Спіс помнікаў археалогіі. Расонскі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 07.04.2020 11:00
Гарадзішча за 150 м на поўнач ад в. Амосенкі
Знаходзіцца каля былой в. Шуляціна на выспе, выцягнутай з поўначы на поўдзень на 110 м. Пляцоўка авальная, памер – 40х30 м, вышыня – 10 м. З паўднёвага боку прасочваецца вал вышынёй 1,2 м. У 1964 годзе даследаваў К. П. Шут, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5–1,1 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку. Датуеццца III ст. да н. э. – IV cт. н. э.
Гарадзішча-1 за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Грачушына
Знаходзіцца на пагорку. Памер пляцоўкі – 35х37 м, вышыня – 15–20 м. Рэшткаў старажытных умацаванняў няма. Вядома з 1867 года. У 1956 годзе даследаваў Л. В. Аляксееў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка, у 1974 годзе – Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,4–0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуеццца VII ст. да н. э. – IV ст. н. э. Гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча-2 за 1 км на паўночны ўсход ад в. Грачушына
Знаходзіцца ў лесе. Памер пляцоўкі – 35х37 м, вышыня – да 20 м. Прасочваюцца рэшткі вала і рова. Вядома з 1867 года. У 1949 годзе даследаваў А. Р. Мітрафанаў, у 1974 годзе – Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,4–0,5 м. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца VII ст. да н. э. – IV ст. н. э. Гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Даўгабор'е
Знаходзіцца на левым беразе р. Нешчарда каля былой в. Харанякі. Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 45 м. Заходні схіл стромкі, вышынёй 20 м. Усходняя частка спадзістая. Уваход з паўночнага боку. У 1968 годзе выявіў Г. В. Штыхаў, у 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт да 1 м. Раскопкі не праводзіліся. Гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча за 2 км на ўсход ад в. Заазер'е
Знаходзіцца ў лесе, на пагорку вышынёй да 10 м. Пляцоўка авальная, памерам 45х22 м. Культурны пласт 0,5 м. На паўднёвым схіле вал вышынёй 0,7 м. Вядома з канца XIX ст. У 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Датуецца V ст. да н. э. – V ст. н. э. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча за 0,5 км на ўсход ад в. Карпіна
Мясцовая назва Гарадок. Знаходзіцца на забалочанай мясцовасці. Пляцоўка авальная, памерам 40х25 м. Вышыня пагорка – 7 м. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца V ст. да н. э. – V ст. н. э. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча за 1 км на захад ад в. Латышы
Знаходзіцца ва ўрочышчы Бурнасенкі. Пляцоўка авальная, памерам 45х35 м. Вышыня пагорка 8–10 м. Уваход на гарадзішча з усходу. У 1977 годзе даследаваў М. Г. Савіцкі. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены ляпны посуд днепра-дзвінскай культуры. Датуецца V ст. да н. э. – V ст. н. э. Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча-1 на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Межава
Складаецца з 2 пляцовак. Меншая памерам 70х60 м, вышынёй 30 м. З захаду прымыкае большая пляцоўка, памерам 180х120 м. З заходняга боку вялікай пляцоўкі ёсць вал вышынёй 6 м, даўжынёй 100 м, шырынёй 20 м і роў глыбінёй 2 м. У 1978 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,6–1 м. На большай пляцоўцы знойдзены ляпны посуд VI–IX стст. і ганчарная кераміка X–XIV стст. Гарадзішча належала полацкім крывічам. У X–XIII стст. на гэтым месцы размяшчаўся буйны населены пункт Полацкага княства. Датуецца VI–XIV стст.
Гарадзішча-2 за 2 км на паўночны ўсход ад в. Межава
Знаходзіцца каля былой в. Бярозаўка. Вышыня пагорка 9 м. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 м. Абкружана валам вышынёй да 1,5 м і ровам глыбінёй да 1,5 м. Уваход на гарадзішча з поўдня. Культурны пласт 0,5–1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI–XIV стст.
Гарадзішча-3 за1 км на поўнач ад в. Межава
Знаходзіцца ва ўрочышчы Чорная Гара. Пляцоўка амаль круглая, дыяметр – 40 м, вышыня – 16 м. Культурны пласт 0,3–0,4 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI–XIV стст.
Гарадзішча-4 за 2 км ад в. Межава
Знаходзіцца каля былой в. Сопіна, на мысе правага берага р. Змітраўка. Пляцоўка памерам 80х40 м, вышынёй 20 м. З боку поля ўмацавана 3 валамі вышынёй 2 м і 3 равамі глыбінёй 2 м. У 1977 годзе выявіў і даследаваў М. Г. Савіцкі. Культурны пласт адсутнічае. Ёсць меркаванне, што гэта было гарадзішча-сховішча. Датуецца VI–XIV стст.
Гарадзішча-5 за 3 км на поўдзень ад в. Межава
Знаходзіцца каля былой в. Міхалёншчына. Пляцоўка дыяметрам 35х40 м, вышынёй 15 м, абкружана валам вышынёй 1,5 м і ровам глыбінёй 1 м. У 1977 годзе выявіў М. Г. Савіцкі. Датуецца VI–XIV стст.
Гарадзішча за 2 км на ўсход ад в. Межна
Знаходзіцца на мысе воз. Межна. Пляцоўка памерам 50х35 м. Вышыня пагорка 12–15 м. На яго схіле вал вышынёй 1,5 м і роў глыбінёй да 2 м. Вядома з 1929 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5 м.
Гарадзішча каля в. Перавоз
Мясцовая назва Царкоўка. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходнім беразе воз. Дрысы, паміж упадзеннем у возера р. Ушча і вытокам р. Дрыса. Памер 15х20 м, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вышыня 10–12 м, густа зарасло лесам. Вядома з 1867 года пад назвай Гара Рагвалода і Рагнеды, або Рагнедзін Курган.
Гарадзішча-1 за 0,8 км на захад ад в. Рылі
Знаходзіцца на крутым мысе на беразе воз. Шэвіна. Пляцоўка авальная, выцягнутая з усходу на захад, памерам 70х30 м. З усходняга і заходняга бакоў ёсць равы глыбінёй 2–2,5 м і валы вышынёй 2,5–3 м. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі 0,5 м, каля краёў 1 м. У ім сабрана ляпная кераміка. Гарадзішча належала балцкім плямёнам, адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча-2 за 0,5 км на поўнач ад в. Рылі
Знаходзіцца на беразе воз. Шэвіна. Пляцоўка круглая, дыяметрам 30 м, вышынёй 4 м. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт да 0, 5 м. Знойдзены абломкі ляпных гаршкоў слоікавай формы. Належала балцкім плямёнам, адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Гарадзішча на заходняй ускраіне в. Сакалішча
Знаходзіцца ў выгіне р. Нішча. Плошча 3 га. У 1955–1956 гг. даследаваў Л. В. Аляксееў, у 1971 годзе – Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 0,5 км на ўсход ад в. Сінск
Мясцовая назва Гараватка. Знаходзіцца на ўзгорку. Пляцоўка авальная, памерам 100х200 м. У 1955 годзе адкрыў Л. В. Аляксееў, у 1968 і 1971 гг. – даследаваў Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча-1 за 0,7 км на ўсход ад в. Старыца
Знаходзіцца на ўзгорку вышынёй да 25 м над воз. Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 30х20 м. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,3 м. У ім знойдзена ляпная кераміка.
Гарадзішча-2 за 4 км на паўночны захад ад в. Старыца
Мясцовая назва Гарадок. Знаходзіцца на мысе над воз. Нешчарда. Пляцоўка авальная, памерам 65х20 м. Вышыня над поймай 25 м. На стрэлцы мыса прасочваюцца рэшткі разаранага культурнага пласта на плошчы 2 га. З паўночнага боку мыса прасочаны рэшткі рова. Вядома з 1873 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся. У 1563 годзе на гэтым месцы па загадзе Івана Грознага была пабудавана крэпасць «Замак Нешчарда». У 1579 годзе спалена.
Гарадзішча за 1,5 км на захад ад в. Хоцькава
Знаходзіцца на Чорнай Гары. Пляцоўка амаль квадратнай формы (даўжыня бакоў каля 24 м). Месцамі захаваўся культурны пласт 0,1 м. Уваход на гарадзішча з поўдня. У 1968 годзе выявіў і даследаваў Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча за 2,5 км ад в. Янкавічы
Знаходзіцца ў лесе каля былой в. Крупец, уверх па цячэнні р. Дрыса. Памер пляцоўкі 42х38 м. Абарончыя збудаванні не прасочаны. У 1962 годзе адкрылі і даследавалі Г. В. Штыхаў і К. П. Шут, у 1981 годзе даследавала Т. С. Скрыпчанка. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца VI ст. да н. э. – IV ст. н. э.
Курганны могільнік-1 каля в. Амосенкі
Знаходзіцца за 0,5 км на поўдзень ад гарадзішча ва ўрочышчы Барок. 2 курганы дыяметрам 8–10 м і вышынёй 1–1,4 м. У 1964 годзе выявіў К. П. Шут, у 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Датуецца IX–XIII стст.
Курганны могільнік-2 за 1,5 км на поўдзень ад в. Амосенкі
Знаходзіцца каля былой в. Стараселле. 2 насыпы дыяметрам да 10 м, вышынёй 1,4 м. У 1964 годзе выявіў К. П. Шут, у 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся. Датуецца IX–XIII стст.
Курганны могільнік за 2 км на паўночны захад ад в. Даўгабор'е
Знаходзіцца на беразе воз. Расамачынскае. 13 курганоў вышынёй 1–2 м, дыяметрам 0,8–1,5 м. У 1968 годзе выявіў Г. В. Штыхаў, у 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся. Датуецца сярэдзінай I тыс. н. э. Могільнік перыяду ранняга жалезнага веку.
Курганны могільнік за 2,4 км на ўсход ад в. Заазер'е
Знаходзіцца ў лесе каля дарогі ў в. Булыніна. 5 насыпаў вышынёй 2–3 м, дыяметрам 10–12 м. Вядомы з канца XIX ст. У 1968 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся. Датуецца IX–XIII стст.
Курганны могільнік на заходняй ускраіне в. Маторына
40 курганоў вышынёй 1–3 м, дыяметрам 8–12 м. У 1968 годзе выявіў Г. В. Штыхаў, у 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. У паўразбураным кургане каля дарогі былі выяўлены сляды вогнішча. Датуецца IX–XIII стст.
Курганны могільнік на паўдневым беразе воз. Межава
6 насыпаў вышынёй да 1 м, дыяметрам да 12 м. У 1928 годзе выявіў І. Карандзей, у 1968 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 2 км на паўночны захад ад гарадзішча каля в. Перавоз
5 насыпаў дыяметрам 15–20 м, вышынёй 1,2–1,5 м. Адзін курган падоўжаны. Вядомы з 1867 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 2 км на паўночны захад ад в. Рудня
Знаходзіцца каля дарогі на в. Янкавічы. 21 курган дыяметрам 8–10 м, вышынёй 1–2 м. Адзін на краі валападобнага насыпу даўжынёй 40 м. Два насыпы прадаўгаватыя, даўжынёй 25–27 м. Каля многіх насыпаў захаваліся глыбокія раўкі. У 1928 годзе могільнік даследаваў А. М. Ляўданскі, у 1961 годзе – А. Р. Мітрафанаў, у 1970 годзе 3 курганы раскапаў Г. В. Штыхаў. У двух з іх выяўлены трупаспаленні, знойдзены бронзавы бранзалет. Могільнік належаў крывічам. Датуецца 2-й паловай I тыс. н. э.
Курганны могільнік за 1 км на поўнач ад в. Юхавічы
10 курганоў вышынёй 1–1,5 м, дыяметрам 8–10 м. Вядомы з канца XIX ст. У 1971 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік за 2 км на ўсход ад в. Янкавічы
Знаходзіцца на левым беразе р. Дрыса. У літаратуры вядомы пад назвай былой вёскі Павалішына. 11 насыпаў вышынёй 1–3 м, дыяметрам 8–12 м. За 200 м ад іх яшчэ 4 круглыя курганы. У 1967 годзе адкрыў Г. В. Штыхаў, у 1968 г. і 1970 г. даследаваў 7 насыпаў Г. В. Штыхаў. Знойдзены трупаспаленні ў ляпных урнах. Могільнік датуецца VI–VIII стст. Адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
Курган за 4 км на ўсход ад в. Янкавічы
Знаходзіцца на беразе р. Дрыса каля былой в. Атока. Захаваўся круглы курган вышынёй да 3 м, дыяметрам 12 м. У 1967–1969 гг. археалагічная экспедыцыя на чале з Г. В. Штыхавым даследавала 2 курганы.
У адным выяўлены 3 трупаспаленні: у пасудзіне пад насыпам, на грунце і ў насыпе. Знойдзены 19 бронзавых упрыгажэнняў – «бляшкі-шкарлупінкі» і рэшткі іншых рэчаў VI–VIII стст. Адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.
Валападобны курган меў незвычайныя памеры: даўжыня – 110 м, шырыня – 9 м, вышыня – 1,5 м. Гэта Атокінскі Курган.
Селішча-1 каля в. Амосенкі
Знаходзіцца на выспе побач з гарадзішчам. Памеры 60х30 м. У 1964 годзе даследаваў К. П. Шут, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жылля. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі VI–VII стст. Селішча канца I тыс. да н. э.
Селішча-2 каля в. Амосенкі
Знаходзіцца на ўзвышшы паміж выспай і ручаём, які ўпадае ў воз. Стрэшна. Памеры 60х30 м. У 1964 годзе даследаваў К. П. Шут. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі VI–VII стст.
Селішча каля в. Грачушына
Знаходзіцца з боку поля гарадзішча-1, памерам блізкае да гарадзішчаў. Вядома з 1867 года. У 1974 годзе даследаваў Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. Датуецца V ст. да н. э. – V ст. н. э. Селішча перыяду ранняга жалезнага веку.