Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Дубровенскі раён

Паверхня раёна хваліста-платападобная, раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах спадзістахвалістага Смаленскага ўзвышша. На поўначы – плоская з забалочанымі ўчасткамі і асобнымі марэннымі ўзгоркамі Лучоская нізіна. 43 % тэрыторыі раёна знаходзяцца на вышыні больш за 200 м, 38 % – на вышыні 180–200 м.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага (на поўнач), сожскага, дняпроўскага, зрэдку бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю ад 30–70 да 100–133 м, ніжэй дэвонскія 450–480 м і верхнепратэразойскія 900–1000 м адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 1400–1800 м.

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 50 радовішчаў торфу, 31 з іх занесена ў кадастравы даведнік. Геалагічныя рэсурсы складаюць 8766 га з запасам торфу вільготнасцю 40 % – 11 418 тыс. тон. Найбольшыя радовішчы – Асінаўскае балота, Шчэрбінскі Мох.
Маюцца 4 радовішчы глін і суглінкаў з запасамі 8,8 млн. м³ (Макараўскае, Асінторфскае, Валькоўшчынскае, Рэдзькаўскае); радовішчы пяскоў і пясчана-гравійнай сумесі. На поўнач ад аграгарадка Асінторф ёсць эканамічна зручныя для эксплуатацыі радовішчы даламіту. Маюцца залежы бурага вугалю (распрацоўка эканамічна нязручная, з-за невялікіх пластоў і глыбіннага залягання).

Клімат раёна – умераны кантынентальны. Паўночная частка раёна належыць да Аршанскага агракліматычнага раёна, паўднёвая – да Горацка-Касцюковіцкага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература студзеня – 8 °С, абсалютны мінімум – 44 °С. Сярэдняя тэмпература ліпеня – 17,8 °С, абсалютны максімум – плюс 36 °С. Вільготнае атлантычнае паветра абумоўлівае высокую адносную вільготнасць паветра зімой (83–91 %). За год выпадае 618 мм ападкаў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Браковіч, І. Дубровенскі сапрапель / І. Браковіч // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1990. – 10 крас. – С. 3.

2. Дубровенскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2. – С. 230–231.

3. Дубровенскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 131–132.

4. Дубровенский район // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 146–147.

5. Карманаў, А. М. Прыярытэт – мясцовым відам паліва / А. М. Карманаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2004. – 15 снеж. – С. 2–3.

6. Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – 56 с.