Рэкі. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 11.05.2020 13:12
- Адноўлена 28.05.2020 11:26
Ушацкі раён характарызуецца добрай забяспечанасцю воднымі рэсурсамі.
Рэкі Ушаччыны адносяцца да Заходне-Дзвінскага, а на крайнім поўдні да Вілейскага гідралагічных раёнаў.
Найбольшымі рэкамі з'яўляюцца Заходняя Дзвіна, яе прытокі: рака Ушача і рака Дзіва, пра якую Я. Пархута адзначыў наступнае: «З 20-ці тысяч рэк, якімі багата наша Беларусь, сапраўдным дзівам прыроды з'яўляецца рака Дзіва, што на Ушаччыне. Жывая нітка вады бярэ пачатак з возера Урада ў Лепельскім раёне, нанізвае на сябе, быццам пацеркі яшчэ пяць азёр і ў апошнім возеры Янова, гіне. Блакітныя каралі зямлі! Такой бачыцца рака з вышыні птушынага палёту.»
Усяго ў раёне налічваецца 18 малых і сярэдніх рэк.
Густата натуральнай рачной сеткі 0,45 км2. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 4,4 тыс. км, у тым ліку магістральных і падводных каналаў – 280.
ЛІТАРАТУРА
1. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.
2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.
3. В пойме Ушачи / подгот.: С. Дединкина, Л. Мержвинский // Народная газета. – 2011. – 24 жн. – С. 10.
4. Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – 388 с. : іл. – (Энцыклапедычная бібліятэка школьніка).
5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.
6. Рудаковский, И. Живая летопись Земли / И. Рудаковский // Родная прырода. – 2013. – № 6. – С. 26–43.