Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Талачынскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 13:02
- Адноўлена 29.11.2018 14:58
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Аршанскага ўзвышша. Паверхня спадзістахвалістая і градава-ўзгорыстая. 70 % яе тэрыторыі на вышыні 200–240 м. над узроўнем мора, 20 % – 180–200 м., 9 % – вышэй за 240. Глыбіня расчлянення рэльефу да 25–30 м/км2. Найвышэйшы пункт 255 м. (каля в. Серкавіцы), найбольш нізкая адзнака 175 м. (урэз р. Друць на Пд.).
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыаршанскай монакліналі – заходняга крыла Аршанскай упадзіны. Сучасная паверхня складзена комплексам краявых і водналедавіковых утварэнняў сожскага ўзросту, ніжэй адклады дняпроўскага, бярэзінскага і беларускага зледзяненняў. Агульная магутнасць антрапагенных адкладаў 80–100 м., у ледавіковых лагчынах да 176 м. Пад імі залягаюць верхнедэвонскія да 320 м., верхнепратэразойскія (вендскія і рыфейскія), да 900 м.адклады.
Пераважаюць наступныя карысныя выкапні: торф, пясок, пясчана-жвіровы матэрыял, гліна, суглінкі.
Вядома 91 радовішча торфу (Усвіж-Бук, Слаўнае); 5 радовішчаў пяску (Пліскае, Чырвоны Кастрычнік, Маляўскае, Наварцішчаўскае); 5 радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу (Гірымшчанскае, Коханаўскае, Ламіншчынскае, Мураўніцкае); 2 радовішчы глін і суглінкаў (найбольшае Старынкаўскае).
Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў: дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярнова-падзолістыя, поймавыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.
Сустракаюцца сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя глебы.
ЛІТАРАТУРА
1. Аршанскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 44.
2. Каралёў, Г. Карысныя выкапні / Г. Каралёў // Чырвоны хлебароб (Талачын). – 1958. – 31 жн. – С. 3.
3. Окружающая среда и природные ресурсы Витебской области : статистический сборник – Витебск : Витебское областное управление статистики, 2004. – 40 с.
4. Охрана окружающей среды в Республике Беларусь : статистический сборник / редкол.: И. В. Медведева [и др.]. – Минск : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017. – 236 с.
5. Полезные ископаемые // Витебская область : природные ресурсы и охрана окружающей среды (2011–2015 гг.) / сост.: И. А. Масленицына, С. А. Бойков ; фото: Г. Х. Горланов [и др.]. – Минск : Белстан, 2016. – С. 57–71.
6. Талачынскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 74–75.
7. Толочинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 517–518.
8. Хлысталаў, В. Глебы нашага раёна / В. Хлысталаў // Ленінец (Талачын). – 1961 – 26 ліп. – С. 3.