замак)
Знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Копысь, на левым беразе Дняпра, каля вусця р. Смаркоўка. Памер 80х60 м. Умацавана валам вышынёй 5 м, па перыметры 370 м. Культурны пласт 0,8–2,2 м. Тут знаходзіўся дзядзінец старажытнага горада (XI–XIII ст.), замак (XIV–XVII ст.) і крэпасць часоў Паўночнай вайны (1700–1721). Даследавалі М. А. Міхайлоўскі (1950, 1962), Г. В. Штыхаў (1968–1969), Э. М. Загарульскі (1972). Раскапана 664 м2 плошчы. Знойдзена вялікая колькасць адходаў касцярэзнага рамяства, што сведчыць аб існаванні майстэрні ў XII ст., шахматныя фігуры – ладдзя і пешка. Да рэчаў XII–XIII ст. належаць замкі, ключы, шпоры, наканечнікі стрэл, нажы, нажніцы, сярпы, косы, шкляныя бранзалеты і інш., а таксама бронзавыя булавы, абразок з выявамі князёў Барыса і Глеба, 3 невялікія гліняныя амфары кіеўскага тыпу, каменныя прасліцы, якія вырабляліся ў Вільні. Сярод матэрыялаў XV–XVIII ст. пераважаюць абломкі посуду, кафля, манеты часоў Вялікага княства Літоўскага.
Замчышча на ўсходняй ускраіне в. Юрцава
Знаходзіцца на правым беразе р. Скупая, за 100 м ад шашы Мінск – Масква. Захаваўся роў глыбінёй 15–20 м. Дыяметр умацавання каля 400 м. Даследавалі ў 1971 годзе Л. Д. Побаль, у 1981 годзе М. І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
ЛІТАРАТУРА
1. Гарадзішча (в. Бабіна) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 104.
2. Гарадзішча (в. Кучына) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 109.
3. Гарадзішча (в. Ляўкі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 109.
4. Гарадзішча (в. Рэпухава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 112.
5. Замышча (в. Юрцава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 117.
6. Курган (в. Папоўка) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 112.
7. Курган (в. Рэпухава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 112.
8. Курган / (в. Слабада) / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 113.
9. Курганны могільнік (г. п. Арэхаўск) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 99–100.
10. Курганны могільнік (в. Вярхоўе) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 104.
11. Курганны могільнік (в. Гародня) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 105.
12. Курганны могільнік, курган (в. Дзятлава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 105–106.
13. Курганны могільнік (в. Жалезнікі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 106.
14. Курганны могільнік, курган (в. Зайцава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 107.
15. Курганны могільнік, курган (в. Межава) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 110.
16. Курганны могільнік (в. Панізоўе) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 112.
17. Курганныя могільнікі (в. Пагост) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 111–112.
18. Лашанкоў, М. І. Курганны могільнік (в. Чаркасова) / М. І. Лашанкоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 116.
19. Лашанкоў, М. І. Селішча, курганны могільнік (в. Задроўе) / М. І. Лашанкоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 107.
20. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в Барадзіно) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 100.
21. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Барэйша) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 102.
22. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Вусце) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 102.
23. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Гараны) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 104.
24. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Горная Веравойша) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 105.
25. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Пагост) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 111.
26. Побаль, Л. Д. Гарадзішча, селішча (в. Рагозіна) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 112.
27. Побаль, Л. Д. Гарадзішча, курганны могільнік (в. Сімахі) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 113.
28. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Чаркасава) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 116.
29. Побаль, Л. Д. Гарадзішча (в. Яромкавічы) / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 117.
30. Побаль, Л. Д. Замчышча / Л. Д. Побаль // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 104.
31. Реестр памятников Оршанской старины. Верховье // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 32.
32.
33. Реестр памятников Оршанской старины. Горная Веровойша // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 29.
34. Реестр памятников Оршанской старины. Горяны // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 33.
35. Реестр памятников Оршанской старины. Дятлово // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 31.
36. Реестр памятников Оршанской старины. Железняки // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 31.
37. Реестр памятников Оршанской старины. Задровье // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 28.
38. Реестр памятников Оршанской старины. Зайцево // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 30.
39. Реестр памятников Оршанской старины. Кучино // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 21.
40. Реестр памятников Оршанской стаирны. Левки // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 32.
41. Реестр памятников Оршанской старины. Ореховск // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 21, 35.
42. Реестр памятников Оршанской старины. Погост // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 28.
43. Реестр памятников Оршанской старины. Репухово // Оршанщина: памятники природы и старины : (топография и реестр объектов по состоянию на 2000 г.) / А. Н. Шинкевич. – Горки : Отдел культуры Горецкого райисполкома, 2001. – С. 28.
44. Штыхаў, Г. В. Замчышча Пятроўскі вал, селішча Пасадскае / Г. В. Штыхаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 108.