Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей Народнай славы, ДУА «Клясціцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя У. А. Хамчаноўскага». Расонскі раён, аг. Клясціцы

 

Сучасная назва Музей Народнай славы
Дата заснавання 1975
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы

 

У 1975 годзе быў заснаваны музей на базе сярэдняй школы ў аг. Клясціцы. Стваральнік – дырэктар школы (1982–1985) Кузякоў Дзмітрый Фёдаравіч.

У музеі спачатку было мала экспанатаў. З кожным годам вучні школы папаўнялі экспазіцыі.

Прадаўжальнікам музейнай справы стаў настаўнік геаграфіі М. Н. Собін, які пачаў актыўную пошукава-даследчую дзейнасць. Па яго ініцыятыве была рэканструявана зала, прысвечаная Айчыннай вайне 1812 года, і адкрыта для наведвальнікаў 18 ліпеня 2007 года.

28 ліпеня 2012 года пасля рэканструкцыі была адкрыта другая зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.

Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы. Плошча – 49,2 м2.

Асноўны фонд – 240 экспанатаў:

– прадметы часоў Айчыннай вайны 1812 года: афіцэрская шабля, карцечы, 5 французскіх і рускіх ядраў, штык, стрэмя, падкова конская;

– прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны: салдацкія каскі, салдацкі кацялок, фляжка, сапёрная рыдлёўка, дзве ствольныя скрынкі нямецкага і савецкага аўтаматаў, стужка кулямётная, гільзы артылерыйскіх снарадаў, чырвонаармейская кніжка і медалі Дзівіна;

– адзенне: касцюмы грэнадзёраў Паўлоўскага і радавога Гродзенскага гусарскага палкоў, копія ківера генерала Кульнева, асабістыя рэчы воіна-інтэрнацыяналіста А. Беладзедава;

– прадметы культуры: цэгла, рэшткі падмурка, аскепкі, кавалачкі ланцуга ад помніка ў аг. Клясціцы, узведзенага ў гонар перамогі ў бітве пад Клясціцамі 19 чэрвеня 1812 года;

– дакументальныя і фотакрыніцы: картасхемы ваенных дзеянняў 1812 года, першыя карты «Акупацыя Беларусі», «Вызваленне Віцебшчыны», фатаграфіі экспазіцыі, прысвечанай Я. П. Кульневу, фатаграфіі герояў-землякоў, ветэранаў вайны, банернай карціны П. Геса «Бітва пры Клясціцах 19 ліпеня 1812 г.», Волкава «Менск 3 ліпеня 1944 г.», У. Сухаверхава «За родную Беларусь», лісты сястры У. Хамчаноўскага, успаміны малалетніх вязняў канцлагераў, відэазапісы ўспамінаў ветэранаў вайны і малалетніх вязняў.

Дапаможны фонд – 350 экспанатаў:

– макеты: чатыры барабаны музычнага палка, фігуркі рускіх і французскіх салдат, сцяг 24-га егерскага палка, сцяг Віцебскага пяхотнага палка, салдацкія зямлянкі;

– манекены ў форме грэнадзёра Паўлоўскага i радавога Гродзенскага гусарскага палкоў, гусара Гродзенскага палка, копія ківера генерала Я. П. Кульнева, 8 ківераў, 8 грэнадзёрскіх сумак;

– дыярамы «Бітва ў в. Сівошына», «Клясціцкі канцэнтрацыйны лагер»;

– фотастэнды;

– альбомы «Яго імя носіць наша школа», «Героі-землякі нашай вёскі», «Летапіс вёскі», «Летапіс школы», «Імі ганарыцца школа»;

– аўдыёзапісы: песня «Свяшчэнная вайна» (музыка А. Аляксандрава, словы Лебедзева-Кумача); «Дзень Перамогі» (словы У. Харытонава, музыка Д. Тухманава) і інш.

Экспазіцыі залы, прысвечанай Айчыннай вайне 1812 года:

– цэнтральнае месца займае рэпрадукцыя нямецкага баталіста П. Геса «Бітва пры Клясціцах 19 ліпеня 1812 года», арыгінал якой захоўваецца ў музеі «Эрмітаж» у Санкт-Пецярбургу;

– «Герой, служачы сваёй айчыне, ніколі не памірае, і ажывае ў патомстве» прысвечана рускаму генералу Якаву Пятровічу Кульневу, пад камандаваннем якога Гродзенскі гусарскі полк атрымаў шэраг бліскучых перамог. Гэта былі першыя поспехі рускага войска ў пачатку Айчыннай вайны 1812 г. Дыярама аднаго з эпізодаў баталіі, выкананая выкладчыкам ВДУ імя П. М. Машэрава, кандыдатам мастацтвазнаўства Гарбуновым, складаецца з сарака фігурак рускіх і французскіх салдат;

– «Баявыя сцягі» (сцяг Віцебскага пяхотнага палка ўзору 1800 года «За адзнаку», сцяг 24-га егерскага палка ўзору 1797 года, які ўдзельнічаў у Клясціцкай бітве (на заднім плане карціна П. Геса);

– «Зброя Айчыннай вайны 1812 года»: афіцэрская шабля ўзору 1802 г., французскія і рускія ядры, карцечы, часткі ад помніка);

– «Ваенныя касцюмы»: макеты формы рускай і французскай арміі.

Экспазіцыі залы, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.:

– пачатак ваенных дзеянняў: картаграфічны матэрыял, фатаграфіі ваеннага часу;

– «Яго імя носіць наша школа»: інфармацыя пра подзвіг Героя Савецкага Саюза У. А. Хамчаноўскага;

– «Партызанскі рух на Расоншчыне»: матэрыялы пра жыццё П. М. Машэрава, фатаграфіі зямлянак партызанскага атрада імя Шчорса, фатаграфія помніка ў гонар партызанскай брыгады імя Ракасоўскага;

– «Героі Савецкага Саюза – нашы землякі» прысвечана Сцяпану Іванавічу Жукаву і Аляксандру Кірылавічу Шэлепню;

– «Акупацыйны рэжым»: матэрыялы прысвечаны канцэнтрацыйнаму лагеру ў аг. Клясціцы падчас акупацыйнага рэжыму, лісты-ўспаміны малалетніх вязняў, фатаграфіі вязняў;

– «Ваенная зброя»: салдацкія каскі, кулямётныя і артылерыйскія гільзы, карпусы снарадаў, ствольныя скрынкі нямецкіх і савецкіх аўтаматаў, вінтоўкі);

– «Вызваленне Беларусі» прысвечана вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: банерная карціна Сухаверхава «За родную Беларусь».

На базе музея працуе аб'яднанне па інтарэсах «Юны экскурсавод».

Музей – цэнтр выхаваўчай і культурна-асветніцкай работы. Юныя экскурсаводы праводзяць пазнавальныя экскурсіі для навучэнцаў Клясціцкай сярэдняй школы, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, малалетніх вязняў. На базе музея праходзяць вечарыны памяці герояў-землякоў, конкурсы ваенна-патрыятычнай песні, урокі па гісторыі Беларусі, урокі мужнасці «Ніхто не забыты, нішто не забыта».

Экскурсаводы праводзяць пошукава-даследчую дзейнасць (на аснове гістарычных дакументаў апісання Клясціцкай бітвы была створана карта ваенных дзеянняў). Калектыў аб'яднання ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі, тым ганаруся». Даследчыя работы: «Дзе загінулі мае землякі?», «Мінулае і сучаснае нашай вёскі», «Пра што расказваюць экспанаты?», «Афіцэрская шабля», «Дзяцінства, апаленае вайной», «Моладзь і дзеці ў гады вайны», «Дакументальныя сведкі вайны» і іншыя. Па экспазіцыях музейных залаў былі аформлены матэрыялы «Летапіс вёскі», «Гісторыя Клясціцкай школы», «Героі-землякі нашага краю», «Памятныя мясціны вёскі». Была праведзена работа па захаванні ўспамінаў ветэранаў вайны, якія сабраны ў відэатэцы «Паведамляюць сведкі вайны».

У музей кожны год прыязджаюць навучэнцы школ Петраградскага раёна г. Санкт-Пецярбурга, Себежа. Юныя экскурсаводы прынялі ўдзел у міжнародных гісторыка-краязнаўчых чытаннях «Старонкі гісторыі Айчыннай вайны 1812 г.», на якіх прадстаўлялі віртуальную экскурсію па зале Айчыннай вайны 1812 г. Высокую ацэнку атрымаў музей і праца юных экскурсаводаў у супрацоўнікаў Лудзенскага краязнаўчага музея ў маёнтку Я. П. Кульнева (Латвія).

Кожны год аб'яднанне ўдзельнічае ў абласным конкурсе юных экскурсаводаў, дзе займаюць прызавыя месцы.

Штогод музей наведваюць каля 500 чалавек, праводзіцца 30 экскурсій. У двух залах працуюць 15 экскурсаводаў (вучні 5–11 класаў).

1 верасня 2019 года была ўрачыста адкрыта этнаграфічная экспазіцыя школьнага музея Народнай славы «Наперад у мінулае».

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, аг. Клясціцы, вуліца Цэнтральная, д. 60.

 

Этнаграфічная экспазіцыя музея Народнай славы Клясціцкай ДССШ. Расонскі раён. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byЭтнаграфічная экспазіцыя музея Народнай славы Клясціцкай ДССШ. Расонскі раён. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.byЭтнаграфічная экспазіцыя музея Народнай славы Клясціцкай ДССШ. Расонскі раён. Фотаздымак з сайта http://kly-sh.rossoni.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. Музей наследия предков / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 8 верас. – С. 4.

2. Барадулькіна, А. Міжнародны дзень музеяў адзначылі ў Расонах / А. Барадулькіна // Голас Расоншчыны. – 2018. – 19 мая. – С. 8.

3. Бородулькина, А. В Клястицах принимали гостей из Санкт–Петербурга / А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2018. – 7 ліп. – С. 7.

4. Грэчка, І. Вольна, алавяны салдацік! / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2009. – 17 кастр. – С. 12.

5. Дединкина, С. Скажи-ка, дядя, ведь не даром... / С. Дединкина // Народная газета. – 2009. – 9 крас. – С. V.

6. Кардаш, Е. Наполеон ощутил здесь горечь поражения / Е. Кардаш // Белорусская нива. – 2009. – 10 янв. – С. 13.

7. Князева, Е. Живая история для школьников / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 14 крас. – С. 2.

8. Князева, Е. Как в Клястицах оживили историю / Е. Князева // Народнае слова. – 2012. – 28 ліп. – С. 6.

9. Лазовская, Ж. В 1812-м под Клястицами / Ж. Лазовская // Рэспубліка. – 2009. – 16 крас. – С. 4.

10. Лопатина, Т. Клястицы: в память о защитниках родной земли / Т. Лопатина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 10 июля. – С. 4.

11. Лопатина, Т. Патриотизм не на словах... / Т. Лопатина // Голас Расоншчыны. – 2007. – 7 жн. – С. 3.

12. Малаш, Л. В. Со школьного музея начинается гражданское становление / Л. В. Малаш ; беседовала О. Лебедева // Голас Расоншчыны. – 2013. – 18 мая. – С. 5.

13. Мельман, Т. Нашчадкі 24-га егерскага палка / Т. Мельман // Настаўніцкая газета. – 2012. – 15 верас. – С. 14.

14. Музей с диарамой // Народнае слова. – 2007. – 31 ліп. – С. 4.

15. Пастернак, Т. Любимый предмет – краеведение / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2015. – 19 мая. – С. 5.

16. Прудоўскі, Р. На занятках па гісторыі ў Клясціцкай школе / Р. Прудоўскі // Голас Расоншчыны. – 2006. – 18 крас. – С. 2.

17. Пукшанский, А. Памяти героев двух войн / А. Пукшанский // Звязда. – 2016. – 17 мая. – С. 7.

18. Умпирович, Д. Вернулась мода на гусаров / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2012. – 4 окт. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Есть чем гордиться, есть чему поучиться

arrow В Клястицкой школе Россонского района открыли этнографический музей