Бібліятэкі. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 17.06.2019 09:34
- Адноўлена 26.12.2019 13:03
Развіццё рукапіснай справы ў Беларусі садзейнічала ўтварэнню прыватных, свецкіх і царкоўна-манастырскіх бібліятэк. Невялікія кніжныя зборы існавалі амаль у кожнай царкве або манастыры. Буйнейшыя царкоўна-манастырскія бібліятэкі ўзнікалі там, дзе было развітое кнігапісанне.
Карані гісторыі бібліятэк Полацка сыходзяць у далёкае мінулае. Звесткі аб першай бібліятэцы горада да нас не дайшлі. Але вядома, што Еўфрасіння Полацкая, Святая заступніца Белай Русі, у XII стагоддзі займалася перапісваннем богаслужбовых кніг. Да гэтага часу ў Сафійскім саборы была сабрана вялікая бібліятэка. Таксама ёсць звесткі пра бібліятэку езуіцкай акадэміі і г. д.
Сучасная гісторыя бібліятэк горада Полацка пачынаецца з 1919 года.
15 студзеня 1919 года з нацыяналізаваных кніг бібліятэкі асветнага таварыства і прыватных збораў была створана Полацкая гарадская цэнтральная бібліятэка. У пачатку XX стагоддзя яе фонд налічваў 20 тысяч кніг. У 1926 годзе бібліятэка стала звацца «Бібліятэкай памяці 1905 года». Кіраваў бібліятэкай у той час Ісідор Маркавіч Фрумін, будучы прафесар Маскоўскага інстытута культуры. У час гітлераўскай акупацыі ўсе бібліятэкі і кнігі ў горадзе былі знішчаны. У красавіку 1945 года была адкрыта Полацкая абласная бібліятэка. Кнігі для яе, як і ў іншых вызваленых ад акупацыі раёнах, паступалі з усяго Савецкага Саюза.
У 1954 годзе, у сувязі з ліквідацыяй Полацкай вобласці, Полацкая абласная бібліятэка была рэарганізавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку. У 1964 годзе рашэннем Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў бібліятэкам горада былі прысвоены імёны: цэнтральнай – імя М. А. Астроўскага, гарадской № 1 – імя А. І. Герцэна, гарадской № 2 – імя Я. Купалы, дзіцячай № 1 – імя Л. М. Талстога, дзіцячай № 2 – імя Я. Журбы. У 1990 годзе цэнтральная бібліятэка была перайменавана ў цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Ф. Скарыны. У снежні 1978 года бібліятэкі горада былі аб'яднаны ў гарадскую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.
У 2004 годзе створаны Інтэрнэт-сайт Полацкай ЦБС.
Сёння Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма складаецца з раённай бібліятэкі, дзіцячай раённай бібліятэкі, дзвюх гарпасялковых бібліятэк і 29 бібліятэк-філіялаў. 14 бібліятэк знаходзяцца ў аграгарадках.
Склад Полацкай РЦБС
Полацкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Ф. Скарыны;
Ветрынская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2;
Ветрынская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 6;
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 1 імя Л. М. Талстога;
Дзіцячая бібліятэка-філіял № 6 імя Я. Журбы;
Бібліятэка-філіял № 2 імя А. І. Герцэна;
Бібліятэка-філіял № 3 імя Я. Купалы;
Бібліятэка-філіял № 9 імя А. Савіцкага;
Азінская сельская бібліятэка-філіял № 8;
Астроўшчынская сельская бібліятэка-філіял № 39;
Бабыніцкая сельская бібліятэка-клуб–філіял № 13;
Багатырская сельская бібліятэка-філіял № 48;
Вароніцкая сельская бібліятэка-філіял № 17;
Гаранская сельская бібліятэка-філіял № 26;
Гомельская сельская бібліятэка-філіял № 23;
Дрэтуньская сельская бібліятэка-клуб–філіял № 36;
Жарнасекская сельская бібліятека-клуб;
Заазерская сельская бібліятэка-філіял № 31;
Захарніцкая сельская бібліятэка-філіял № 59;
Зялёнкаўская сельская бібліятэка-філіял № 33;
Карпекаўская сельская бібліятэка-клуб–філіял № 28;
Кушлікаўская сельская бібліятэка-філіял № 5;
Маласітнянская сельская бібліятэка-клуб–філіял № 35;
Мацюшэўская сельская бібліятэка-філіал № 7;
Начаўская сельская бібліятэка-філіял № 38;
Новагаранская сельская бібліятэка-філіял № 27;
Палатоўская сельская бібліятэка-філіял № 61;
Руднянская сельская бібліятэка-філіял № 43;
Салонікская сельская бібліятэка-філіял № 46;
Сільніцкая сельская бібліятэка-музей этнаграфіі–філіял № 19;
Фарынаўская сельская бібліятэка-філіял № 22;
Шпакоўшчынская сельская бібліятэка-клуб–філіял № 53.
Пры бібліятэках працуюць разнастайныя аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах.
ЛІТАРАТУРА
1. Бурнасенка, Г. І. У вясковых бібліятэках / Г. І. Бурнасенка ; гутарыла В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2009. – 29 верас. – С. 7.
2. Весялуха, М. Спадчыннікі бібліятэкі Святой Сафіі / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2010. – 12 сак. – С. 4.
3. Говорова, Т. Мы все достойны похвалы / Т. Говорова // Бібліятэчны свет. – 2000. – № 4. – С. 12.
4. Горнова, Т. За юридической консультацией – в библиотеку / Т. Горнова // Народнае слова. – 2007. – 4 кастр. – С. 2.
5. Даўгяла, А. А. У бібліятэках / А. А. Даўгяла // Полацкі веснік. – 2013. – 11 кастр. – С. 15.
6. Ды ніякія мы не сціплыя! // Настаўніцкая газета. – 2010. – 18 сак. – С. 8.
7. Замкоўскі, А. Горад асветы / А. Замкоўскі // Полацкі веснік. – 2012. – 25 мая. – С. 5.
8. З узнагародай! // Полацкі веснік. – 2004. – 30 крас. – С. 2.
9. Коваль, Ю. У бібліятэках / Ю. Коваль // Полацкі веснік. – 2012. – 10 лют. – С. 23.
10. Малашэня, Л. Не знікнуць памяці крыніцы / Л. Малашэня // Беларускі час. – 2012. – 2 марта. – С. 8.
11. Петрова, Е. Да не иссякнет интерес к книге! / Е. Петрова // Витебские вести. – 2014. – 23 янв. – С. 24.
12. Семенова, Ю. Библиотечные будни в Полоцке / Ю. Семенова // Бібліятэчны свет. – 2014. – № 2. – С. 18.
13. Суша, А. Бібліятэкі ў адукацыйнай прасторы даўняга Полацка / А. Суша // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 5. – С. 38–46.