Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 12.11.2018 11:39
- Адноўлена 13.12.2018 14:36
Арганізацыяй вольнага часу насельніцтва раёна займаецца 38 устаноў культуры: 9 сельскіх Дамоў культуры, 2 сельскія клубы, культурна-спартыўны цэнтр, раённы Дом культуры, раённы Дом рамёстваў, сельскі Дом рамёстваў, аўтаклуб, рабочая група па стварэнні гісторыка-краязнаўчага музея, гісторыка-краязнаўчы музей, 3 гарадскія бібліятэкі, 10 сельскіх бібліятэк, 5 бібліятэк-клубаў, інтэграваная бібліятэка, ДУА «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна».
У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама створаны і працуюць 129 аматарскіх фарміраванняў, з іх 110 клубнага тыпу, у якіх задзейнічана 1354 чалавекі, з іх 1121 чалавек ва ўстановах клубнага тыпу, няклубнага тыпу – 233 чалавекі.
14 калектываў мастацкай самадзейнасці носяць званне «заслужаны», «народны», «узорны»:
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі «Крыніца»;
народны фальклорны калектыў «Кудзеліца»;
народная студыя эстраднай песні «Ліра»;
народны хор ветэранаў працы «Надзея»;
народны ансамбль народнай песні «Калінаўскія маладзіцы»;
народны вакальна-інструментальны ансамбль «Аурум»;
народны клуб нацыянальнай кухні і беларускай гульні «Дубровенскія прысмакі»;
народны клуб майстроў «Дубрава»;
народны клуб ветэранаў працы «Сардэчныя сустрэчы»;
народны клуб аматараў агародніцтва, садаводства і кветкаводства «Суразмоўніца»;
узорнае фальклорнае аматарскае аб'яднанне «Глыбінка»;
узорны лялечны тэатр «Церамок»;
узорны аркестр баянаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна»;
ЛІТАРАТУРА
1. Бурденко, М. «Вясельны фэст» / М. Бурденко // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2009. – 21 лістап. – С. 2.
2. Гатоўская, Л. Дняпроўскі салавей зноў сабраў сяброў / Л. Гатоўская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 28 чэрв. – С. 16.
3. Достижения в культуре // Дубровенщина : справочно-информационные материалы / Дубровенский районный исполнительный комитет ; фото В. Н. Куделькин, В. Л. Соловьев. – Новополоцк, 2007. – С. 18–19.
4. Дудараў, Л. Набірае абароты масавая культработа / Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 14 чэрв. – С. 2.
5. Лабука, К. П. Аснова духоўнасці народа / К. П. Лабука ; гутарыў Л. Дудараў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 11 крас. – С. 2.
6. Окуневец, Л. Формирование гражданских и моральных ценностей человека / Л. Окуневец // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2006. – 4 кастр. – С. 2–3.
7. Пучкова, К. Першая прыступка да вяршыні таленту / К. Пучкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 28 крас. – С. 6.
8. Рагін, Я. Свістулька грошам – не перашкода / Я. Рагін // Культура. – 2018. – 7 крас. – С. 2.
9. Церашкова, В. Яркія праменьчыкі дзіцячага таленту / В. Церашкова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 14 чэрв. – С. 2–3.
10. Чапялова, Л. Зорачак запальвалі зоры / Л. Чапялова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2015. – 18 лют. – С. 1.
11. Черникова, И. Сокровище, которое никто и никогда отобрать у нас не сможет / И. Черникова // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2007. – 23 чэрв. – С. 2, 5.
12. Ягорава, В. Крама рукачынных цудаў у кантэксце раённых інавацый / В. Ягорава // Культура. – 2008. – 27 снеж.–2 студз. – С. 14–15.