Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Браслаўскі раён

У другой палове ХІХ ст. на Браслаўшчыне пачалі закладвацца асновы сістэмы аховы здароўя і нараджацца элементы санітарнай арганізацыі. Да 1868 г. адносіцца адкрыццё ў Браславе фельчарскага ўчастка і невялічкай бальнічкі. 23 кастрычніка 1883 г. у горадзе адчынілася аптэка. 15 жніўня 1905 г. адбылася закладка Браслаўскай земскай участковай бальніцы, якая будавалася на сродкі земства. 25 лістапада 1906 г. адбылося яе адкрыццё. Першым урачом Браслаўскай бальніцы стаў Станіслаў Тэадоравіч Нарбут, які карыстаўся сярод насельніцтва вялікім аўтарытэтам. Аплата за лячэнне ў бальніцы была невысокай, агульнадаступнай. Самы бедны люд лячыўся за кошт земства.

У 1920 г., калі Браслаўскі раён увайшоў у склад Польшчы, аб’ём медыцынскай дапамогі скараціўся. Лютавалі сыпняк, трахома. Для павета з колькасцю жыхароў больш 100 тысяч, бальніцы на 35 ложкаў было недастаткова. Існавалі ўрачэбныя ўчасткі амбулаторнага характару без стацыянараў у Відзах, Друі, Опсе, Слабодцы. У Відзах і Друі медыцынскую дапамогу за высокую плату аказвалі прыватныя ўрачы.

У 1939 г., пасля вызвалення Заходняй Беларусі, у выніку сацыяльных пераўтварэнняў, адбыліся істотныя змены ў сістэме аховы здароўя раёна. Была значна пашырана сетка бальнічных ложкаў, павялічылася колькасць урачоў і сярэдніх медработнікаў. Першая машына «хуткай дапамогі» з’явілася ў 1940 годзе.

У час Вялікай Айчыннай вайны ўстановы аховы здароўя ў раёне былі амаль поўнасцю знішчаны. Заставалася адна бальніца без медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў, інструментарыя. Аднак і ў такіх складаных умовах медыкі працягвалі выконваць свой прафесійны абавязак. У зонах партызанскага руху медыцынскую дапамогу людзям аказвалі ўрачы Ю. В. Ільючонак, Д. А. Васілеўскі. Яны пастаянна трымалі сувязь з партызанамі, перадавалі ім лекі.

Пасля вайны медыцынскія работнікі ўзяліся за аднаўленне ўстаноў аховы здароўя. У 1947 г. быў адчынены радзільны дом, у 1948 – фізіятэрапеўтычны кабінет.

У структуру Браслаўскай ЦРБ ўваходзяць Відзаўская УБ, Друеўская БСД, два аддзяленні хуткай дапамогі, 26 ФАПаў і 4 амбулаторыі, якія працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі. Планавая магутнасць амбулаторна-паліклінічных падраздзяленняў – 239 наведванняў на 10000 насельніцтва. Дапамога аказваецца па 18 спецыяльнасцях (сярод іх – уралогія, анкалогія, неўралогія, кардыялогія, стаматалогія). Асаблівасць раёна – вялікая колькасць населеных пунктаў (592), у кожным зусім няшмат жыхароў, а райцэнтр далёка.

У медустановах ЦРБ працуюць 77 урачоў і 256 сярэдніх медработнікаў. Забяспечанасць урачамі з 2013 года ўзрасла з 22,8 да 29,3 на 10000 насельніцтва.

Калектыў амалоджваецца: у 2010 годзе сярэдні ўзрост медработнікаў складаў 44 гады, сёлета – 41 год. Каля 79 % дактароў і 80 % сярэдніх медработнікаў маюць кваліфікацыйныя катэгорыі.

Санітарны стан кантралюецца раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, які знаходзіцца ў г. Браславе.

У в. Слабодка размешчана Браслаўская абласная псіхіятрычная бальніца «Слабодка».

У Браславе знаходзіцца Браслаўскі абласны дзіцячы супрацьтуберкулёзны цэнтр і Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Радыяцыйны стан тэрыторыі раёна кантралюецца Браслаўскай лабараторыяй радыяцыйна-экалагічнага маніторынга, якая размешчана ў памяшканні раённай бальніцы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Здоровьем делятся Дривяты / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 5 крас. – С. 4.

2. Бегунова, Е. Нам сердце исцелит, когда оно томится... // Рэспубліка. – 2010. – 1 кастр. – С. 1–2.

3. Браславский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 101–105.

4. Здравоохранение // Браславский район / [Браславский районный исполнительный комитет ; фото: С. Плыткевич, В. Базан]. – [Б. м. : б. и.], 2008. – С. 18–19.

5. Здравоохранение // Браславский район / [Браславский районный исполнительный комитет]. – Минск : Поликрафт, 2008. – С. 12.

6. Карпіцкі, В. З гісторыі медыцыны Браслаўшчыны / В. Карпіцкі // Браслаўская звязда. – 1996. – 23 лістап. – С. 2.

7. Немизанская, Г. Низко вам поклониться хочу, браславчане в белых халатах... / Г. Немизанская // Віцебскі рабочы. – 1998. – 4 сак. – С. 4.

8. Пашкевіч, Т. «На медработнікаў браслаўчанам шанцавала» / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2006. – 15 лістап. – С. 3.

9. Петушко, Е. Сгорая сам – свети другим / Е. Петушко // Браслаўская звязда. – 2016. – 3 снеж. – С. 2.

10. Пятушка, А. Лекары душы і настрою / А. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2016. – 23 сак. – С. 5.

11. Пятушка, К. Здароўе – галоўны паказчык жыцця / К. Пятушка // Браслаўская звязда. – 2006. – 4 сак. – С. 1–2.

12. Соколова, Н. О здоровье нужно заботиться с детства / Н. Соколова ; беседовала Е. Петушко // Браслаўская звязда. – 2016. – 17 снеж. – С. 3.

13. Степанищева, В. Будни Браславщины / В. Степанищева // Медицинский вестник. – 2004. – 11 марта. – С. 1–2.

14. Степанищева, В. Будни медицины Браславщины / В. Степанищева // Народнае слова. – 2004. – 3 лют. – С. 4.

15. Степанищева, В. Сняли головную боль у медиков / В. Степанищева // Белорусская нива. – 1994. – 31 дек. – С. 3.

16. Швец, Г. Санітарная служба: гісторыя і сучаснасць / Г. Швец // Браслаўская звязда. – 2006. – 23 верас. – С. 1.

17. Шчарбіна, Н. Народная медыцына Браслаўшчыны / Н. Шчарбіна // Браслаўскія чытанні : матэрыялы V-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі прысвечанай 935-годдзю згадкі Браслава ў пісьмовых крыніцах / К. Шыдлоўскі [і інш.]. – Браслаў, 2001. – С. 104–105.

18. Шчарбіна, Н. Народная медыцына Браслаўшчыны / Н. Шчарбіна // Браслаўская звязда. – 2000. – 2 жн. – С. 3

 

СПАСЫЛКІ

Браславской больнице 110 лет