Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Аршанскі раён

 

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца цэнтральнай раённай бальніцай, 3 гарпасялковымі і 2 сельскімі ўчастковымі бальніцамі, 6 урачэбнымі амбулаторыямі, 24 фельчарска-акушэрскімі пунктамі.

У раёне функцыянуе 380 ложкаў. Забяспечанасць – 69 на 10000 насельніцтва.

У сістэме аховы здароўя працуюць 787 чалавек, з іх 74 урачы, 398 сярэдні медыцынскі работнік.

Матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя раёна пастаянна ўмацоўваецца. Адпавядае сучасным патрабаванням цэнтральная раённая бальніца, Копыская гарпасялковая бальніца, Арэхаўская ўчастковая бальніца. Цэнтральная раённая бальніца аснашчана сучасным абсталяваннем. Ёсць лапараскапічны хірургічны апарат, 2 апараты ультрагукавога даследавання.

У раёне створаны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пры якім працуюць 3 структурныя падраздзяленні: аддзяленне пярвічнага прыёму і аказання хуткай дапамогі, аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму.

На базе Межаўскай і Смальянскай участковых бальніц створаны 35 сацыяльных месцаў для адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў.

У раёне функцыянуюць 29 дамоў сацыяльных паслуг, якія ажыццяўляюць медыцынскае і культурнае абслугоўванне ў аддаленых населеных пунктах.

Медыцынскую дапамогу жыхарам г. Оршы здзяйсняюць лячэбна-прафілактычныя ўстановы аховы здароўя: гарадское тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне № 1, гарадское тэрытарыяльнае медыцынскае аб'яднанне № 2, гарадскі радзільны дом, гарадская стаматалагічная паліклініка.

У структуру гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання № 1 уваходзяць: гарадская бальніца імя Н. Сямашкі, паліклініка № 1 і № 3, дзіцячая паліклініка, процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, кожна-венералагічны дыспансер, дзіцячая стаматалагічная паліклніка, станцыя хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі, станцыя пералівання крыві, Дом дзіцяці, дзіцячая малочная кухня, Андрэеўшчынская ўрачэбная амбулаторыя і інш.

Таксама медыцынскую дапамогу аказвае УАЗ «Аршанская гарадская паліклініка № 5». З 2010 года пачало дзейнічаць аддзяленне рэабілітацыі для дзяцей і падлеткаў з інваліднасцю ў дзіцячым аддзяленні гарадской бальніцы № 3 УАЗ «АЦП» г. Барані.

Аршанскі рэгіянальны дыспансер спартыўнай медыцыны – шматпрофільная лячэбна-прафілактычная ўстанова ажыццяўляе медабслугоўванне навучэнцаў ДЮСШ, СДЮШАР, спартсменаў, фізкультурнікаў, трэнераў, ветэранаў спорту ў гарадах Орша, Дуброўна, Талачын і раёнаў.

Магутнасць амбулаторна-паліклінічных устаноў складае 333,8 наведванняў у змену на 10000 насельніцтва. Маецца 1145 коек кругласутачнага прыбывання.

Лекавым забеспячэннем насельніцтва горада займаецца 10 аптэк.

Ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне лячэбных устаноў, павышаецца ўзровень аказання медыцынскай дапамогі, узровень камфортнасці для хворых, паляпшаюцца ўмовы работы персаналу, створаны спрыяльныя ўмовы для пацыентаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Працягваецца ўкараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

 

Аршанская гарадская бальніца №1 імя Сямашкі. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Паліклініка № 1, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Паліклініка № 2, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Паліклініка № 3, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Дзіцячая паліклініка № 1 г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Гарадскі радзільны дом (Жаночая кансультацыя № 1), г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Станцыя пералівання крыві, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Псіханеўралагічны дыспансер, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, г. Орша. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Арэхаўская участковая бальніца. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Межаўская участковая бальніца. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/Балбасаўская участковая бальніца. Фатаграфія з сайта http://orshamed.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Аршанскі, М. Дыспансер спартыўнай медыцыны ў Оршы / М. Аршанскі // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 22 кастр. – С. 3.

2. Борисова, А. Новоселье в Андреевщинской амбулатории / А. Борисова // Аршанская газета. – 2015. – 25 жн. – С. 1–2.

3. Борисова, А. Поликлинике льнокомбината – 40 лет / А. Борисова // Аршанская газета. – 2011. – 26 сак. – С. 2.

4. Борисова, А. Сдавая кровь, спасаешь жизни / А. Борисова // Аршанская газета. – 2011. – 14 чэрв. – С. 2.

5. Бут, А. Не зря давали клятву! / А. Бут // Віцебскі рабочы. – 2010. – 29 мая. – С. 4.

6. Быньков, А. Новоселие оршанских медиков / А. Быньков // Витебские вести. – 2013. – 25 июля. – С. 1.

7. Войтеховская, С. С заботой о человеке / С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2006. – 28 кастр. – С. 2.

8. Гатоўская, Л. Галоўная павітуха / Л. Гатоўская // Аршанская газета. – 2004. – 19 чэрв. – С. 2.

9. Гелахов, С. А. Азбука здоровья – реабилитационные услуги для детей с особенностями развития / С. А. Гелахов // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 22 июля. – С. 4.

10. Готовская, Л. Работа на конечный результат / Л. Готовская // Аршанская газета. – 2004. – 23 кастр. – С. 1–2.

11. Готовская, Л. Реабилитация с комфортом / Л. Готовская // Віцебскі рабочы – 2012. – 19 мая. – С. 2.

12. Дарующие жизнь // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 29 окт. – С. 2.

13. Здравоохранение и социальное обеспечение // На главной магистрали: к юбилеям Орши, Друцка, Копыси и Толочина / сост. Г. Ч. Лянькевич : ред. В. М. Дедушкин и др. – Минск : Книгосбор, 2008. – С. 89–92.

14. Королев, Г. Самая сердечная работа / Г. Королев // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 13 кастр. – С. 1.

15. Королев, Г. Сказка – быль на новый лад / Г. Королев // Віцебскі рабочы. – 2002. – 17 студз. – С. 1.

16. Мазаник, С. И. «Будущее принадлежит медицине профилактической» / С. И. Мазаник ; беседовала Л. Готовская // Аршанская газета. – 2006. – 16 лістап. – С. 1.

17. Маршалович, Л. Доктор с большой буквы / Л. Маршалович // Аршанская газета. – 2011. – 17 снеж. – С. 3.

18. Маршалович, Л. Уникальный диспансер / Л. Маршалович // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 24 студз. – С. 2.

19. Новые возможности оршанских медиков // Телеком-экспресс (Орша). – 2013. – 1 авг. – С. 2.

20. Опека, помощь, забота – это наша работа! // Аршанская газета. – 2008. – 30 верас. – С. 3.

21. Пашковская, А. Ключевой момент Владимира Стариченка / А. Пашовская // Аршанская газета. – 2008. – 10 студз. – С. 2.

22. Позднякова, А. С заботой и вниманием / А. Позднякова // Аршанская газета. – 2009. – 22 студз. – С. 2.

23. Пушкина, Л. Домик окнами в сад / Л. Пушкина // Телеком-экспресс (Орша). – 2016. – 16 нояб. – С. 22.

24. Слепцов, С. Их миссия – помогать людям / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 1 янв. – С. 31.

25. Сосницкая, С. Современные подходы к реабилитации детей-инвалидов / С. Сосницкая // Телеком-экспресс (Орша). – 2010. – 2 дек. – С. 5.

26. Телятко, Е. На службу людям / Е. Телятко // Вiцебскi рабочы. – 2007. – 20 кастр. – С. 2.

27. Усова, М. Еще не предел... / М. Усова // Віцебскі рабочы. – 2008. – 12 ліп. – С. 5.

28. Шафранская, Т. На страже... милосердия / Т. Шафранская // Аршанская газета. – 2008. – 8 сак. – С. 2.

29. Шкрабо, Е. Аппарат спасения / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 24 сент. – С. 3.

30. Шкрабо, Е. Будьте здоровы, ветераны! / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 25 июня. – С. 4.

31. Шкрабо, Е. Медицина третьего тысячелетия / Е. Шкрабо // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 18 студз. – С. 4.

32. Шкрабо, Е. Роддом XXI века / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2007. – 19 дек. – С. 1–2.

33. Шкрабо, Е. Спасающие жизни : травматологической службе Оршанщины – 40 лет / Е. Шкрабо // Телеком-экспресс (Орша). – 2009. – 5 февр. – С. 1–3.

34. Шкураценка, С. Прыемная парада: не хвалявацца, а смяяцца / С. Шкураценка // Аршанская газета. – 2000. – 17 чэрв. – С. 2

35. Шутова, О. Довольствоваться сделанным рано / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 24 ліп. – С. 2.

36. Шутова, О. Когда главврач «в контакте» с властью / О. Шутова // Народнае слова. – 2003. – 29 крас. – С.3

37. Шутова, О. «Заморозка» не в пользу больных / О. Шутова // Народнае слова. – 2009. – 20 чэрв. – С. 2.

38. Шутова, О. Не хватает врачей и... рентгенаппарата / О. Шутова // Народнае слова. – 2009. – 17 лістап. – С. 2.

39. Эйдельштейн, И. Новая жизнь железнодорожной поликлиники / И. Эйдельштейн // Аршанская газета. – 2008. – 10 крас. – С. 4.

40. Эйдельштейн, И. Приходите к нам лечиться / И. Эйдельштейн // Аршанская газета. – 2009. – 17 лістап. – С. 3.

41. Эйдельштейн, И. Профессионализм – особое качество / И. Эйдельштейн // Аршанская газета. – 2009. – 18 крас. – С. 2.

42. Яковин, А. Проблемы медицины / А. Яковин // Аршанская газета. – 2008. – 12 ліп. – С. 3.