Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі прыроды. Полацкі раён

Неад'емнай часткай беларускіх краявідаў з'яўляюцца валуны, што засталіся ад ледавіка, які некалі прайшоў праз нашу тэрыторыю. Іх можна сустрэць і ў полі, і ў лесе, каля дарог, на прыгорках і ў нізінах. Валуны ўвайшлі не толькі ў матэрыяльную, але і духоўную культуру беларусаў. Да прыняцця хрысціянства нашы продкі прытрымліваліся паганскіх вераванняў, пакланяліся многім багам, лічылі свяшчэннымі крыніцы, дрэвы, камяні.

Да помнікаў прыроды ў Полацкім раёне адносяцца:

arrow Барысаў камень (г. Полацк);

arrow Вал Івана IV Грознага (г. Полацк);

arrow валун «Свяціцкі» (в. Свяціца);

arrow Вялікі Камень «Бікульніцкі» (в. Бікульнічы);

arrow Вялікі Камень «Глінскі» (в. Глінскія);

arrow Вялікі Камень «Косараўскі» (в. Косарава);

arrow Вялікі Камень «Туржэцкі» (в. Туржэц-2);

arrow група валуноў «Янава» (на беразе воз. Янава, паміж в. Свяціца і в. Бікульнічы);

arrow камавы пагорак «Валатоўка» (в. Свяціца);

arrow крыніца «Гомельская» (в. Гомель);

arrow крыніца «Грымучы калодзеж» (в. Жарцы);

arrow крыніца «Дзявочы калодзеж» (в. Гірсіна);

arrow крыніца Іаана Хрысціцеля (г. Полацк);

arrow «Пярун-Камень» (в. Грыцкаўшчына);

arrow «Святая студня», або «Святуха» (в. Вуглы).

Таксама вядомы надмагільныя камяні з рознымі выявамі ў в. Туржэц. Яны былі знойдзены пры раскопках у 2006 годзе, на старажытных могілках (магілы сялян, XVII–XVIII стст.).

Пад аховай знаходзяцца таксама і масівы тарфянікаў Нядружынскае і Кляшторнае.

 

Крыніца «Гомельская». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://polock.infoКрыніца Іаана Хрысціцеля. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.fotobel.by«Пярун-камень». Полацкі раён. Фотаздымак з сайта http://rodnikbel.tk

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кавалеўскі, С. Таямніцы «Полацкага Стоўнхэнджа» / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 16 авг. – С. 16.

2. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі : [манаграфія] / А. К. Карабанаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – 235 с.

3. Ляшук, С. «Гомельский родник» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 23 авг. – С. 9.

4. Малашеня, Л. Сохранить для потомков / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 13 авг. – С. 15.

5. Памятники природы Белоруссии / В. А. Бельков [и др.]. – 2-е издание, перераб. и доп. – Минск : Ураджай, 1986. – 175, [1] с.