Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Шаркаўшчынскі раён

 

Рэкі раёна належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Найбольшая рака – Дзісна з прытокамі: Бярозаўка, Бярэжа, Маціца, Мнюта, Паловіца, Янка.

Бярозаўка – правы прыток Дзісны.

Бярэжа – левы прыток Дзісны. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 161 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %. Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй ад вёскі Германавічы. Рэчышча на прцягу 7,8 км да вытоку да вёскі Белы Двор каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (пл. 1,4 га) і Белеўцы (пл. 9,1 га).

Маціца – левы прыток ракі Дзісна. Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 117 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы-захад ад в. Смолеўцы Мёрскага раёна, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Полацкай нізіны, вусце за 0,6 км на поўдзень ад в. Саварына Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае.

Мнюта – правы прыток ракі Дзісна. Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 873 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Выцякае з возера Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага раёна, цячэ ў межах свянцянскіх град і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на ўсход ад в. Балбекі Шаркаўшчынскага раёна. Прыток – р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200–400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча 15–30 м.

Паловіца – правы прыток ракі Дзісна. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 65 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %. Выцякае з возера Карпікаўскае каля в. Карпікі Глыбоцкага раёна, вусце за 1 км на паўнач ад в. Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна.

Янка – левы прыток ракі Дзісна. Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 564 км2. Сярэднегадовы расход вады ў вусці 3,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Выцякае з Багданаўскага возера на поўдзень, за 0,5 км на паўднёвы-захад ад в. Багданова Браслаўскага раёна, цячэ праз возера Янка, у межах паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны па лясістай забалочанай мясцовасці, вусце на ўсходняй ускраіне г. п. Шаркаўшчына. Асноўныя прытокі – рэкі Янка (справа) і Кулажка (злева). Даліна трапецападобная (шырыня 100–350 м), у верхнім цячэнні невыразная. Пойма ў верхнім цячэнні вузкая, перарывістая, ніжэй пераважна двухбаковая (шырыня 50–100 м), у нізоўі амаль адсутнічае. Рэчышча ўверх ад вусця на працягу 39 км каналізаванае.

Гушчыня натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2.

Агульная даўжыня асушальнай сеткі 17,5 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 80 км, магістральных і падвадных каналаў 620 км, рэгуляцыйных каналаў каля 360 км.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 477 с. : іл.

2. Логинов, В. Ф. Весенние половодья на реках Беларуси: пространственно-временные колебания и прогноз / В. Ф. Логинов, А. А. Волчек, Ан. А. Волчек. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 244 с. : ил.

3. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

4. Сопереживая природе // Родная прырода. – 2014. – № 8. – С. 38.

5. Шаркоўшчынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 370–371.

6. Яцкевич, Т. Мнюта стала чище / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2007. – 17 февр. – С. 13.