Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асінторфскі, заказнік гідралагічны. Дубровенскі раён

Катэгорыя мясцовага значэння
Тып гідралагічны
Раён Дубровенскі
Год утварэння / пераўтварэння 1993


«Асінторфскі» – гідралагічны заказнік мясцовага значэння ў Дубровенскім раёне. Агульная плошча заказніка – 5920 га.

Выгляд і статус тэрыторыі, якая захоўваецца: ландшафтна-гідралагічны заказнік мясцовага значэння.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі» знаходзяцца заводненыя кар'еры «Вялікая вада», «Малая вада» і «Сярэдняя вада».

Праходнасць: нізінныя балоты абводненыя. Верхавік – праходнасць здавальняючая.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка мясцовага значэння «Асінторфскі» забараняецца:

– правядзенне гідрамеліярацыйных работ;

– распрацоўка тарфяных пакладаў;

– правядзенне суцэльных рубак лесу;

– скід сцёкавых і бытавых адходаў;

– разбіўка намётаў;

– развядзенне вогнішчаў у неўсталяваных месцах.

Прамысловыя жывёлы: лось, кабан, ліса, куніца, бабёр.

На тэрыторыі гідралагічнага заказніка «Асінторфскі», які ўключае спустошаныя і нерэкультываваныя тарфянікі, склалася дзіўная экасістэма з калоніямі чаек, качак і іншых балотных птушак. Маецца магчымасць арганізацыі такіх відаў адпачынку, як рыбалка, паляванне, назіранне за дзікімі звярамі і птушкамі, азнаямленне з разнастайнасцю лясных і палявых раслін, у тым ліку і за тымі відамі флоры і фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу.

На тэрыторыі Асінторфскага гідралагічнага заказніка знаходзяцца тры радовішчы торфу: «Асінаўскі-1», «Асінаўскі-2», «Шчэрбінскі мох» і заводненыя кар'еры «Вялікая вада», «Малая вада» і «Сярэдняя вада».

 

Тарфяныя радовішчы «Асінаўскі–1», «Асінаўскі–2»

Радовішчы торфу знаходзяцца на тэрыторыі асушанага балота ў Дубровенскім, часткова ў Аршанскім раёнах.

Балота раскінулася ў вадазборы ракі Выдрыца (басейн Дняпра) і Вярхіты (басейн Заходняй Дзвіны). Балота – верхавога (64 %) і нізіннага тыпаў. Плошча разам з суседнімі невялікімі масівамі складае 5,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м, ступень раскладання 22–24 %, попельнасць ад 3,3 % (верхавы торф) да 7,8 % (нізінны). На балоце на плошчы каля 1000 га знаходзяцца падсцілачны торф тоўшчай да 1 м і два пясчаныя астравы (на адным з іх пасёлак Асінторф). Асушэнне балота пачалося ў 1918 годзе. Тады ж была арганізавана і здабыча кускавога торфу на паліва для паравозаў. У 1927 г. на балоце па плане ГОЭЛРО пачалося будаўніцтва Беларускай ДРЭС. У 1933 г. была распачата здабыча фрэзернага торфу, з 1935 г. торф здабываўся гідраўлічным спосабам. Балота асушана ў 1955 г. адкрытай сеткай.

Плошча тэрыторыі, якая аднаўляецца, – 1560 га.

У снежні 2009 г. праектам Праграмы развіцця ААН (ПРААН) і Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ) «Рэнатуралізацыя і ўстойлівае кіраванне тарфянымі балотамі для прадухілення дэградацыі земляў, змяненняў клімату і забеспячэння захавання глабальна значнай біялагічнай разнастайнасці» завершаны работы па аднаўленні і стабілізацыі гідралагічнага рэжыму выпрацаванага тарфянога радовішча «Асінаўскае-2» (2131 га) у Дубровенскім раёне. Месяцам раней будаўнічыя работы былі завершаны на радовішчы «Асінаўскі-11» (1189,3 га). Абедзве тэрыторыі з’яўляюцца часткай былога верхавога балота Асінаўскае. Выпрацаваныя тарфянікі сталі адзінаццатай і дванаццатай тэрыторыямі, паўторна забалочанымі ў рамках праекта ПРААН / ГЭФ з 2007 года.

Тыпы тутэйшых балотных угоддзяў: выгары на пачатковай стадыі зарастання, пушыста-бярозавыя лясы, выпрацаваныя тарфянікі без расліннасці і вербалозу, чорнаальховыя, трысняговыя балоты, адкрытыя водныя прасторы.

Расліннасць часткова занята акультуранымі рэкультывацыяй плошчамі гаспадарак Дубровенскага раёна, якія выкарыстоўваюцца пераважна пад пасевы. Верхавая частка плошчы занята балотнай хвояй, кусцікамі верасовых, падвеем, шэйхцэрыяй, чаратамі і сфагнавымі мхамі, нізінная – асакова-разнатраўнай расліннасцю з гіпнавымі мхамі. На 2949 гектарах балота расце лес.

 

Тарфяное радовішча «Шчэбінскі мох»

Выпрацаванае тарфяное радовішча размешчана на паўночным усходзе Беларусі за 15 км ад г. Дуброўна. У геамарфалагічных адносінах тарфянік знаходзіцца ў межах Лучоскай ледавікова-азёрнай раўніны і належыць да групы радовішчаў водападзельнага залягання.

Асушэнне і торфараспрацоўкі пачаліся ў 1958 г. Торф здабываўся фрэзерным спосабам. 3 канца 90-х гг. асобныя ўчасткі торфараспрацоўкі без рэкультывацыі і з дзеючай гідралагічнай сеткай каналаў былі перададзены Аршанскай лясной гаспадарцы.

У выніку асушэння на балоце перыядычна ўзнікалі буйныя пажары. У засушлівы 2002 г. пажарам было пройдзена каля 75 % тэрыторыі балота. У цяперашні час выгары зараслі вярбовымі хмызнякамі і драбналістымі лясамі. На паніжаных месцах сфармаваліся трысняговыя зараснікі.

Стратэгіяй паўторнага забалочвання прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў. У мэтах прадухілення пажараў, аднаўлення біялагічнай разнастайнасці спынення выкідаў дыяксіду вуглявода (СО2) у 2009 годзе ў рамках праекта ПРААН / ГЭФ па аднаўленні парушаных тарфянікаў УП «Белгіпралес» распрацаваны будаўнічы праект, які быў рэалізаваны ў 2010 годзе Дубровенскім ПМС. Для таго каб прадухіліць сцёк вады з балота, асноўныя дрэнажныя каналы былі перакрыты 14 глухімі землянымі перамычкамі. Плошча аб'екта складае 1322,8 га.

Здабыча торфу з'яўляецца прычынай амаль поўнага знішчэння існаваўшага тут раней прыроднага балотнага комплексу з уласцівымі для яго відамі фаўны і флоры. Большая частка тэрыторыі пасля торфараспрацоўкі ўяўляла сабой пазбаўленыя расліннасці выпрацаваныя тарфяныя палі. Наступныя пажары і парушэнні гідралагічнага рэжыму перашкаджалі аднаўленню натуральных балотных супольнасцяў.

Праведзеныя мерапрыемствы па паўторным забалочванні спрыяюць аднаўленню і стабілізацыі пдралагічнага рэжыму, з'яўленню характэрных відаў балотных раслін і жывёл, у цэлым рэабілітацыі балотных сістэм пераходнага і нізіннага тыпаў.

У выніку павышэння ўзроўню грунтовых вод (УГВ), тут сфарміравалася адна з найбуйнейшых у Віцебскай вобласці папуляцый пуханоса альпійскага – расліны, занесенай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Спрыяльныя ўмовы склаліся для ахоўных відаў птушак водна-балотнага комплексу. Так, у апошнія гады ў складзе мясцовай арнітафаўны адзначаны вялікая белая чапля, вялікі бугай, скапа, змеяед, драч, вялікі ўліт – рэдкія віды птушак, некаторыя з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Экалагічным эфектам мерапрыемстваў па паўторным забалочванні стала паляпшэнне прыроднага патэнцыялу «Шчэрбінскага Моху». На балоце фарміруюцца паляўнічыя і рыбалоўныя ўгоддзі, спрыяльныя для арганізацыі палявання, аматарскага і прамысловага рыбалоўства. У цяперашні час тут ужо адзначаны такія перспектыўныя з пункту гледжання арганізацыі палявання віды, як лось, дзік, казуля, воўк, лісіца, янотападобны сабака. У вадатоках і вадаёмах распаўсюджаным відам стаў сярэбраны карась. Па прылеглых рэках сюды падняліся акунь рачны, плотка, шчупак.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Асінторфскі» // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : [эколага-краязнаўчы даведнік] / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 34–38.

2. Дикарева, Е. Красота Осинторфского края / Е. Дикарева // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 2008. – 5 крас. – С. 2–3.

3. Дубровенский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – С. 18.

4. Квір, А. Гідралагічны заказнік / А. Квір // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1993. – 6 лістап. – С. 3.

5. Паўлаў, П. Малавядомае аб вядомым / П. Паўлаў // Дняпроўская праўда (Дуброўна). – 1998. – 8 ліп. – С. 2.