Фізічная культура і спорт. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 31.03.2020 11:38
- Адноўлена 02.04.2020 11:05
У сучасных сацыяльна-эканамічных умовах значную ролю ў жыцці раёна набывае масавая фізічная культура, спорт і турызм.
Для арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай працы ў Расонскім раёне існуе спартыўная база: фізкультурна-спартыўны комплекс «Старт», спартыўныя залы – 8, футбольныя палі – 6, прыстасаваныя памяшканні – 5, тэнісны корт.
Фізкультурна-спартыўны клуб «Старт» быў адкрыты ў г. п. Расоны ў 2010 годзе.
На базе клуба працуюць спартыўныя аб'екты: басейн (4 дарожкі); спартыўная зала для гульнявых відаў спорту; трэнажорныя залы; фітнес-зала; дадатковыя памяшканні для спаборніцтваў па шахматах, шашках, гульняў ў аэрахакей, настольны тэніс і футбол, більярд; стадыён з сучасным пакрыццём для лёгкаатлетычных спаборніцтваў; футбольнае поле з натуральным пакрыццём і добраўпарадкаванымі трыбунамі; масажны кабінет, саўна.
У 2013 годзе праведзены рэканструкцыя бегавой дарожкі стадыёна ў г. п. Расоны, капітальны рамонт спартыўнай залы Краснапольскай сярэдняй школы. У рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Бэла Дзвіна» добраўпарадкаваны пляжы – устаноўлены дзіцячая гульнявая і спартыўная пляцоўкі.
У канцы 2013 года ўстаноўлена вітрына для рэалізацыі спартыўных тавараў для плавання. У 2014 годзе заключаны дагавор на пастаўку ахаладжальных напояў, набыты сталы для гульняў у настольны футбол, аэрахакей, 2 новыя дзіцячыя электрамабілі.
Больш за дзве тысячы чалавек у Расонскім раёне займаюцца фізкультурай і спортам.
На базе раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Старт» знаходзіцца спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Расонскага раёна», у якой займаюцца спортам 186 дзяцей (з улікам сельскіх груп, якія функцыянуюць пры школах у аграгарадках Краснаполле, Клясціцы, Сяляўшчына).
ДЮСШ адыгрывае значную ролю ў арганізацыі спартыўна-масавай работы. Асноўныя віды спорту:
– лёгкая атлетыка (15 груп);
– скачкі на акрабатычнай дарожцы (5 груп).
Спартыўная школа з'яўляецца арганізатарам традыцыйнай раённай спартакіяды, у рамках якой праводзяцца спаборніцтвы па лёгкаатлетычным чатырохбор'і, восеньскі крос, лыжная эстафета і іншыя.
Установы адукацыі з'яўляюцца цэнтрамі прапаганды спорту і здаровага ладу жыцця. Актывізуецца фізкультурна-аздараўленчая работа, узрастае колькасць факультатываў, секцый, гурткоў.
Важнае месца ў арганізацыі здаровага ладу жыцця і турыстычнага руху належыць Расонскаму цэнтру дзяцей і моладзі, дзе працуюць турыстычныя гурткі па розных напрамках.
Работнікамі фізкультурна-спартыўнага комплексу вядзецца актыўная і мэтанакіраваная праца па пашырэнні аказання паслуг насельніцтву ў сферы спорту: заключаюцца дагаворы на наведванне спартыўнай установы і басейна работнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый.
Адбываюцца круглагадовыя спартакіяды і спартыўна-масавыя спаборніцтвы сярод працоўных калектываў Расонскага раёна.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксеева, М. Як развіваюцца фізкультура і спорт на Расоншчыне? / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 10 ліп. – С. 2.
2. Больших вам спортивных успехов! / подгот. Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2013. – 18 мая. – С. 6.
3. Быков, В. В. «Пусть Новый год принесёт счастье!» / В. В. Быков ; беседовала Е. Кириллова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 30 снеж. – С. 2.
4. Витебщина спортивная // Віцебскі рабочы. – 2010. – 16 сент. – С. 14–15.
5. Гореликова, И. На старте руководители предприятий, организаций, учреждений района / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 18 лістап. – С. 9.
6. Гореликова, И. Ольга Лавицкая: «Главная задача педагога – привить любовь к предмету» / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2016. – 26 сак. – С. 9.
7. Гореликова, И. Патриотизм и молодость едины! / И. Гореликова // Голас Расоншчыны. – 2017. – 9 верас. – С. 9.
8. Лебедзева, В. Ветэранаў дастойны прыклад / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2007. – 18 мая. – С. 2.
9. Лебедзева, В. Спорт і здароўе непадзельныя / В. Лебедзева // Голас Расоншчыны. – 2009. – 15 мая. – С. 4.
10. Масловская, О. По карте – к пьедесталу / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 10 ліп. – С. 6.
11. Мельнікаў, В. В. Сумленная работа бачна без справаздач / В. В. Мельнікаў ; гутарыла В. Дубоўская // Настаўніцкая газета. – 2015. – 24 студз. – С. 6.
12. Пальчэўскі, Т. «Спорт і турызм дораць адчуванне радасці і шчасця» / Т. Пальчэўскі ; гутарыла А. Кірылава // Голас Расоншчыны. – 2010. – 24 снеж. – С. 2.
13. Потапова, О. М. Физкультура, спорт и туризм – к услугам всех / О. М. Потапова // Голас Расоншчыны. – 2005. – 4 студз. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама
Разитие физкультуры и спорта – составляющая социальной политики района