Помнікі гісторыі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 09.09.2020 11:46
- Адноўлена 10.09.2020 16:02
У розных кутках Беларусі, якая страціла ў 1941–1945 гг. кожнага трэцяга жыхара, створаны мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны. Абеліскі і стэлы, устаноўленыя на могілках, месцах жорсткіх баёў, увасабляюць мужнасць і самаахвярнасць народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вялікі подзвіг у імя жыцця на зямлі. Яны з'яўляюцца святым месцам ушанавання загінуўшых, вечным напамінам пра бясцэнны мір.
У Мёрскім раёне ўстаноўлена 46 помнікаў, якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны, сярод якіх:
брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан;
магілы савецкіх воінаў і партызан;
помнік Вызвалення ў г. Дзісна. Усталяваны ў 1965 годзе ў гонар 20-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй і ў гонар вызвалення воінамі 154-й дывізіі (камандзір – палкоўнік Л. Ц. Сачылаў) 103-га стралковага корпуса Дзісны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
помнік Вызвалення ў г. Мёры. Усталяваны ў 1975 годзе ў гонар воінаў і партызан, якія вызвалілі Мёры ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ліпені 1944 года воіны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі пачалі наступленне на Мёры. Нягледзячы на жорсткае супраціўленне праціўніка, часці і падраздзяленні дывізіі ва ўзаемадзеянні з партызанамі брыгады імя М. I. Калініна Вілейскага злучэння разграмілі апорныя пункты ворага на подступах да горада і 4 ліпеня авалодалі ім;
помнік на магіле І. М. Захарэнкі ў г. Дзісна. Чырвонаармеец Іосіф Майсеевіч Захарэнка загінуў 10 студзеня 1940 года пры выкананні службовых абавязкаў. У 1964 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Знаходзіцца на тэрыторыі гарадскога парку.
9 мая 2019 года ў Мёрах была адкрыта скульптура «Дзеці міру – дзецям вайны». Яна размешчана ў гарадскім скверы, непадалёку ад мемарыяла ў гонар воінаў-вызваліцеляў. Аўтар работы – мастак, скульптар, ураджэнец Мёрскага раёна А. Чарняўскі.
Таксама на тэрыторыі раёна знаходзіцца гістарычны помнік – мемарыяльная калона – у гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
ЛІТАРАТУРА
1. Евреи на Витебщине : информационный дайджест / сост. Е. Д. Яскевич. – Витебск : Витебская областная библиотека имени В. И. Ленина, 2020. – С. 101–102.
2. Земляки: память и гордость // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост.: В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 48.
3. Матэленак, Л. У загінулых – адзін лёс і наша агульная памяць / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 22 кастр. – С. 4.
4. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–315.
5. Міёрскі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 184–187.
6. Миорский район // С памятью в сердце : иллюстрированный справочник / сост.: Ю. Р. Артемчук [и др.] ; ред.: Л. С. Ананич [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – С. 118–119.
7. Могила узников гетто [г. Миоры] // Памятники геноцида евреев Беларуси / М. Б. Ботвинник. – Минск : Беларуская навука, 2000. – С. 175.
8. Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 266, 268, 419, 423, 443, 449.
9. Пашкевіч, Т. Дарогамі вайны / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 8 июля. – С. 12.
10. Пашкевіч, Т. Свяшчэнная вышыня / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2018. – 29 нояб. – С. 4.
11. Станкевіч, Н. Мір і спакой, давераныя нам, зберажом! / Н. Станкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 11 мая. – С. 1, 4–5.
12. Яцкевич, Т. Жизнь завещали без слез и войны / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2004. – 4 авг. – С. 3.
СПАСЫЛКІ
Скульптуру «Дзеці міру – дзецям вайны» адкрылі ў Дзень Перамогі ў Міёрах