Помнікі гісторыі. Докшыцкі раён
- Подробности
- Створана 15.08.2019 09:34
- Адноўлена 15.08.2019 14:40
За гады вайны на тэрыторыі Докшыцкага раёна загінула каля 10 тысяч жыхароў. На тэрыторыі раёна пахавана каля 560 савецкіх воінаў і партызан, знаходзіцца 7 брацкіх магіл і 3 месцы масавага знішчэння, у якіх пахавана 8948 чалавек, з іх 1823 – вядомыя і 7125 – безыменныя.
Фашыстамі былі разбураны і спалены раённы цэнтр і амаль усе навакольныя вёскі. Усяго ў раёне было знішчана 107 вёсак. Сярод іх – Шунеўка, Залатухі, Азарцы, якія не адрадзіліся. Асабліва пацярпелі ад акупантаў Бягомльскі пасялковы, Бярэзінскі, Бярозкаўскі, Тумілавіцкі і Гняздзілаўскі сельсаветы.
Абеліскі і стэлы ўстаноўлены на ўсіх могілках, месцах спаленых вёсак і жорсткіх баёў. У раёне звыш 70 помнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
На тэрыторыі раёна размешчаны два мемарыяльныя комплексы: «Праклён фашызму» ў в. Шунеўка і «Ходараўка».
Помнікі землякам стаяць у вёсках Барсукі, Беразіно, Бягомль, Бярозаўка, Валкалата, Вольберавічы, Гліннае, Гняздзілава, Загацце, Замасточча, Камайск, Крыпулі, Ліпск, Несцераўшчына, Пруднікі, Пустаселле, Сітцы, Станіслаўцы, Тумілавічы, Чупры, Чырвонае Беразіно, Юркаўшчына, Яблонцы, Янкі, Янушова.
Спіс помнікаў і памятных мясцін на тэрыторыі Докшыцкага раёна
ЛІТАРАТУРА
1. Апошняя воля камбрыга Манковіча / запісала Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 1 ліп. – С. 2.
2. Докшыцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 241–258.
3. Докшыцы: 60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне / фота С. Васько. – Наваполацк, 2005. – 14 с.
4. Зберагчы памяць // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2008. – 28 мая. – С. 1.
5. Каралевіч, Э. Імёны не забыты / Э. Каралевіч // Витебские вести. – 2016. – 20 сент. – С. 2.
6. Карповіч, В. Помнік землякам / В. Карповіч // Віцебскі рабочы. – 1989. – 12 кастр. – С. 2.
7. Князева, Е. Заживо сожженным / Е. Князева // Народнае слова. – 2009.– 9 крас. – С. 9.
8. Малевіч, Я. «Зорны паход» на Докшыччыне / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 6 лют. – С. 2.
9. Малевіч, Я. У сэрцах нашчадкаў / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 2 чэрв. – С. 2.
10. Навіцкая, Н. На роднай мове / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 19 крас. – С. 2.
11. Навіцкая, Н. Яшчэ 206 герояў Перамогі занатаваны ў гісторыі / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2015. – 1 ліп. – С. 2.
12. Пашэвіч, В. Бягомль. Помнікі расказваюць / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2000. – 17 мая. – С. 4.
13. Понтус, В. Выживали как могли... / В. Понтус // Рэспубліка. – 2009. – 30 чэрв.– С. 5.
14. Сауліч, У. Узлёт не дазваляецца, або Самалёт назаўсёды «прызямліўся» ў Бягомлі / У. Сауліч // Белорусская нива. – 2013. – 8 мая. – С. 4.
15. Стаднюк, Т. Падарунак загінулым жыхарам вёскі Азарцы / Т. Стаднюк // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 7 мая. – С. 4
16. Чувахова, Т. Помнікі – народная памяць / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2004. – 3 сак. – С. 3.