Музеі. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 13.08.2019 09:34
- Адноўлена 13.08.2019 14:33
Музеі сёння – гэта сучасныя ўстановы культуры, якія паспяхова выкарыстоўваюць новыя метады работы і лепшыя дасягненні беларускай музейнай справы. Галоўным напрамкам работы музеяў з'яўляецца зберажэнне памяці аб гісторыі раёна, аб значных падзеях, знакамітых асобах. У музеях раёна сабрана вялікая колькасць матэрыялаў. І разам з тым, фонды музеяў пастаянна папаўняюцца новымі экспанатамі, дакументамі. Музеі прымаюць удзел у праграме «Абеліск на карце раёна» па ўвекавечванні ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, збіраюць звесткі пра жыхароў раёна, якія загінулі падчас карных экспедыцый фашыстаў. Высвятляюцца імёны салдат, пахаваных у брацкіх магілах раёна.
Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую працу. Займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі раёна, падтрымліваюць сувязь з ветэранамі вайны і працы, школамі і працоўнымі калектывамі. Музеі прапануюць наведвальнікам пазнавальныя заняткі для дзяцей, цікавыя экскурсіі, выставы, лекцыі, якія выклікаюць жывую цікавасць у падрастаючага пакалення. Добрай традыцыяй стала правядзенне свята пад назвай «Ноч у музеі», якое прымяркоўваецца да Міжнароднага дня музеяў.
У раёне працуюць:
Бягомльскі музей народнай славы;
мемарыяльны музей І. С. Палявога пры сярэдняй школе № 1 г. Докшыцы;
этнаграфічны музей «Спадчына» пры Глінскай сярэдняй школе;
этнаграфічны куток «Беларуская хатка» пры Тумілавіцкай дзіцячым садзе–сярэдняй школе.
ЛІТАРАТУРА
1. Дземідовіч, М. Ведай свой край, ганарыся мінулым / М. Дземідовіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 29 лістап. – С. 5.
2. Канавалава, А. Жывы твар музея / А. Канавалава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2014. – 8 студз. – С. 2.
3. Карніцкая, Л. Зберагаем памяць пра гісторыю раёна / Л. Карніцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 17 крас. – С. 2.
4. Шпакоўская, Г. У продкаў ёсць чаму павучыцца / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 16 июля. – С. 22.