Коханава, г. п., Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 07.09.2017 12:23
- Адноўлена 15.09.2020 11:18
Назва | Коханава |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Талачынскі |
Сельскі савет | Коханаўскі |
Дата заснавання | XVI ст. |
Тапанімічнае паходжанне назвы | назва, вытворная ад прозвішча Коханаў |
Коханава – гарадскі пасёлак у Талачынскім раёне знаходзіцца за 24 км ад Талачына, 106 км ад Віцебска.Чыгуначная станцыя на лініі Мінск – Орша, аўгадарогамі злучаны з Оршай і Талачыном. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 года складала 4192 чалавекі.
Узнікла ў пачатку XVI ст. на тэрыторыі часткі Друцкага княства, якая належала князю І. В. Друцкаму-Краснаму. У1565–1566 гг. Коханава ўваходзіла ў склад Аршанскага павета ВКЛ, пазней Рэчы Паспалітай. Належала Гарнастаям (з 1551 г.), Сапегам (з 1590 г.). У 1624 г. мястэчка маёнтка Стараселле. 3 1772 г. у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Копыскага, потым Аршанскага паветаў Магілёўскай губерні, цэнтр воласці з 1861 г. У 1785 г. у Коханаве налічвалася 57 двароў, 324 жыхары. У 1870-ыя гг. побач з мястэчкам (4 км) пабудавана чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска–Брэсцкім участку Маскоўска–Брэсцкай чыгункі. У 1886 г. у мястэчку знаходзіліся царква, яўрэйская школа, народнае вучылішча (з 1868 г.), бальніца (з 1870 г.), паштовая станцыя, млын, 4 лаўкі.
У пачатку XXст. было каля 1200 жыхароў. 3 1919 г. Коханава – вёска, цэнтр аднайменнай воласці Гомельскай, з 1920 г. Віцебскай губерняў, з 1923 г. – цэнтр Вяліка-Коханаўскай воласці.
З 3сакавіка 1924 г. – у БССР, з 17ліпеня 1924 г. – цэнтр Коханаўскага раёна Аршанскай акругі, з 8ліпеня 1931 г. – у складзе Талачынскага раёна, з 15ліпеня 1935 да 27верасня 1938 г. – мястэчка, з 20лютага 1938 г. у Віцебскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да чэрвень 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 9 верасня 1946 г. –цэнтр адноўленага Коханаўскага раёна, з 19 лютага 1947 г. –гарадскі пасёлак, з 17 снежня 1956 г. –у Талачынскім раёне.
У цяперашні час у гарадскім пасёлку працуюць ТАА «Коханаўскі трубны завод “Белтрубпласт”», ААТ «Коханаўскі льнозавод», дзяржаўнае прадпрыемства «Коханава-ЖКГ».
Функцыянуюць лясніцтва, чыгуначная станцыя, бібліятэка, сярэдняя школа, школа мастацтваў, ліцэй, філіял ДЮСШ, Дом культуры, бальніца, паліклініка, аптэка, аддзяленне сувязі, магазіны. У пасёлкузнаходзіццабрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
ЛІТАРАТУРА
1. Давыдчик, Л. Коханово. От слова «кахаць»? / Л. Давыдчик // Железнодорожник Белоруссии. –2008. –15 окт. – С. 5.
2. Жучкевич, В. А. Коханово / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 179.
3. Коханава // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 74–75.
4. Коханава // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 545.
5. Коханово // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 525.
6. Коханово // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск: БелЭн, 2007. – Т. 4: Картография–Миноговые. – С. 255.
7. Ляшук, С. «Вы ў шчасці пражывіце яшчэ тысячу гадоў» / С. Ляшук // Народнае слова. – 2011. – 22 кастр. – С. 4.
8. Регион-тур. Коханово // Віцебскі рабочы. – 2008. – 29 сак. – С. 8–9.
9. Субат, У. П. Коханава: ад зубчыкаў на сярпах да «Лічбаў на сэрцы» / У. П. Субат // Сельская газета. – 2017. – 14 янв. – С. 24–25.