Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Чашніцкі раён

Чашніцкая зямля багатая гісторыка-культурнымі помнікамі. Усе яны – неад'емная частка культурнай спадчыны нашай малой радзімы. Асаблівасць помнікаў Чашніччыны звязаная з геаграфічным размяшчэннем і гістарычнымі падзеямі, што тут адбываліся. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 58 помнікаў гісторыі. Сярод іх: мемарыяльны комплекс «Вішанькі», помнік воінам Айчыннай вайны 1812 года ў в. Копцевічы, 53 брацкія магілы, усталявана 7 мемарыяльных дошак.

5 ліпеня 1941 года нямецка-фашысцкія войскі акупіравалі тэрыторыю Чашніцкага раёна. З першых дзён акупацыі захопнікамі быў усталяваны крывавы рэжым. Яго галоўнай мэтай з'яўлялася татальнае знішчэнне жыхароў разам з населенымі пунктамі.

18 кастрычніка 1941 года была праведзена першая карная аперацыя ў в. Лукомль.

У лютым-сакавіку 1942 года акупанты расстралялі больш за тры тыс. жыхароў г. Чашнікі, вёсак Чарэя і Красналукі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чашніцкім раёне было знішчана 187 населеных пунктаў, спалена 2440 двароў.

Ахвярамі фашысцкага тэрору стала больш за 3507 мірных жыхароў, 1640 захоплена ў палон. Загінула і знікла без весткі каля 7 тыс. жыхароў раёна.

За перыяд акупацыйнага рэжыму шмат вёсак раёна падверглася знішчэнню. Некаторыя з іх былі спалены разам з жыхарамі. Асабліва трагічным быў лёс в. Вішанькі.

У пасляваенныя гады на тэрыторыі раёна былі ўсталяваны: помнік Вызвалення (вул. Савецкая, г. Чашнікі); помнік землякам (вул. Гагарына, г. Чашнікі); помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан (вул. Савецкая, г. Чашнікі); помнік на месцы стварэння Лепельскага партызанскага атрада № 68; помнік жыхарам Чашнікаў, расстраляным немцамі ў гады вайны; помнік Азміцелю (бульвар Азміцеля, г. Новалукомль). Таксама помнікі землякам і брацкія магілы знаходзяцца ў вёсках Антаполле, Асташова, Браздзецкая Слабада, Васькаўшчына, Вялікія Смалянцы, Гара, Гілі, Горы, Граеўшчына, Дзямідавічы, Жучкі, Забор'е, Залессе, Замачак, Замошша, Зарэчная Слабада, Іванск, Кашчына, Копцевічы, Красналукі, Лазукі, Лукомль, Луцік, Пачаевічы, Пуські, Слідчаны, Стаўбцы, Стражэвічы, Тарантова, Тоўпіна, Ухлё, Цяпіна, Чарэя.

Захавалася ў Чашніцкім раёне таксама і некалькі іншых каштоўных гістарычных будынкаў XIX–XX стст.: будынак старой школы, бальніца, пажарны дом і сінагога ў в. Чарэя. Ля вёскі Сарочына да нашага часу існуе цікавая воданапорная вежа.

Спіс помнікаў і памятных мясцін на тэрыторыі Чашніцкага раёна

 

Брацкая магіла (1941-1944 гг.) г. Чашнікі. Фотаздымак з сайта http://chashniki.vitebsk-region.gov.by
Помнік Герою Савецкага Саюза Ф. Ф. Азміцелю, бульвар Азміцеля г. Новалукомль. Фотаздымак з сайта https://www.radzima.orgПомнік, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, в. Лукомль Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://vedi.byВаданапорная вежа ля в. Сарочына, Чашніцкі раён. Фотаздымак з сайта https://fgb.byСінагога ў в. Чарэя Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта: http://charea.spravafestival.byБудынак старой школы ў в. Чарэя Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://charea.spravafestival.byПажарны дом у в. Чарэя Чашніцкага раёна. Фотаздымак з сайта http://charea.spravafestival.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. Когда каждый в ответе... / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2016. – 7 мая. – С. 5.

2. Александрович, Ю. На все времена / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 22 крас. – С. 2.

3. Крученкова, О. В июне 1944-го / О. Крученкова // СБ. Беларусь сегодня. – 2019. – 27 июня. – С. 10.

4. Ляшук, С. Безымянных героев быть не должно / С. Ляшук // Народнае слова. – 2012. – 22 лістап. – С. 2.

5. Памятники района // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 18.

6. Сохранить историко-культурные ценности // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. –14 лістап. – С. 3.

7. Торбина, И. Братская могила в Смольянцах / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2014. – 24 чэрв. – С. 4.

8. Чашніцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 442–453.

9. Шчарбіцкі, А. Пяць прычын наведаць Чашніччыну / А. Шчарбіцкі // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 апр. – С. 5–6.

10. Юркевіч, В. Ад музеяў да фестываляў / В. Юркевіч // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 21 жн. – С. 4.