Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвета. Чашніцкі раён

Сістэма адукацыі Чашніцкага раёна прадстаўлена навучальнымі ўстановамі рознага тыпу. У 2017 годзе ў раёне дзейнічала 17 устаноў дашкольнай адукацыі: яслі-сад – 8, дзіцячыя сады – 2, вучэбна-педагагічныя комплексы «дзіцячы сад-школа» – 7. У 2017/2018 навучальным годзе дзейнічала 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучалася 2976 вучняў. Навучальны працэс у школах забяспечвалі 402 настаўнікі.

У кожнай школе працуюць класы (групы) павышанага і паглыбленага ўзроўню вывучэння прадметаў, профільныя класы. Вучні школ раёна пастаянна становяцца прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па розных прадметах, каля 50 % выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

У 2018 годзе працавала 65 аб'яднанняў па інтарэсах для дзяцей ад 4 да 6 гадоў, 6 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 2 спецыяльныя групы, 10 інтэграваных.

На базе ДУА «Яслі-сад № 7 г. Чашнікі» і ДУА «Яслі-сад № 4 г. Новалукомля» рэалізуюцца абласныя творчыя праекты, а на базе ДУА «Яслі-сад № 3 г. Новалукомля» дзейнічае эксперыментальная рэспубліканская пляцоўка.

Ахоп навучэнцаў профільным навучаннем у 2018 годзе вырас на 6 %. Выпускныя экзамены на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі на дастаткова высокім узроўні здалі 46,9 % навучэнцаў. Пасведчанне аб агульнай сярэдняй адукацыі з адзнакай атрымалі 29 выпускнікоў 9-х класаў (10,9 % ад агульнай колькасці), што вышэй за абласны паказчык на 3,9 %, 14 адзінаццацікласнікаў узнагароджаны залатымі медалямі (гэта 6-ы паказчык у вобласці).

Развіццю творчых здольнасцей у падрастаючага пакалення спрыяюць заняткі ў гуртках і секцыях Цэнтра дзяцей і моладзі Чашніцкага раёна.

У раёне створаны Сацыяльна-педагагічны цэнтр, які каардынуе працу па аказанні дапамогі сем'ям. Функцыяніруе сацыяльны прытулак.

У г. Новалукомлі размешчана ДУА «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 83 будаўнікоў ім. Ф. Ф. Дуброўскага».

Адукацыйная прастора Чашніцкага раёна развіваецца і ўдасканальваецца. Адной з асноўных умоў устойлівага развіцця з'яўляецца бесперапыннае прафесійнае ўдасканаленне кадраў усіх узроўняў. Педагагічныя калектывы пастаянна знаходзяцца ў прафесійным пошуку, удзельнічаюць у конкурсах і канферэнцыях. Сумесныя намаганні настаўнікаў накіраваны на тое, каб вучні атрымлівалі якасныя веды, рэалізоўвалі свой творчы патэнцыял, раскрывалі свае таленты.

Дашкольная адукацыя

arrow ДУА «Альшанскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Кашчынскі дзіцячы сад Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 1 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 3 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 4 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 6 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 7 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 2 г. Новалукомль»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 3 г. Новалукомль»;

arrow ДУА «Яслі-сад № 4 г. Новалукомль».

Агульная сэрэдняя адукацыя

arrow ДУА «Базавая школа г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Вядрэньская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Грынькоўская дзіцячы сад-базавая школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Іванская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Кашчынская сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Красналуцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Лукомльская дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Пачаевіцкая дзіцячы сад-пачатковая школа Чашніцкага раёна»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Новалукомля»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Новалукомля»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Чашнікі»;

arrow ДУА «Чашніцкая гімназія»;

arrow ДУА «Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа Чашніцкага раёна».

Сацыяльна-педагагічныя ўстановы

arrow ДУА «Чашніцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»;

Спецыяльная адукацыя

arrow ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Чашніцкага раёна» 

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

arrow ДУА «Прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 83 будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага г. Новалукомля».

Пазашкольная адукацыя

arrow ДУДА «Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александрович, Ю. Уютный дом для малышей / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2017. – 24 кастр. – С. 1–2.

2. Бегунова, Е. Спасибо, учитель, за то, что ты есть! / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2004. – 9 кастр. – С. 3.

3. Бенеўская, М. Галіна Скрабло: «Школа – гэта мой лёс» / М. Бенеўская // Мы і час (Віцебск). – 2017. – 30 верас. – С. 2.

4. Гісторыя школы // Іванск : краязнаўчы нарыс / В. В. Грыбко. – Мінск : Пейто, 2000. – С. 44–49. – (Ведаць свой край Беларусь).

5. Жукова, Г. Здесь каждый найдет себе дело... / Г. Жукова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 23 верас. – С. 3.

6. Лукьянова, Н. Учение с увлечением / Н. Лукьянова // Народнае слова. – 2012. – 14 студз. – С. 1.

7. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Иванск» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 6–7.

8. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Лукомль» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 5–6.

9. Мир света, искусства, науки // Чашникский район. Агрогородок «Новая Заря» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 6.

10. Нестеров, М. Краснолукский вариант, или кого может обидеть слово «провинция»? / М. Нестеров // Віцебскі рабочы. – 2008. – 11 кастр. – С.10.

11. Образование // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 15.

12. Статистический ежегодник Витебской области, 2018 / редкол.: Ю. И. Москалев [и др.] ; Национальный статистический комитет Республики Беларусь. – Минск : Главное статистическое управление Витебской области, 2018. – 476 с.

13. Телятко, Е. Долгая дорога в школу / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 6 снеж. – С. 4.

14. Телятко, Е. Оценка – «отлично» / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 5 студз. – С. 3

15. Телятко, Е. Россыпь звёзд и надежд / Е. Телятко // Віцебскі рабочы. – 2012. – 12 чэрв. – С. 8.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт Чашніцкага райвыканкама

arrow Отдел по образованию Чашникского райисполкома