Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Сенненскі раён

Установы культуры Сенненскага раёна займаюцца захаваннем і развіццём культурнай спадчыны рэгіёна, развіццём народнай творчасці і традыцыйнай культуры, арганізацыяй культурнага вольнага часу насельніцтва, развіццём аматарскай і мастацкай творчасці, забеспячэннем доступу да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэчных фондаў, забеспячэннем захаванасці і максімальнай даступнасці для грамадзян музейных каштоўнасцей, эстэтычным развіццём дзяцей і падлеткаў.

На тэрыторыі Сенненскага раёна дзейнічаюць 34 установы культуры: ДУК «Сенненскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», Багушэўскі гарпасялковы Дом культуры, 5 сельскіх дамоў культуры (Ходцаўскі, Машканскі, Нямойтаўскі, Какоўчынскі, Яноўскі), 4 сельскія клубы (Багданаўскі, Студзёнкаўскі, Краснасельскі, Палымянскі), 2 сельскія клубы-бібліятэкі (Першамайскі, Канстантоўскі), ДУК «Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей», Сенненскі Дом рамёстваў, 3 дзіцячыя школы мастацтваў (Сенненская, Багушэўская, Машканская), Сенненская цэнтральная раённая бібліятэка, Сенненская дзіцячая раённая бібліятэка, Багушэўская гарпасялковая бібліятэка, 11 сельскіх бібліятэк (Багданаўская, Какоўчынская, Краснасельская, Машканская, Нямойтаўская, Палымянская, Рулёўшчынская, Студзёнкаўская, Ульянавіцкая, Ходцаўская, Яноўская), Сінягорская сельская бібліятэка-клуб, аўтаклуб.

Калектывы мастацкай самадзейнасці

arrow народны аркестр народных інструментаў выкладчыкаў;

arrow народны клуб беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Хадчаначка»;

arrow народны тэатр Багушэўскага ГДК;

arrow народны хор ветэранаў вайны і працы;

arrow народны хор работнікаў культуры;

arrow народны фальклорны ансамбль «Вечарынка»;

arrow народны фальклорны калектыў «Вясёлыя музыкі»;

arrow узорны аркестр народных інструментаў ДУА «Сенненская дзіцячая школа мастацтваў».

Усе калектывы вядуць актыўную канцэртную дзейнасць, прымаюць удзел у раённых і абласных святах, народных гуляннях, дабрачынных акцыях і марафонах.

З 2007 года традыцыйна праходзіць фестываль работнікаў устаноў адукацыі «Песня застаецца з чалавекам», з 1999 года – раённы фестываль дзіцячай творчасці «Ранішняя зорка».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. На ўрок да «яшчура» / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 2 лют. – С. 4.

2. Бандарэвіч, В. Свята сельскіх культустаноў / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2007. – 12 кастр. – С. 2.

3. Бандарэвіч, В. Тэатр са званнем / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 31 мая. – С. 1.

4. Бынькоў, А. Добры настрой ад «Хадчаначкі» / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2014. – 6 сент. – С. 1, 6.

5. Викторова, О. Соцстандарты для глубинки / О. Викторова // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 25 крас. – С. 1.

6. Залесская, С. Подарок агрогородку / С. Залесская // Белорусская нива. – 2009. – 7 мая. – С. 6.

7. Зуева, Н. Вернісаж у Літусаве / Н. Зуева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 22 мая. – С. 5.

8. Ляшук, С. Открывая таланты / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 18 февр. – С. 13.

9. Матеюн, А. Надежда и опора Елены Стук / А. Матеюн // Витебские вести. – 2016. – 30 янв. – С. 8.

10. Новікава, Л. Колькі каштуе акультурыцца? / Л. Новикава // Голас Сенненшчыны. – 2008. – 25 лістап. – С. 2.

11. Хасанава, І. Захавальнікі нацыянальных традыцый / І. Хасанава // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 27 верас. – С. 4.

12. Чарнякевіч, Ю. У кірунку ад «няма» да «ёсць» / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2012. – 21 крас. – С. 12–13.