Ула, г. п., Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 19.04.2017 12:23
- Адноўлена 15.07.2021 09:33
Назва | Ула |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Бешанковіцкі |
Сельскі савет | Ульскі |
Першае ўзгадванне | 1447 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | назва балтыйскага паходжання, супастаўнае з літоўскім словам "obla" - дробны камень, галька |
Ула – гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім раёне. 1,4 тыс. жыхароў (2004 г.). Прыстань на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні р. Ула; знаходзіцца за 27 км ад Бешанковіч, 80 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і аўтадарогай Віцебск – Полацк.
Вядомы з 14 ст. як невялікае паселішча ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належыў С. Саковічу (1440) і яго жонцы, Я. Ю. Гальшанскаму (1546), М. Ю. Радзівілу (1551), Кішкам, Жабам. У час Лівонскай вайны 1558–1583 гг., згодна з загадам караля Жыгімонта II Аўгуста, які жадаў абараніць вусце р. Улы, тут у 15бЗ г. пачалося будаўніцтва Ульскага замка. Але работы, якімі кіраваў венецыянскі інжынер, былі спынены нападам атрада рускіх войск; будаўнікі загінулі. У 1567 г. на гэтым месцы па загадзе ўжо Івана IV Жахлівага пабудавалі крэпасць у выглядзе драўляных сцен-гародняў і вежаў (8); меліся вароты і брамкі. У 1568 г. гетман Раман Сангушка са сваім войскам нечаканым штурмам захапіў Ульскія ўмацаванні. Пазней замак аднавілі, а ў 1580 г. па загадзе Стафана Баторыя насыпалі магутны вал (6 м вышынёй). У 1577 г. жыхары Улы атрымалі магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16–18 стст. Ула належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, А. Д. Меншыкаву, Патоцкім, Рэутам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг. Ула значна пацярпела ад ваенных дзеянняў, замак быў знішчаны поўнасцю і болей не аднаўляўся. У 1669 г. на яго месцы заснаваны касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле іншых звестак, у 1678 г., зачынены ў 1832 г.). У 1764 г. Ула налічвала да 600 жыхароў. 3 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, гандлёвае мястэчка Лепельскага павета Полацкай (у 1793–1796), з 1802 г. Віцебскай губерняў з 1796 да 1802 г. у Полацкім павеце, з 1861 г. – цэнтр воласці. У 1850 г. – 1041 жыхар. У 1881 г. у мястэчку знаходзіліся валасное праўленне, 3 царквы (адна з іх Пакроўская, пабудавана ў 1857 г.), касцёл, сінагога, школа, 4 яўрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 лавак, 6 заезных дамоў. Побач з Улай (1 км), у маёнтку Аўгустберг, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасці лоцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх па Дзвіне ў Рыгу.
3 17.7.1924 г. Ула – цэнтр Ульскага раёна Полацкай акругі (да 26.07.1930 г.), з 8.07.1931 г. – у Бешанковіцкім раёне, з 20.2.1938 г. – у Віцебскай вобласці, з 27.9.1938 г. – гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 26.06.1944 г. акупіравана гітлераўцамі. 3 9.09.1946 да 17.12.1956 г. гарадскі пасёлак зноў быў цэнтрам адноўленага Ульскага раёна.
У сучаснай Уле працуе прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.
Помнікі архітэктуры: рэшткі замка і ўмацаванні, так званы «Баторыеў шанец» (16 ст.), Свята-Троіцкая царква (1896).
ЛІТАРАТУРА
1. Будкевич, М. Улльские «тени прошлого» / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 21 нояб. – С. 7.
2. Кавалеўскі, С. Ула / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2004. – 6 лістап. – С. 5.
3. Крачкоўскі, А. Ула і магдэбургскае права / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2007. – 8 чэрв. – С. 3.
4. Крачкоўскі, А. Узгадваюцца Ула і Бешанковічы / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковiчы). – 2008. – 11 студз. – С. 6.
5. Чуйко, А. Островно будет агрогородком / А. Чуйко // Народнае слова. – 2005. – 24 мая. – С. 3.
6. Шпаковская, Г. «Островно» смотрит в завтра / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2010. – 27 ліп. – С. 3.
7. Улла (бел. Ула) // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / редсовет: Т. В. Белова (пред.) [и др.]. – 2 изд. – Минск : БелЭн, 2013.– С. 290–291.
8. Умпирович, Д. Местечко на берегу Уллы / Д. Умпирович // Советская Белоруссия. – 2014. – 29 марта. – С. 6–7.