Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Лепельскі раён

Лепельшчына – дзіўны край беларускай зямлі, размешчаны на поўдні Віцебскай вобласці. Тут дзіўным чынам перапляліся гістарычныя лёсы, культуры і традыцыі розных нацыянальнасцяў – беларусаў, рускіх, палякаў, яўрэяў.

Раён багаты гісторыка-культурнымі помнікамі, што стварае добрыя ўмовы для развіцця турызму. На Лепельшчыне налічваецца 47 аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў рэгіянальнага значэння.

Актыўна на Лепельшчыне развіваецца аграэкатурызм. Дзейнічае турыстычны маршрут Greenways «Край жоўтых гарлачыкаў i сiвых валуноў», які адпавядае еўрапейскаму стандарту зялёных маршрутаў. Паэтычная назва маршруту паходзіць ад гістарычных і прыродных асаблівасцяў Лепельскага рэгіёну. Зялёны маршрут «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў» распрацаваны для ўсіх, хто любіць прыроду і актыўны адпачынак, цікавіцца гісторыяй, культурай і этнаграфіяй беларускага народа. Працягласць маршруту – 155 км. Асноўны від транспарту – ровары. Прадугледжаны лакальныя пешаходныя экалагічныя сцежкі і элементы водных паходаў. Галоўная вось маршрута: Лепель – Стары Лепель – Селішча – Акона – Барсукі – Юшкі – Вілы – Аношка – Замошша – урочышча Добрая вада – Латыгалічы – Красналукі – Гогалеўка – Валасовічы – Паўсвіж – Лепель. Водная частка маршруту праходзіць па рацэ Эса на працягу каля 20 км. Лепшымі аграсядзібамі Лепельскага раёна лічацца:

Аграсядзіба «Прыазёрная». Знаходзіцца на беразе возера Лепельскае, у в. Стары Лепель. Вёска з’яўляецца гістарычным цэнтрам, местам старога горада. Аграсядзіба з’яўляецца адпраўным пунктам Еўрапейскага зялёнага маршрута «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў». У 2010 г. аграсядзіба стала пераможцам конкурса «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» у намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый».

Аграсядзіба «У Гаўрылавіча». У 2010 г. аграсядзіба стала лаўрэатам конкурса «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» у намінацыі «Здаровы лад жыцця».

Аграсядзіба «Поўсвіж». Знаходзіцца ў в. Вялікі Поўсвіж, побач з азёрамі Поўсвіжскае і Доўгае. Гаспадары сядзібы калекцыяніруюць старыя рэчы, актыўна ўдзельнічаюць у адраджэнні беларускага фальклору, народных святаў, рэгіянальных традыцый. На тэрыторыі аграсядзібы дзейнічае імправізаваны музей з вялікай колькасцю цікавых экспанатаў. У 2011 г. аграсядзіба стала пераможцам конкурса «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» у намінацыі «Захаванне беларускіх традыцый».

Аграсядзіба «Бяседы». У 2012 г. аграсядзіба стала пераможцам конкурса «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» у намінацыі «Здаровы лад жыцця».

Аграсядзіба «Дзедава спадчына». Знаходзіцца на Еўрапейскім зялёным маршруце па Лепельскаму раёну «Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў» у в. Селішча, каля возера Окана. У 2013 г. аграсядзіба стала пераможцам конкурса «Лепшая аграсядзіба года Віцебскай вобласці» у намінацыі «Лепшы старт».

У Лепельскім раёне размешчаны наступныя комплексы для турыстаў:

– гасцініцы: гасцінічны комплекс «Плаўна», гасцінічны комплекс «Сергуч», гасцініца «Лепель»:

– хаткі рыбакоў і паляўнічых на тэрыторыі ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»;

– санаторыі: ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл РБ», КУП «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына»;

пансіянат «ЛАДЭ»;

– домікі паляўнічага ДЛГУ «Лепельскі лясгас»;

– паляўнічая гаспадарка «Заранкі».

У Лепелі маецца Дом культуры, рэстаран, тры бары, чатыры кафэ, паштовае аддзяленне, крамы, два рынкі, аб’екты бытавога абслугоўвання.

Нядрэнна развіты прыдарожны сэрвіс, асабліва на цэнтральнай магістралі М-3 Мінск – Віцебск. Комплексы прыдарожнага сэрвісу «Гасціны двор», «У Мацеша», кафэ «Сем вятроў», бістро «Віраж», гандлёвыя кропкі з міні-кафэ ў населеных пунктах Старое Лядна, Чарнаручча, Камень, Баброва і інш. На працягу ўсіх сетак дарог абсталяваны стаянкі для адпачынку. Працуюць аўтазаправачныя станцыі для запраўкі аўтатранспарту ўсімі відамі паліва.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная дарога Орша – Лепель, аўтамабільныя дарогі Мінск – Віцебск, Лепель – Полацк, Орша – Лепель, Лепель – Ула, Докшыцы – Лепель – Чашнікі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Артеага, В. Экотуризм – это экстремально / В. Артеага // Рэспубліка. – 2008. – 31 ліп. – С. 10.

2. Бегунова, Е. Курорт «на дому» / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2012. – 2 лістап. – С. 4.

3. Бегунова, Е. Туризм объединяет / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 26 ліп. – С. 3.

4. Бука, Ю. «Госці сказалі «дзякуй» – і зноў ажываеш...» / Ю. Бука ; гутарыла А. Алімава // Витебский проспект. – 2011. – 24 марта. – С. 4.

5. Верас, В. Міфалагічны турызм / В. Верас // Лепельскі край. – 2016. – 18 сак. – С. 2.

6. Гармель, И. Свежие нотки в заповедный мотив / И. Гармель // Белорусская нива. – 2009. – 30 мая. – С. 6.

7. Гришкевич, А. Заповедный мотив белорусской земли. Вы видали, как живут бобры? / А. Гришкевич // Экономика Беларуси. – 2006. – № 1. – С. 125–126.

8. Дединкина, С. Оазис нетронутой природы / С. Дединкина // Народная газета. – 2007. – 24 жн. – С. 5, 11.

9. Дзядзінкіна, С. Родны кут старых вясковых звычак / С. Дзядзінкіна // Народная газета. – 2011. – 12 крас. – С. 6.

10. Дзямко, М. В. Адпачынак у вёсцы / М. В. Дзямко // Лепельскi край. – 2008. – 8 лют. – С. 6.

11. Дзямко, М. В. Адпачынак у вёсцы / М. В. Дзямко ; гутарыў У. Шушкевіч // Лепельскi край. – 2008. – 8 лют. – С. 6.

12. Закрэўская, К. Не прасіце багацця ў Кладніка / К. Закрэўская // Сельская газета. – 2017. – 22 июль. – С. 15, 18. – (Прил.: Усадьба).

13. Знарко, Ю. Вкусно поесть и Терешку женить / Ю. Знарко // Народнае слова. – 2010. – 20 лют. – С. 8.

14. Кавалеўскі, С. Край жоўтых гарлачыкаў / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2011. – 30 ліп. – С. 8.

15. Круковіч, Н. У пошуках зялёнага шляху : [аграэкатурызм у раёне] / Н. Круковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 16 студз. – С. 3.

16. Лепельский район // Лучшие агроэкоусадьбы Витебской области : буклет / отв. за вып. Д. В. Мацкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2015. – С.16–18.

17. Мазго, А. Край гарлачыкаў і валуноў / А. Мазго // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 21 (чэрв.). – С. 4.

18. Маханенка, В. У краі жоўтых гарлачыкаў / В. Маханенка ; гутарыў У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2008. – 16 студз. – С. 2.

19. Минкевич, Л. Открываем Придвинский край / Л. Минкевич // Народная газета. – 2017. – 14 июля. – С. 16. – (Прил.: Союзное вече).

20. Мінкевіч, Л. Цмок... лагодны / Л. Мінкевіч // Народная газета. – 2013. – 11 крас. – С. 12.

21. Міхно, У. У госці да Балотніка / У. Міхно // Лепельскі край. – 2013. – 3 студз. – С. 4.

22. Мядзведзева, В. У стары Лепель па запаветныя песні і гульні / В. Мядзведзева // Звязда. – 2008. – 24 ліп. – С. 1–2.

23. Рыжкова, Н. Судьба и усадьба / Н. Рыжкова // Народная газета. – 2012. – 22 мая. – С. 5.

24. Сільвановіч, С. Край прыродных багаццяў / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2013. – 28 чэрв. – С. 2.

25. Суслова, Н. Как будет развиваться этнографический туризм в Беларуси? / Н. Суслова // Туризм и отдых. – 2013. – 30 мая. – С. 3.

26. Телятко, Е. Добро пожаловать в визит-центр! / Е. Телятко // Витебские вести. – 2015. – 23 июня. – С. 7.

27. Телятко, Е. Хорошо иметь домик в деревне / Е. Телятко // Народная газета. – 2006. – 25 жн. – С. 11.