Асвета. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 12.05.2020 13:42
- Адноўлена 12.05.2020 09:52
У раёне функцыянуюць установы: 5 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 3 сярэднія школы, 2 вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад–сярэдняя школа», 6 устаноў дашкольнай адукацыі, а таксама дзяржаўныя ўстановы спецыяльнай адукацыі і пазашкольнага навучання і выхавання: раённы Цэнтр дзяцей і моладзі; аздараўленчы лагер «Турасполле» (структурнае падраздзяленне ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі»), сацыяльна-педагагічны Цэнтр, «Ушацкая дзіцячая школа мастацтваў» і яе філіялы ў аграгарадках Арэхаўна і Глыбачка; дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аг. Арэхаўна.
У 2019/2020 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі раёна навучаецца і выхоўваецца 1713 дзяцей, у тым ліку ва ўстановах дашкольнай адукацыі 491, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 1222 навучэнцы.
Адукацыйны працэс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюць 175 педагогаў, з іх 79,4 % маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі працуе 73 педагогі, з іх 80 % педагогаў маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйныя катэгорыі.
У мэтах павышэння якасці адукацыі, задавальнення адукацыйных запытаў навучэнцаў ажыццяўляецца вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, створана сістэма факультатыўных заняткаў. Эфектыўна ажыццяўляецца работа па стварэнні ўмоў для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу. Падвоз 296 навучэнцаў забяспечваюць 11 школьных аўтобусаў.
Агульная сярэдняя адукацыя
ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа імя М. Л. Касцючэнкі»;
ДУА «Вялікадолецкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя П. Броўкі»;
ДУА «Глыбачанская дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Б. І. Юркіна»;
ДУА «Ільюшынская сярэдняя школа»;
Дашкольная адукацыя
ДУА «Арэхаўскі яслі-сад Ушацкага раёна» (адкрыты ў 1983 годзе. Размешчаны ў тыпавым будынку, разлічаным на 4 групы. Спісачны склад – 36 выхаванцаў. Функцыянуюць 2 рознаўзроставыя інтэграваныя групы. Кадравае забеспячэнне – 8 педагогаў (1 сумяшчальнік));
ДУА «Ільюшынскі яслі-сад Ушацкага раёна» (кадравае забеспячэнне – 6 (2 сумяшчальнікі) педагогаў);
ДУА «Яслі-сад № 1 г. п. Ушачы» (праектная напаўняльнасць 120 дзяцей. Працуюць 6 груп. Кадравае забеспячэнне – 17 педагогаў);
ДУА «Яслі-сад № 2 г. п. Ушачы» (адкрыты ў красавіку 1982 года. Размешчаны ў тыпавым будынку, разлічаным на 160 месцаў. Функцыянуюць 6 груп. Кадравае забеспячэнне – 15 педагогаў);
ДУА «Яслі-сад № 3 г. п. Ушачы» (адкрыты з 1989 года. Праектная напаўняльнасць – 120 дзяцей. Працуюць 6 груп. На базе ўстановы размяшчаюцца два першыя класы ДУА «Ушацкая сярэдняя школа». Кадравае забеспячэнне – 11 педагогаў);
ДУА «Яслі-сад № 4 г. п. Ушачы» (адкрыты ў красавіку 1982 года. Дзіцячы сад разлічаны на 127 месцаў. Функцыянуюць 6 груп. На базе ўстановы размяшчаецца першы клас ДУА «Ушацкая сярэдняя школа». Кадравае забеспячэнне – 14 педагогаў).
Пазашкольная адукацыя
ДУДА «Ушацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі».
Сацыяльна-педагагічныя ўстановы
ДУА «Сацыяльна-педагагічны Цэнтр».
ЛІТАРАТУРА
1. Вяль, Л. Майстравітымі рукамі / Л. Вяль // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 16 крас. – С. 4.
2. Кавалеўская, К. За штурвалам фрэгата «Сонейка» / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 23 студз. – С. 5.
3. Кавалеўская, К. Першы крок у навучальны год / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 2 верас. – С. 5.
4. Камаркова, В. Матэматык з душой фізрука / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 19 крас. – С. 5.
5. Камаркова, В. Узяла білет ва ўшацкі край / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 2 лют. – С. 5.
6. Караленка, В. Пасяўная пачынаецца ў верасні / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 6 кастр. – С. 5.
7. Караленка, В. «Прэч непісьменнасць» / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2005. – 14 снеж. – С. 3.
8. Караленка, В. Самыя інтэлектуальныя / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2002. – 2 лістап. – С. 2.
9. Караленка, В. Не першы, які не бывае другім / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 22 крас. – С. 5.
10. Мурашкина, В. Школа, где каждый ребенок на виду / В. Мурашкина // Народнае слова. – 2003. – 13 снеж. – С. 4.
11.Народная адукацыя // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 499–500.
12. Падворны, І. К. Тры мае першыя школы / І. К. Падворны // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 18 лют. – С. 3.
13. Першыя крокі асветніцтва // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 30 крас. – С. 2.
14. Раманоўскі, Д. Глыбінны падыход / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 19 мая. – С. 1–2.
15. Раманоўскі, Д. Кіпучае сэрца аграгарадка / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 10 лістап. – С. 6.
16. Станоўчыя вынікі па асноўных напрамках // Патрыёт (Ушачы). – 2006. – 12 крас. – С. 2.
17. Сыроўчанка, І. Ф. Каб вучыцца было прыемна / І. Ф. Сыроўчанка ; гутарыла Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 26 жн. – С. 4.
18. Траццяк, І. Вось так працавалі настаўнікі ў далёкія 20-ыя гады / І. Траццяк // Патрыёт (Ушачы). – 1998. – 31 снеж. – С. 4.
19. Учреждения дошкольного образования // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 16 мая. – С. 3.
СПАСЫЛКІ