Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Талачынскі раён

Рэкі раёна адносяцца да Верхнедняпроўскага, Вілейскага і часткова Цэнтральнабярэзінскага гідралагічных раёнаў.

Па тэрыторыі раёна праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мора. Тут бяруць пачатак рэкі Друць з прытокам Бярозаўка, Хвашчоўка з Малінаўкай і Прудчанкай; Крывая і Іржэўка, Бобр, Усвейка, Абалянка; на мяжы з Аршанскім раёнам працякае р. Адроў з прытокамі Дзярноўка і Сакалянка.

Густата натуральнай рачной сеткі 0,4 км/км2.

Агульная даўжыня асушальнай сеткі 6,9 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў каля 130 км, магістральных і падводных каналаў каля 400 км.

Абалянка – пачынаецца на поўдні ад в. Данілкава ў Талачынскім раёне, цячэ па Чашніцкай раўніне, у Сенненскім раёне, у ніжнім цячэнні – на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 809 км2. Асноўныя прытокі: Камянчанка (злева); Нерайшанка, Чудзінка (справа). Даліна трапецападобная. Рэчышча звілістае, шырыня 5–10 м.

Бярозаўка– рака ў Талачынскім і Круглянскім раёнах. Пачынаецца каля в. Панькавічы Талачынскага раёна. Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 76 км2. Упадае ў раку Друць.

Дзярнова (Дзярноўка) – знаходзіцца ў Талачынскім і Аршанскім раёнах, правы прыток р. Адроў. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 99 км2. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад в. Воўкавічы Талачынскага раёна. Цячэ па Аршанскім узвышшы.

Іржэўка– рака ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Крывая. Даўжыня 16 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад в. Лагоўшчына. Вусце на паўночнай ускраіне в. Воўкавічы.

Крывая (Хвашчоўка) – знаходзіцца ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Друць. Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 242 км2. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Раманаўка. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Даліна на вялікім працягу распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6–1 км, у вярхоўі невыразная. Асноўны прыток – р. Ржаўка. Пойма вузкая, лугавая, шырынёй 0,2–0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Берагі стромкія, абрывістыя, вышынёй 0,5–1 м.

Малінаўка (Крывая) – рака ў Талачынскім раёне, левы прыток р. Друць. Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 109 км2. Пачынаецца за 1,5 км па поўнач ад в. Скавышкі, вусце на паўднёвай ускраіне г. Талачын.

Сакалянка – рака ў Талачынскім і Аршанскім раёнах, правы прыток р. Адроў. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 120 км2. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Рэчкі Талачынскага раёна. Цячэ па Аршанскім узвышшы.

Усвейка, Усвіж-Бук – правы прыток Улы. Знаходзіцца ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Назва ракі гаворыць пра тое, што на гэтым месцы «звеяны»пясок. Даўжыня 116 км. У вярхоўі каналізаваная. Цячэ ў Талачынскім і Чашніцкім раёнах. Пачынаецца на паўночных схілах Аршанскага ўзвышша, каля вёскі Курчэўская Усвейка Талачынскага раёна. Водазабор (708 км²) – дробнаўзгорыстая, перасечаная асушальнымі каналамі, значна забалочаная раўніна. Найбольшы прыток – Чарвінка (справа). Азёры трапляюцца ў нізоўі па правабярэжжы ракі, найбольшае возера Жэрынскае. Шырыня даліны 1–1,5 км. Пойма ў нізоўі зліваецца з балотамі. Рэчышча ў верхнім цячэнні часткова выпрастана, у сярэднім і ніжнім звілістае, шырыня 6–10 м. Берагі пераважна стромкія, зарослыя мяшаным лесам.

Хвашчоўка – ручай у Талачынскім раёне, левы прыток р. Малінаўка. Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 61,5 км2. Пачынаецца за 1,6 км на паўднёвы захад ад в. Узгоі.

Вадасховішчы Талачынскага раёна знаходзяцца на рэках Друць, Рагачоўка, Сакалянка, Пліса.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітная кніга Беларусі (водныя аб'екты Беларусі) : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько [і інш.].– Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 415 с. : іл.

2. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

3. Кавалеўскі, С. Скрыпуцёва крыніца / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2006. – 21 верас. – С. 16.

4. Матвеев, А. Живые родники Земли / А. Матвеев // Наше православие. – 2006. – Вып. 2 (янв.). – С. 22.

5. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

6. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – 535 с. : ил.

7. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – 638 с. : ил.

8. Рублеўскі, С. Там, дзе цякла Сакалянка... / С. Рублеўскі // Віцебскі рабочы. – 1981. – 15 кастр. – С. 4.

9. Талачынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 74–75.

10. Ціханаў, М. А было ж яно, было... / М. Ціханаў // Наша Талачыншчына. – 2006. – 15 лют. – С. 3.