Музей баявой славы. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 13.06.2019 12:23
- Адноўлена 22.07.2019 09:07
Сучасная назва | Музей баявой славы |
Дата заснавання | 1971 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк |
Сайт | http://war.polotsk.museum.by/ |
Музей баявой славы быў створаны і адкрыты ў 1971 годзе ў г. Полацк як аддзел Полацкага краязнаўчага музея. У 1981 годзе музей быў зачынены на рээкспазіцыю, тады ж была праведзена рэканструкцыя будынка музея.
У 1985 годзе музей быў зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года музей – філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Музей размешчаны ў маляўнічым парку імя «50-годдзя Савецкай улады», побач са знакамітым мемарыяльным комплексам – «Курган Бессмяротнасці».
На экспазіцыйнай плошчы музея ў 304 м2 размешчана больш за тысячу музейных прадметаў, выстаўленых у пяці залах.
Комплексы экспазіцыі падрабязна асвятляюць гісторыю стварэння і баявой дзейнасці Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (27 чэрвеня – 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 – ліпень 1944 гг.), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскага руху на полацкай зямлі, удзел палачан у самых істотных бітвах Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне Полацка (Полацкая наступальная аперацыя 28 чэрвеня – 4 ліпеня 1944 года). Значнае месца ў экспазіцыі займаюць матэрыялы, якія распавядаюць аб палачанах – Героях Савецкага Саюза.
Сярод экспанатаў музея – дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў абароны і вызвалення Полацка, падпольшчыкаў і партызан Полацка–Лепельскай партызанскай зоны, прадметы баявой экіпіроўкі дотаў Полацкага ўмацаванага раёна, баявая зброя савецкай і замежнай вытворчасці.
Музей праводзіць пошукавую і навукова-даследчую работу. Ён з'яўляецца ініцыятарам стварэння ў наваколлі Полацка (в. Гомель) мемарыяльнага комплексу «Поле ратнай славы».
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Тусналобавай-Марчанка, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Каленик, Е. За вклад в Великую Победу / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2013. – 8 мая. – С. 2.
2. Каленик, Е. Наш гарнизон / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 12 чэрв. – С. 7.
3. Касцюкова, В. А. Музей баявой славы / В. А. Касцюкова // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 865.
4. Колосова, Л. В святилище героев / Л. Колосова // Полацкі веснік. – 2016. – 14 чэрв. – С. 5.
5. Краско, В. Полацкі музей баявой славы / В. Краско // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 537.
6. Малашэня, Л. Да вытокаў беларускай кніжнасці / Л. Малашэня // Витебские вести. – 2015. – 19 сент. – С. 2.
7. Музей баявой славы = Музей боевой славы = Museum of the Wartime Fame // Музеі Полацка = Музеи Полоцка = Polotsk Museums / аўт. тэксту і ўклад. Т. А. Джумантаева ; фота І. У. Супранёнак ; пер. на англ. мову Н. А. Далжонак. – Мінск : Беларусь, 2015. – С. 229–242.
8. Палякоў, С. І. Полацкі музей баявой славы / С. І. Палякоў // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 482–484.
9. Пятрова, А. Свята музея / А. Пятрова // Витебские вести. – 2015. – 10 сент. – С. 3.
10. Шульчанка, В. А. Каштоўнае выданне / В. А. Шульчанка // Полацкі веснік. – 2010. – 20 жн. – С. 19.
11. Шумовіч, А. У. Падарунак музею / А. У. Шумовіч // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 26 марта. – С. 8.
СПАСЫЛКІ