Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Расонскі раён

Археалагічныя раскопкі дапамагаюць вывучаць гісторыю насельніцтва, яго этнічную прыналежнасць. Так, археалагічныя звесткі сведчаць, што тэрыторыя Расонскага раёна была заселена чалавекам у эпоху мезаліту (IX–V тыс. да н. э.). Характэрныя помнікі таго часу – стаянкі, размяшчаліся на высокіх тэрасах карэнных берагоў рэк і азёр.

На тэрыторыі Расонскага раёна знаходзяцца: гарадзішчы (старажытныя ўмацаваныя паселішчы) – 22, замчышча Сокал (XVI ст.), курганныя могільнікі – 9; курганы – 1, селішчы (найбольш старажытная частка паселішча) – 3. Вядомы гарадзішчы ранняга жалезнага веку каля вёсак Амосенкі, Грачушына, Даўгабор'е, Заазер'е, Латышы (ва ўрочышчы Бурнасенкі), Межава, Межна, Перавоз, Рылі, Сінск (ва ўрочышчы Гараватка), Старыца, Хоцькава (ва ўрочышчы Чорная Гара), Янкавічы (ва ўрочышчы Крупец). Гарадзішчы былі 2-х тыпаў – узгоркавыя, размешчаныя на ледавіковых астанцах-узгорках, і мысавыя – на мысах карэнных берагоў рэк і азёр. Некаторыя з іх ператварыліся ў пасёлкі-крэпасці з добрай сістэмай абарончых збудаванняў. Узгоркавыя гарадзішчы абносілі дадаткова дугападобным валам і ровам. Масавыя гарадзішчы з боку поля ўмацоўвалі равамі і валамі, якія размяшчаліся ў некалькі радоў. Так, гарадзішча за 2 км ад в. Межава ва ўрочышчы Сопіна на мысе правага берага р. Змітраўка выконвала ролю сховішча, цэнтра абшчыны, вакол якога згуртоўваліся невялікія паселішчы – патранаміі і малыя пасёлкі – сямейныя абшчыны. Асноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патрыярхальная сям'я. Гарадзішча Сопіна было найбольш значным сярод пяці выяўленых у наваколлі в. Межава. Трэба адзначыць, што на гарадзішчах Расоншчыны значных археалагічных даследаванняў не праводзілася.

Спіс помнікаў археалогіі


ЛІТАРАТУРА

1. Галоўка, С. Сенсацыйная знаходка ці арыгінальная падробка? / С. Галоўка // Беларуская думка. – 2011. – № 10. – С. 92–97.

2. Грыгаран, Г. Унікальная знаходка ці містыфікацыя? Дайверы паднялі з дна Дрысы ідала / Г. Грыгаран // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 18 жн. – С. 15.

3. Кожар, Н. Таямніца Атокінскага кургана / Н. Кожар // Голас Расоншчыны. – 2007. – 11 мая. – С. 2.

4. Корбут, В. Вскрытие покажет / В. Корбут // Советская Белоруссия. – 2011. – 19 авг. – С. 11.

5. Расонскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 378–395.

6. Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск : БЕЛТА, 2009. – С. 201–203.

7. Филипкова, И. Как с Перуна вода / И. Филипкова // Рэспубліка. – 2011. – 17 жн. – С. 24.

8. Штыхаў, Г. В. Зямля нашых продкаў / Г. В. Штыхаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – С. 22–27.