Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Візітная картка. Верхнядзвінскі раён

 

Верхнядзвінскі раён размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці, на стыку дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Латвіяй і Расійскай Федэрацыяй.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. як Дрысенскі раён і да ліпеня 1930 г. быў у складзе Полацкай акругі. У лютым 1938 г. увайшоў у Віцебскую вобласць. 25 снежня 1962 г. атрымаў сваю сучасную назву ў сувязі з перайменаваннем раённага цэнтра г. Дрыса ў г. Верхнядзвінск.

Плошча раёна 2,14 тыс. км2. Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2017 года – 21573 чалавекі, у тым ліку 8531 чалавек – гарадское і 13042 чалавекі – вясковае. Больш 80 % насельніцтва – беларусы, 10 % – рускія.

У раёне налічваецца 265 населеных пунктаў і 9 сельскіх саветаў: Асвейскі, Бігосаўскі, Боркавіцкі, Бялькоўшчынскі, Валынецкі, Дзёрнавіцкі, Каханавіцкі, Сар’янскі, Шайцераўскі.

Цэнтр раёна – горад Верхнядзвінск, буйныя населеныя пункты: гарадския пасёлкі Асвея, Бігосава, Боркавічы, Валынцы, Дзёрнавічы, Сар’я, Шайцерава.

У раёне дзейнічаюць 2 пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь: Бігосава – Індра і Грыгароўшчына – Пацерніекі.

Праз раён праходзяць чыгунка Віцебск – Полацк – Бігосава – Даўгаўпілс (Латвія), а таксама аўтадарогі Віцебск – Полацк – мяжа Латвіі і мяжа Расіі – Верхнядзвінск – Шаркаўшчына – Казьяны і інш.

Каля вёскі Прошкі на граніцы Беларусі, Расіі і Латвіі насыпаны мемарыял Курган Дружбы. Тут знаходзіцца самая крайняя паўночная кропка Беларусі.

На тэрыторыі раёна размешчаны 30 помнікаў археалогіі, 10 помнікаў архітэктуры, 2 мемарыяльныя комплексы, 89 воінскіх пахаванняў, больш за сто помнікаў ахвярам фашызму, 19 помнікаў, прысвечаных гістарычным падзеям і знакамітым людзям.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Административно-территориальное деление // Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / подгот. отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 10.

2. Бубала, А. Тваё месца на планеце Зямля / А. Бубала // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 27 снеж. – С. 4.

3. Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; ред. А. Ф. Бубало ; фото В. Л. Соловьева. – Верхнедвинск, 2005. – 30 с. : ил.

4. Верхнедвинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sports, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 108–117.

5. Верхнедвинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 129–133.

6. Верхнедвинский район: слагаемые благополучия // Финансы. Учет. Аудит. – 2008. – № 1. – С. 17–19.

7. Верхнедвинский район // Туристические регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 125–126.

8. Верхнедвинский район // Туристическая энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 85–86.

9. Верхнедвинский район : фотоальбом / текст: отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьев. – 2-е изд. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – [25] с.

10. Верхнядзвінскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 262–263.

11. Верхнядзвінскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 116–117.

12. Здесь звезды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = The Stars are Bathing in the Clear Water Here / сост.: О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – 52 с. : цв. ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 3).

13. Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999–2000. – 2 кн.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Верхнядзвінскага райвыканкама