Помнікі гісторыі. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 22.10.2018 09:34
- Адноўлена 10.01.2019 10:57
Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне на нашай зямлі палымнее старонкамі мужнасці і гераізму народа, яна гучыць праз дзесяцігоддзі жалобнай нотаю незваротных страт і ўдзячным гімнам тым, хто прынёс ёй вызваленне.
Сёння аб падзеях вайны расказваюць шматлікія помнікі. Абеліскі і стэлы ўстаноўлены на ўсіх брацкіх могілках, месцах спаленых вёсак і жорсткіх баёў. Помнікаў вайны ў раёне звыш 270.
У самай паўночнай частцы раёна, на стыку граніц трох сёння незалежных дзяржаў: Латвіі, Беларусі і Расіі – узведзены Курган Дружбы. Ён сімвалізуе цеснае інтэрнацыянальнае адзінства, замацаванае крывёй у барацьбе з фашызмам у гады вайны. Штогод у першую нядзелю ліпеня тут збіраюцца ветэраны, моладзь, жыхары прыгранічных раёнаў, каб ушанаваць памяць загінуўшых, успомніць аб гераічных старонках цяпер ужо далёкай вайны.
Аб вайне на Верхнядзвіншчыне напісана шмат кніг – гэта аповесць У. Хазанскага «Спытайце ў бяроз», ваенныя мемуары І. Захарава, А. Шамаля, Г. Капусцёнка, І. Мандрыка, Г. Геродніка, кнігі С. Панізніка «Браніслава» і «Асвейская трагедыя». У 2000 годзе выйшла ў свет двухтомнае выданне гісторыка-дакументальнай аповесці аб раёне «Памяць».
Помнікі і памятныя мясціны на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна:
– Алея Герояў (г. Верхнядзвінск);
– Курган Памяці ля в. Азернікі;
– Мемарыял памяці загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў;
– Мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям і землякам;
– помнік на брацкай магіле савецкіх пагранічнікаў у г. Верхнядзвінску;
– помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г. п. Асвея, в. Бароўка, в. Валынцы, в. Дзёрнавічы, в. Доўгае, в. Зябкі, в. Клімаўшчына, в. Луначарскае, в. Пушталёва, в. Цярэшкі, в. Цясты;
– помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у г. п. Асвея, в. Боркавічы, в. Вопытная, в. Галубава, в. Жоўніна, в. Лісна, в. Першамайская, в. Прудзінкі, в. Росіца, в. Рудня, в. Сар'я, в. Цярэшкі;
– помнік на брацкай магіле партызан у в. Маскалёнкі, в. Селішча;
– помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Абухава, в. Вопытная, в. Ворзава, в. Зябкі, в. Ліпаўкі, в. Любасна, в. Марцінава, в. Росіца, в. Сар'я, в. Скарада;
– помнік на магіле савецкага воіна ў в. Казлоўшчына, в. Каханавічы;
– помнік на могілках савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў в. Новы Лад;
– помнік у гонар 2-й Дрысенскай партызанскай брыгады ў в. Новы Лад;
– помнік камсамольцам-землякам у в. Прошкі;
– помнік настаўнікам і вучням. Магіла ахвяр фашызму ў в. Боркавічы;
– помнік Бураку Андрэю Мацвеевічу ў в. Ігналіна;
– помнік землякам у в. Антонава, г. п. Асвея, в. Бялькоўшчына, в. Дубровы, в. Жоўніна, в. Жыгулі, в. Задзежжа, в. Ігналіна, в. Казлоўшчына, в. Каханавічы, в. Лісна, в. Марозы, в. Мядзведзева, в. Стралкі, в. Цінкаўцы, в. Чурылава, в. Шайцерава;
– помнік падпольшчыкам у г. п. Асвея.
ЛІТАРАТУРА
1. Аверченко, Л. По местам боевой славы / Л. Аверченко // Полацкі веснік. – 2013. – 9 крас. – С. 5.
2. Берагчы гісторыка-культурную спадчыну // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 28 чэрв. – С. 3.
3. Бубала, А. Даць другое дыханне мурам / А. Бубала // Краязнаўчая газета. – 2011. – № 40 (кастр.). – С. 1, 4.
4. Верхнедвинск: мосты из прошлого в настоящее [Изоматериал] : фотоальбом / [А. Ф. Бубало, В. Л. Соловьев]. – Новополоцк : ИП Молодечкин, 2014. – 30 с.
5. Верхнядзвінск: 60 год вызвалення Беларусі / тэкст А. Бубала. – Наваполацк : Наваполацкая друкарня, 2004. – 12 с.
6. Верхнядзвінскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 157–177.
7. Внести свой вклад // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2018. – 20 сак. – С. 1, 3.
8. Гагалінская, Л. В. Каб каменні маглі гаварыць / Л. В. Гагалінская // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 8 лют. – С. 2.
9. Гагалінская, Л. В. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны трэба берагчы / Л. В. Гагалінская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 31 кастр. – С. 5.
10. Кавалеўскі, С. Вандруем па родным краі / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2010. – 29 чэрв. – С. 8.
11. Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А. Ф. Бубала, В. І. Рудой ; фота: А. Ф. Бубала, А. У. Маладзечкін, В. Л. Салаўёў. – Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2007. – 44 с.
12. Маскаленка, Г. Сінявокая чароўнасць Беларускага Паазер'я / Г. Маскаленка // Беларусь. – 2017. – № 7. – С. 36–37.
13. Шпакоўская, Г. Памяць, што часу непадуладна / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2009. – 2 ліп. – С. 9.