Вучылішча алімпійскага рэзерву дзяржаўнае, УА. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 13.05.2021 10:03
- Адноўлена 13.05.2021 09:53
Афіцыйная назва | УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» |
Былая назва |
Школа-інтэрнат № 1 |
Школа-інтэрнат спартыўнага профілю |
|
Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву |
|
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснаванння | 1956 |
Адрас | г. Віцебск |
Сайт | http://vguor.by |
27 лістапада 1956 года на базе сярэдняй школы па Ленінградскай шашы была адкрыта першая ў нашай краіне эксперыментальная школа-інтэрнат № 1 для дзяцей-сірот і дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.
У 1964 годзе школа пераязджае ў новы будынак па адрасе вуліца Шмырова, 44.
У 1979 годзе камітэт па фізічнай культуры і спорце пры Савеце Міністраў СССР прапанаваў адкрыць на базе ўстановы школу-інтэрнат спартыўнага профілю па 4 напрамках: лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі, біятлон і кулявая стральба. Было прынята рашэнне пра будаўніцтва лёгкаатлетычнага манежа.
1 ліпеня 1989 года навучальная ўстанова атрымала статус вучылішча алімпійскага рэзерву.
З 1990/91 навучальнага года адкрыты аддзяленні бокса, вольнай і грэка-рымскай барацьбы, валейбола, спартыўнай гімнастыкі, скачкоў на батуце, футбола.
У 2004 годзе ўстанова была перайменавана ў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. З'яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ў выглядзе вучэбна-педагагічнага комплексу – «сярэдняя школа–вучылішча алімпійскага рэзерву».
Спартыўная база вучылішча алімпійскага рэзерву ўключае лёгкаатлетычны манеж, лыжаролерную трасу, велабазу, спецыялізаваную залу цяжкай атлетыкі і трэнажорную залу, нестандартны лёгкаатлетычны стадыён, аднаўленчыя цэнтры (саўны).
На сённяшні дзень на базе вучылішча адкрыта 14 аддзяленняў па летніх і зімовых відах спорту, займаюцца звыш 200 навучэнцаў, якіх залічваюць сюды пасля сур'ёзнага адбору. Стаўку робяць на тых, хто паказвае вынікі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.
Сярод выпускнікоў – знакамітыя спартсмены Аляксандр Паташоў, Сяргей Мішын, Аляксандр Качэўскі, Рыгор Мішурны, Марына Каралькова, Ганна Бацюшка, Таццяна Стукалава, Віктар Зуеў, Аляксей Айдараў, Канстанцін Вайгін, Вадзім Сашурын і інш.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Шмырова, 44.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Кузница спортивных талантов / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 24 нояб. – С. 1, 22.
2. Быньков, А. Надежный резерв наших олимпийцев / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 18 мая. – С. 6.
3. Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 214.
4. Всё начинается с дисциплины / подгот. Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2011. – 1 сент. – С. 10.
5. Закиров, В. Трижды юбиляр / В. Закиров // Віцьбічы = Витьбичи. – 1994. – 24 нояб. – С. 8.
6. Любочка, С. Здесь воспитывают настоящих чемпионов / С. Любочка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 21 нояб. – С. IV.
7. Хома, Д. Л. Главное – вырастить олимпийца / Д. Л. Хома ; беседовал О. Шведов // Витебские вести. – 2015. – 16 июня. – С. 1, 3.