Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Докшыцкі раён

 

Паверхня раёна ўзгорыста-раўнінная. Плоскія забалочаныя ўчасткі чаргуюцца з кароткімі градамі, камавымі ўзгоркамі, озамі. Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Верхнебярэзінскай нізіны (на ўсходзе) і Нарачана-Вілейскай нізіны (на захадзе). На поўначы адгор'і Свянцянскіх град, на поўдні Мінскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 160–200 м, найвышэйшы пункт 264,4 м (каля в. Лусцічы).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага і бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 80 да 160 м, ніжэй дэвонскія да 140–170 м, кембрыйскія да 100 м, верхнепратэразойскія 240–300 м адклады.

Сярод карысных выкапняў у раёне знаходзяцца торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны.

Пашыраны дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя і тарфяна-балотныя глебы. Паводле механічнага складу сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя і тарфяныя глебы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – 383 с.

2. Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк, 2007. – С. 14.

3. Докшицкий район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 118–123.

4. Докшицкий район // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 142–143.

5. Лявіцкая, Р. І. Докшыцкі раён / Р. І. Лявіцкая, Г. П. Рудава, М. Ф. Янюк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ, 1983. – Т. 2 : Гатня–Катынь. – С. 202–203.

6. Пилецкий, И. В. География Витебской области : учебное пособие для студентов вузов / И. В. Пилецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2001. – 162 с.

7. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – 464 с. : іл.

8. Физическая география Витебской области : учебное пособие для вузов / М. Ю. Бобрик [и др.]. – Витебск : ВГУ, 2004. – 222 с.