Медыцына. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 07.08.2017 08:40
- Адноўлена 09.08.2017 08:38
Сістэма аховы здароўя Бешанковіцкага раёна прадстаўлена цэнтральнай раённай бальніцай (тут працуюць аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, хірургічнае, тэрапеўтычнае, інфекцыйнае, стаматалагічнае, фізіятэрапеўтычнае, прыёмнае аддзяленне, а таксама цэнтральнае стэрылізацыйнае аддзяленне і аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, у якіх задзейнічаны 2 выязныя брыгады, аптэка). Пры ЦРБ функцыянуюць дзіцячая кансультацыя (прыём разлічаны на 34 чалавека ў дзень) і паліклініка на 250 наведванняў у змену, а пры ёй – дзённы стацыянар на 25 ложкаў. Сельскае насельніцтва абслугоўваюць амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў Астроўна, Уле і Бачэйкава, дзе налічваецца яшчэ 20 ложкаў дзённага стацыянара, 8 ФАПаў. Пры ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах працуюць дзённыя стацыянары.
У цэнтральнай раённай бальніцы працуюць 385 медработнікаў, у тым ліку 50 лекараў, 2 інтэрна і 166 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу. У 2012 годзе была абнаўлена дзіцячая кансультацыя. Тут з'явіліся фізіятэрапеўтычны модуль, фітатэрапія, масаж, зала лячэбнай фізкультуры. У снежні 2013 года пасля рэканструкцыі ў ЦРБ адкрылася яшчэ адно новае аддзяленне на 45 ложкаў. У ім створаны сучасныя ўмовы для лячэння неўралагічных і тэрапеўтычных хворых. У аддзяленні функцыянуюць 2 палаты інтэнсіўнай тэрапіі на 6 ложкаў, абсталяваныя прыложкавымі шматфункцыянальнымі маніторамі сачэння, з падачай кіслароду, перасоўным рэнтгенапаратам. Створаны дадатковы сястрынскі пост, каб хворыя, якія не патрабуюць рэанімацыйных мерапрыемстваў, круглыя суткі знаходзіліся пад наглядам медыкаў і атрымлівалі інтэнсіўнае лячэнне. Іх штодзённы агляд праводзяць загадчык аддзялення рэанімацыі і лечачы ўрач. Стала больш шырока выкарыстоўвацца ўльтрагукавое даследаванне сэрца, прымяняецца сістэма дыстанцыйнай перадачы ЭКГ з машын «хуткай дапамогі» ў лячэбныя ўстановы раёна і вобласці.
Санітарнае добраўпарадкаванне ў раёне кантралюе раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Акуленок, Л. Н. Городок над Двиной Бешенковичи : буклет / Л. Н. Акуленок. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 50.
2. Барзянкоў, М. Наш галоўны клопат – людзі / М. Барзянкоў // Зара (Бешанковічы). – 2004. – 18 чэрв. – С. 2.
3. Белавус, Н. На здароўі дзяцей улада не эканоміць / Н. Белавус // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 28 июля. – С. 1, 6.
4. Белоус, К. За здравое здравоохранение / К. Белоус // Рэспубліка. – 2011. – 13 снеж. – С. 6
5. Медицина // Бешенковичский район : [буклет] / Отдел идеологической работы Бешенковичского района. – Витебск : Витебская областная типография, 2005. – С. 10.
6. Камлёва, Н. Командная работа Бешенковичской ЦРБ / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2015. – 6 авг. – С. 10.
7. Керемша, А. В. 9/10 нашего счастья основано на здоровье / А. В. Керемша // Зара (Бешанковічы). – 2013. – 5 крас. – С. 1–2.
8. Карпушенко, Н. Сохраняя здоровье людей / Н. Карпушенко // Зара (Бешанковічы). – 2006. – 28 лістап. – С. 4.
9. Ловейкина, С. В Улльской больнице – новоселье / С. Ловейкина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 28 дек. – С. 1.
10. Людыно, А. Здоровый человек – самое драгоценное «произведение» медицины / А. Людыно // Зара (Бешанковічы). – 2016. – 17 чэрв. – С. 5
11. Пастернак, Т. Районная больница поднимает рейтинг / Т. Пастернак // Витебские вести. –2013. – 28 дек. – С. 4.
12. Тропин, А. Хозяйствовать – значит не терять // Медицинский вестник. – 2006. – 19 янв. – С. 4
СПАСЫЛКІ
Бешенковичский районный исполнительный комитет. Здаровоохранение
Учреждение здравоохранения «Бешенковичская центральная районная больница»